Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
И со всех точек зрения справедливо и нужно сегодня, особенно молодым, что на примере героики отцов и дедов мы воспитываем патриотизм и прививаем чувство уважения и благодарности к тем, кто добыл Победу, отстоял независимость и свободу страны, право на жизнь на родной земле.
Но были в прессе и в сети Интернет и другие материалы, которые в ином ракурсе рассматривают и оценивают события и итоги Великой Отечественной. Напрочь отвергнуть очевидное не получается, но тень на плетень навести все же пытались. И на тех, кто сражался на фронтах, и на партизан, на действия высшего руководства и командования обороной страны и наступательными операциями.
Здравые люди, участники ВОВ, не верят таким публикациям, оценивают их как клевету и наветы. Но у нас есть молодежь, и она должна знать, где истина, а где заведомая чернота. С этой целью мы выносим на страницы газеты взволнованное письмо партизана, участника ВОВ, который от имени своих коллег, ветеранов войны, дает справедливый отпор одной такой публикации и ее автору.
Письмо это в свое время было адресовано газете «Народная воля», в которой была опубликована статья, возмутившая ветеранов Докшицкого района. Но оно там не было опубликовано. И по их просьбе наша газета помещает его без сокращений.
Ветэраны вайны Бягомльшчыны, што пражываюць у Докшыцкім раёне, выражаюць, у косках, падзяку за тое, што не забылі іх і ў гонар свята 65-годдзя Дня Перамогі ў якасці «падарунка» ў газеце «Народная воля» надрукавалі матэрыял пад загалоўкам «Нябышына. Вайна». Аўтарам яго з’яўляецца наш зямляк Ілля Копыл, былы афіцэр Савецкай Арміі, і надрукаваны артыкул быў аж у дзевяці нумарах па чатыры калонкі ў кожным. Колькі ў артыкуле чарнаты і паклёпу ў адрас СССР, Чырвонай Арміі, а больш за ўсё ў адрас партызан! Затое там многа хвалы акупантам і спагады да іх.
Нябышына — вёска нашага раёна, да вайны ў ёй было каля 120 двароў. Непадалёку ад вёскі праходзіла дзяржаўная граніца. У гады Айчыннай вайны жыхары Нябышына і суседніх вёсак прымалі ўдзел у барацьбе з акупантамі. Тут дзейнічала падпольная арганізацыя, якую ўзначальваў Андрэй Фрол, які пасля быў сакратаром Бягомльскага райкама камсамола. Дзесяткі нябышынцаў прайшлі дарогамі вайны. У барацьбе з ворагам 10 чалавек загінулі, ваюючы ў партызанскіх атрадах, 25 на франтах у радах Чырвонай Арміі. 47 вяскоўцаў загублена ў час карных аперацый фашыстамі. Толькі гэтая барацьба і гэтыя факты не знайшлі адлюстравання хаця бы ў адным радку артыкула Копыла. Якімі толькі фарбамі ён не чарніць партызанскіх рух, партызан, што толькі не прыпісвае ім. Яны ўдастоены ў артыкуле слова «нечысць» і другіх. Я не думаю, што аўтар не ведаў гісторыі станаўлення партызанскага руху на Бягомльшчыне. Таму ўсё гэта я ўспрымаю як паклёп, не іначай.
На тэрыторыі Бягомльскага раёна ў час акупацыі дзейнічаў падпольны райкам партыі, падпольныя арганізацыі ў сельсаветах. Падпольную работу ўзначальваў сакратар райкама партыі, камісар брыгады «Жалязняк» Герой Савецкага Саюза Сцяпан Манковіч, у раёне выходзіла газета «Савецкі патрыёт».
У першыя месяцы вайны сталі з’яўляцца групы партызан, якія потым аб’ядналіся ў атрады, а потым у брыгаду «Жалязняк». Да снежня 1942 года партызанамі былі разгромлены ўсе гарнізоны, а Бягомльскі гарнізон у канцы снежня 1942 года. З таго часу ў раёне была ўстаноўлена савецкая ўлада.
Вясной 1943 года Бягомльскі аэрадром стаў прымаць самалёты і планёры з-за фронту. Паступала зброя, боепрыпасы, медыкаменты і іншыя грузы, а туды «адпраўлялі» цяжка параненых і дзяцей. Зброя давала магчымасць папаўняць баявыя рады партызанскай брыгады. Ішлі грузы праз Бягомльскі аэрадром для партызанскіх злучэнняў Мінскай і Вілейскай абласцей.
Пра гэта і пра баявыя дзеянні партызанскай брыгады «Жалязняк» няма ні слова ў артыкуле Копыла. А, між іншым, брыгада не дала магчымасці акупантам карыстацца дарогамі, што ішлі праз Бягомль на Мінск і Віцебск. Ішлі бесперапынныя баі. Прыйшлося вытрымаць некалькі карных блакад фашыстаў па разгрому партызан, у якіх прымалі ўдзел франтавыя і эсэсаўскія часці з танкамі і самалётамі. Партызаны не далі магчымасці фашыстам скарыстаць раку Бярозу ў якасці агнявога рубяжа. А ён быў выгадным для немцаў. Левы бераг, адкуль чакалі прыходу Чырвонай Арміі, балоцісты, а правы сухі, з узгоркамі. Хоць было многа ахвяр, але брыгада падрыхтавала пераправу для наступаючых часцей Чырвонай Арміі і ўтрымлівала яе, а ў час пераправы танкавых злучэнняў дапамагала аднаўляць яе пры бамбёжках праціўніка. Праз гэту пераправу ішлі нашы танкі ў розных напрамках.