Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 134
Перейти на страницу:

Мне прыйшла ў галаву думка пашукаць дадатковыя звесткі пра А. Пестракова. І вось на сайце www.smoievichi.com я адшукаў яго зварот да грамадзян Расіі. Пазнаёмімся з ім:

Уважаемые граждане России, проживающие в Смолевичском районе!

Как известно, 4 марта 2012 г. состоятся выборы Президента Российской Федерации. Нам предоставляется право принять участие в этом событии и таким образом высказаться: «Какой мы хотим видеть будущую Россию». Такой был и призыв в Минске 17 февраля в Доме Москвы на встрече с доверенными лицами кандидатов.

Находясь на гостеприимной земле Беларуси (для кого-то из нас это даже родная земля, хотя по паспорту он оказался гражданином РФ), мы не хотим, чтобы народы наших стран не понимали друг друга или имели взаимные претензии. Но ничего не делается без усилий и только лозунгами, нельзя что-то создать полезное для всех без мнения каждого.

Поэтому как представитель инициативной группы предлагаю создать международное общественное объединение граждан Беларуси и России (МООБР «Содружество»…) Его цели не только взаимопомощь россиянам адаптироваться в Беларуси (освоение языка, ознакомление с основами законодательства РБ, проведение культурно-воспитательных мероприятий), но и реализация общественного мнения в отношении поступательного развития сотрудничества наших стран.

Прошу высказаться по этому вопросу. Особенно прошу откликнуться тех, кто мог бы взять на себя часть организационных мероприятий.

Российские власти хотят нас — своих граждан видеть как активных участников демократических перемен.

Теперь слово за нами.

С уважением, Пестряков Александр Владиславович

Зварот апублікаваны 27.02.2012. Я змясціў тут гэты тэкст, каб задаць адзінае пытанне: «Грамадзянінам якой краіны з’яўляецца Аляксандр Пестракоў?» Адказ у звароце. А. Пестракоў і ўсе тыя, да каго ён звяртаецца, і ёсць «пятая калона». І працуюць яны на суседнюю дзяржаву — Расію.

Пакіну яшчэ некалькі каментараў на артыкул А. Пестракова. Яго хвалюе, што хутка могуць з’явіцца ўспаміны паліцаяў і іх нашчадкаў. Магчыма, А. Пестракоў даўно не наведваўся ў кніжныя крамы. Такія ўспаміны ёсць, успаміны і паліцаяў, і нямецкіх генералаў. Сучасныя расійскія гісторыкі мемуарам гітлераўскіх генералаў давяраюць больш, чым савецкім. Гітлераўскія ваеначальнікі ў сваіх мемуарах не рабілі прыпісак, яны праўдзіва апісалі і свае поспехі і свае паразы.

А. Пестракоў праклінае тых, хто спрабуе абяліць, адрадзіць фашызм. Але ні газета «Народная Воля» ні Ілля Копыл не абяляюць і не адраджаюць фашызм. Хачу параіць А. Пестракову прачытаць, калі ён яшчэ не прачытаў, інтэрв’ю адной высокапастаўленай дзяржаўнай асобы Рэспублікі Беларусь нямецкай газеце «Хандэльсблат». Вось вытрымка з інтэрв’ю:

«…немецкий порядок формировался веками. При Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента…»

А. Пестракоў лічыць звышнахабствам параўноўваць між сабой злачынствы гітлераўцаў са злачынствамі Чырвонай Арміі. Штосьці аналагічнае я ўжо чуў. Некалькі год таму назад Пуцін, будучы ў Польшчы, на пытанні журналістаў пра Катынь адказаў: «Сталинские репрессии и преступления Гитлера на одну доску ставить нельзя». Па Пестракову, а магчыма, і па Пуціну, атрымліваецца, калі вёску разам з людзьмі спалілі немцы ці паліцаі, то гэта злачынства. Так у яго і ёсць. А калі такое здзейснілі партызаны, чырвонаармейцы ці іншыя савецкія сілавыя структуры? Што тады гэта? Няўжо яны лічаць, што гэта патрыятычны подзвіг?

Пестракоў лічыць, што гэта адзінкавыя выпадкі ў адчайнай схватцы. Але ж ні ў Катыні, ні ў Хатыні, ні ў Дражна, ні ў Шуняўцы, ні ў Вітунічах ніякай адчайнай схваткі не было, было бяззбройнае, бездапаможнае насельніцтва з аднаго боку і карнікі: немцы, паліцаі, партызаны-чырвонаармейцы з другога боку. І злачынствы з боку партызан-чырвонаармейцаў былі не адзінкавыя, а масавыя.

Кола падзей працягвала раскручвацца. Аляксандр Пестракоў не абмежаваўся лістом у «Народную Волю», а паралельна накіраваў скаргу ў Міністэрства інфармацыі. Міністэрства ў сваю чаргу ўсе нумары «Народнай Волі» з публікацыяй «Нябышына. Вайна» накіравала ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук для правядзення экспертызы. У выніку газета атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфрмацыі. Вось гэтыя дакументы:

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)