Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 140
Перейти на страницу:

Тады, шпурнуўшы львіную лапу ў халоднае зеўра кафельнай печы з вялікай пашчай ільва наверсе, адпрэчыў новагародскі князь:

— Для тых, каго ўздымаюць багі над іншымі, другія законы. А ты разважаеш як простая кабета. Я хацеў падняць цябе — ты ж саслізгваеш уніз, дзе, як чарвякі, снуюць многія. Ды яшчэ і хочаш вярнуцца туды, дзе я ніколі — чуеш, ніколі! — не скажу пра цябе праўду, бо многія разяўляюць рот на маё княства. Лепей было б цябе тут непрыкметна атруціць — каб ніколі не ўстала ты на маёй дарозе, варагуючы са мной ці з сынамі. А тое, што я адпускаю цябе з дабром — гэта і ёсць мая бацькоўская любоў, бо сэрца ў мяне не чорнае, як гавораць ворагі. Слабое ў мяне сэрца, бо люблю кабет, віно, вясёлыя бяседы!

І зноў усміхаліся, блішчэлі сталёвым водбліскам яго вочы… Моўчкі схілілася Жывена ў паклоне, выйшла разам са Святазарам і асцярожна прычыніла дзверы.

А кароль Міндоўг доўга глядзеў на дзверы, і твар яго быў пахмурны і тужлівы…

Жывене не давялося пабываць на прыёме, наладжаным папам у гонар караля Міндоўга. Але адзін з легатаў, які суправаджаў пасольства новагародцаў, не застаўся раўнадушным да прыгожай жанчыны і правёў яе па пакоях Ватыкана, па галерэях, порціках і дварах, схаваных ад натоўпу.

Праз многія гады, успамінаючы тыя дні, Жывена бачыла перад сабою высокія столі, спрэс, з пакоя ў пакой, распісаныя жывымі і як бы светланоснымі фарбамі, залатыя мазаікі, беламармуровыя постаці, якія, здавалася, сыдуць з п'едэсталаў і загавораць, драўляныя скульптуры святых, распісаныя чароўнымі пэндзлямі вялікіх майстроў, крышталёвыя люстры, што рассыпалі зіхоткае святло на агромністыя залы, каштоўныя камяні такіх памераў, якіх яна і ўявіць сабе не магла, — яны аздаблялі німбы вакол святых, іскрыліся на калонах, свяціліся ў разьбяных гнёздах алтароў.

Бязмерным, неспасціжным для звычайнага ўспрыняцця было гэтае багацце — як саміх скарбаў, так і чалавечага таленту і натхнення, укладзеных у Ватыкан. Але ад гэтага не перастала быць мілейшай радзіма, дзе мастаку часта не было дзе і на чым развінуць свой дар, бо бясконца ваявалі паміж сабой землі, і князі іх цікавалі адзін за адным, каб захапіць паболей. А калі не самі, дык суседзі. І так з стагоддзя ў стагоддзе. Калі ж спыніцца гэтая патароча?

Можа, лёс будзе лістасцівы да Новагародка, і ўздымецца ён найвышэй за іншых, як ужо ўзняўся над навакольнымі землямі, так што пацяклі ў яго скарбы і грошы — а без грошай што можа зрабіць дойлід і муралей, чаканшчык ці ліцейшчык?

Перад ад'ездам яшчэ раз пайшла Жывена ў Генуэзскі квартал у Вечным горадзе і атрымала мяшэчак залатых талераў — манет, якія нядаўна пачалі вырабляць у Рыме. Дапамог яшчэ адзін ліст, які Нікіфар даў ёй, хаця і не верыў, што яна свабодна дабярэцца да Рыма.

Перад самым ад'ездам Міндоўг, якому папа абяцаў чарговую дапамогу, даў развітальную вячэру. Дзеля гэтага з'ехаў ён з ватыканскай гасцініцы і на дзве ночы наняў харчэўню каля Квірынальскага ўзгорка.

Усю дарогу пасля бурчэў Астафій Канстанцінавіч, нагадваючы пра марна растрачаныя залатавікі, але Міндоўг задаволена жмурыўся, калі з горыччу пералічваў ваявода падарункі «дзвюм шэльмам, грахоўным дочкам Евы», якія ўлагоджвалі высакароднага чужаземца з вялікай карысцю для сябе і прыемнасцю для яго.

— Два тыдні чытаць пацеры і пасціцца — ды ад гэтага можна душу аддаць Лядашчыку! — весела адказваў вялікі князь на папрокі, аднак касавурыўся на дачку трохі вінавата. Зрэшты, яна трымалася за спінамі вяльможаў, нізка кланялася вялікаму князю, і ў канцы падарожжа тыя, хто чуў нейкія цьмяныя гаворкі і перагаворы, супакоіліся: унучка баярына была такою, якою і павінна быць сціплая падданая караля. Аднак жа, як даведалася Жывена, Міндоўг кіраваўся не ў Новагародак, а ў сваё радавое гняздо — у Руту. Там збіраўся ён наладзіць ваенныя гульні, каб паказалі рыцары, якіх меўся зноў запрасіць да сябе, сваё ўмельства і гарт. Жывену ў Руту ён не запрашаў. Дый, зрэшты, яна ірвалася перадусім у Новагародак, любы горад, які сніўся ёй на далёкіх дарогах як выратаванне і надзея…

Доўгім і цяжкім было падарожжа, але, у рэшце рэшт, скончылася і яно. Пятлялі туды-сюды дарогі, але нястомна круціліся колы фурманак і вазкоў. Па начах, калі, ратуючыся ад смяротна гарачага ў паўднёвых краінах сонца, падарожнікі ехалі ўсё далей на поўнач, туды, дзе ззяла Кол-зорка, да якой прывязанае ўсё неба, Жывена ляжала на фурманцы, назіраючы за безданню, што з краю ў край раскідвалася над ёю, над дарогай, над усім, што ляжала і спала да ранішняй зары. Дзяўчына адчувала, як пульсуе гэтая неспасціжная для людзей прорва — і ў сабе, у сваёй крыві са здзіўленнем адкрывала той жа агульны рытм, які найболей зладжаным быў у такія хвіліны, калі душа яе рвалася насустрач сусвету і яго таямніцам. А днём усё знікала, яна, як і іншыя, была ад'яднаная ад гэтага ледзь улоўнага, але ж такога знаёмага роўнага тахкання — здавался, гэта б'ецца недзе велізарнае сэрца свету, даючы жыццё ўсяму, ад кволай зёлкі да магутных жывёлін.

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)