Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
Согласно статьи 4 Закона Республики Беларусь «О средствах массовой информации» (далее — Закон о СМИ) средства массовой информации должны распространять информацию, соответствующую действительности.
В нарушение вышеуказанной статьи Закона о СМИ в газете «Народная Воля» в серии публикаций И. Копыла под названием «Нябышына. Вайна» распространена недостоверная информация следующего содержания:
«Палкоўніку Гілю-Радзіёнаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза» (№№ 36–37 (3166–3167) за 10–11 марта 2010 года, страница 5);
«Чырвоная Армія наступала вельмі марудна. Толькі на пачатку 1944 года яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі» (№№ 36–37 (3166–3167) за 10–11 марта 2010 года, страница 5);
«План распрацоўваўся ў Цэнтральным штабе партызанскага руху. Спачатку быў акрэслены і складзены спіс вёсак, якія падлягалі знішчэнню» (№№ 40–41 (3170–3171) за 16–18 марта 2010 года страница 6).
Согласно заключению Государственного научного учреждения «Институт истории НАН Беларуси» от 13 мая 2010 года № 352–01-02/321 вышеуказанная информация не соответствует действительности, а именно:
Звание Героя Советского Союза не присваивалось В. В. Гилю-Родионову вообще;
Освобождение Беларуси началось в сентябре 1943 года. К концу 1943 года был освобождён целый ряд районов Восточной Беларуси, в том числе областной центр Гомель;
План по уничтожению ряда деревень в Беларуси никогда не разрабатывался в Центральном штабе партизанского движения, список деревень, подлежащих уничтожению, там не составлялся.
Распространение в серии публикаций «Нябышына. Вайна» недостоверной информации, в том числе дискредитирующей партизанское движение в Беларуси, действия Красной Армии в период Великой Отечественной войны, стало причиной проведения гражданами, протестовавшими против распространения подобной информации газетой «Народная Воля», пикетов, а также иных проявлений негативной общественной реакции.
В соответствии с подпунктом 1.2 пункта 1 статьи 49 Закона о СМИ республиканским органом государственного управления в сфере массовой информации выносится письменное предупреждение юридическому лицу, на которое возложены функции редакции средства массовой информации, в случае распространения недостоверной информации, которая может причинить вред государственным или общественным интересам.
Министр… (подпись)
Вось такое папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі атрымала рэдакцыя «Народнай Волі». А зараз давайце спакойна паразважаем, разбяром усе тры заўвагі.
1. Ці прысвойвалася Гілю-Радзіёнаву званне Героя Савецкага Саюза? У некоторых СМІ 60-х гадоў мінулага стагоддзя адзначалася, што гэта так. На жаль, пакуль што тых крыніц мне адшукаць не ўдалося, хоць у той час аб гэтым я прачытаў у адным з часопісаў. Але тады я не мог ведаць, што ўсё гэта спатрэбіцца праз 40 гадоў.
А вось што пра тыя падзеі напісала газета «Звязда» за 23.01.1991 года.
Па загаду Берыі ўсіх раздзіёнаўцаў павінны былі расстраляць. Камбрыг партызанскай брыгады «Жалязняк» І. Ціткоў не пагадзіўся з гэтым і тэрмінова вылецеў у Маскву. Разам з Панцеляймонам Панамарэнкам Ціткоў прыбыў к Сталіну і ўручыў яму сваё данясенне.
Далей цытата з газеты:
«Сталін прачытаў данясенне і хутка пачаў штосьці пісаць. Згодна з рэзалюцыяй Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Гіль-Радзіёнаву прысвойвалася званне Героя Савецкага Саюза, а афіцэры і салдаты злучэння ўзнагароджваліся ордэнамі і медалямі».
Звестак, што Сталін адмяніў гэтую сваю рэзалюцыю, няма. Інстытут гісторыі НАН ніякіх доказаў не прад’явіў. Таму я адхіляю першую заўвагу. Мне было некалькі тэлефонных званкоў, у якіх чытачы «НВ» падцвярджалі, што званне Героя Савецкага Саюза Гілю-Радзіёнаву прысвайвалася.
2. Калі і як пачалося вызваленне Беларусі? Марудным яно было ці не? Дакладна вядома, што немцы ўвайшлі ў сталіцу Беларусі горад Мінск 28 чэрвеня 1941 года, на 6-ты дзень вайны. Некаторыя звесткі называюць дату 27 чэрвеня. Вызваленне горада Мінска адбылося толькі праз тры гады (!!!) і пяць дзён — З ліпеня 1944 года. Гэта што, не марудна?.. Тое самае адбылося і з усёй Беларуссю! Немцы яе акупавалі дзесьці за два е паловай месяцы. А непераможная Чырвоная Армія вызваляла Беларусь, калі арыентавацца на горад Брэст, 3 гады, 1 месяц, 5 дзён. Брэст быў акупаваны 22 чэрвеня 1941 года, а вызвалены 28 ліпеня 1944 года.
Зноў задаю пытанне: Гэта што, не марудна? Можа я павінен быў напісаць, што Чырвоная Армія пры вызваленні Беларусі здзейсніла супраць немцаў «бліцкрыг»? Дык ніякага бліцкрыгу не было. Хуткасць вызвалення з-пад акупацыі Беларусі можна параўнаць з хуткасцю руху чарапахі. Вось што напісаў генерал-маёр Пыльцын А. В. («Народная Воля», № 31–32 за 2011 год), удзельнік вызвалення Беларусі: