Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 134
Перейти на страницу:

Хто такі А. У. Пестракоў? Я меў з ім размову, і ў мяне складаўся такі яго партрэт: з яго слоў, ён нарадзіўся ў 1948 годзе ў Беларусі, але потым, будучы ваенным, жыў у Расіі. Ветэранам вайны ён, вядома ж, не з’яўляецца. 10 гадоў таму вярнуўся ў Беларусь. Агледзеўшыся вакол, ён зразумеў, што ў Беларусі не ўсё так добра, як яму бачылася з Расіі. Як мне стала вядома з яго слоў, ён спрабаваў уступіць у Партыю БНФ, у АГП, у ПКБ і ў іншыя партыі, але ўсюды ад яго паслуг адмовіліся. Там, думаецца, хапае сваіх пестраковых, у партыях няма згоды, і калі дабавіць яшчэ аднаго, партыя можа ляснуцца.

Тады ён перавёў сваю ўвагу на газету «Народная Воля», у якой можна знайсці і прачытаць цікавыя, праўдзівыя, злабадзённыя матэрыялы. Пестракоў, мабыць, хутка зразумеў, што праўда вельмі недаспадобы беларускім уладам усіх узроўняў і пачаў газету «Народная Воля» закідваць лістамі. З яго слоў вядома, што газета надрукавала ўсяго 2–3 яго лісты. Ён бачыць сябе ў ролі цэнзара, павучае рэдакцыю, што друкаваць можна, а што, на яго думку, нельга. Безумоўна, мае ўспаміны, на яго погляд, вельмі шкодныя. Трэба друкаваць, лічыць Пестракоў, толькі тыя матэрыялы, якія выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму. І ён супраць нацыяналізму. Ён не разумее, што нельга быць патрыётам сваёй краіны, калі ты не нацыяналіст. Нават БРСМ яго намаганні не патрэбны. Наогул, падчас сустрэчы высветлілася, што мой апанент блытае паняцці «нацыяналізм» і «нацызм». Давялося патлумачыць, што гэта абсалютна супрацьлеглыя рэчы.

Пестракоў уявіў сябе абаронцам ветэранаў ВАВ. У маіх успамінах ён убачыў, магчыма, глядзеў у мікраскоп, нейкую абразу ветэранаў ВАВ, але ж я не назваў ніводнага прозвішча. Гэта ўспаміны толькі пра маю сям’ю. Хто замінае Пестракову ўзяць аркуш паперы і напісаць пра сябе? Замест гэтага ён абвінавачвае газету, што мой матэрыял яна апублікавала напярэдадні Дня Перамогі (хоць успаміны пачалі друкавацца яшчэ ў сакавіку). У гэтым ён убачыў злосны намер, а мае ўспаміны назваў «антынародным матэрыялам». Прывяду адну цытату з ліста Пестракова:

«Можно предвидеть, с каким упоением будут читать мнение данного автора недобитые фашисты».

Падпісчыкамі і чытачамі «Народнай Волі» ў сваёй большасці з’яўляюцца ветэраны, у тым ліку і ветэраны ВАВ. Усіх іх Пестракоў залічыў у «недабітых фашыстаў». Гэта якраз і ёсць прамая абраза ветэранаў.

Вы маеце рацыю, спадар Пестракоў: мае ўспаміны, апублікаваныя ў «Народнай Волі», людзі, у большасці сваёй ветэраны, чыталі з «упоением». І ім не патрэбна ваша «абарона», яны з цікавасцю чытаюць мае ўспаміны, а не вашу злосную дэмагогію.

Вось вытрымка з ліста Галіны Гапановіч, дачкі ветэрана:

«Мой бацька ветэран вайны, даўно чытае „Народную Волю“. Чытаў і ўспаміны Іллі Копыла „Нябышына. Вайна“. „Тут усё праўда“, — так сказаў мой тата, калі прачытаў. „А цябе не абражае гэты артыкул, ты ж ветэран вайны?“ — запыталася я ў бацькі. На гэта ён адказаў: „У „Народнай Волі“ напісана аб тым, як было на самой справе».

Леанід Аксельбанд, ветэран ВАВ, піша:

«Чытаю „Нябышына. Вайна“ Іллі Копыла і магу цалкам з ім пагадзіцца. Правільна сказана, як пачыналася вайна, і што адбывалася на тэрыторыях, захопленых немцамі».

Разалія Рубінчык, пенсіянерка:

«Паважаная рэдакцыя, хачу выказаць падзяку за публікацыю ўспамінаў аб вайне Іллі Копыла…»

Э. Тобін, Ф. Тобіна:

«„Народнай Волі“ — у падтрымку рэдакцыі і аўтара кніжкі „Нябышына. Вайна“ Іллі Копыла. Мы з вялікай цікавасцю прачыталі матэрыял, надрукаваны ў газеце. Былі моцна ўражаны мужнасцю і высакародствам аўтара і галоўнага рэдактара. І ўжо тады між сабою непакоіліся: „Вось мы прачыталі, нібыта вярнуліся ў тыя гады зноў, і ўсё. А што чакае І. Копыла і асабліва І. Сярэдзіча на фоне „Лініі Сталіна“?! Задзяўбуць! У іх ТБ, радыё, газеты, дзяржаўная машына і закон непісаны».

1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)