Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 134
Перейти на страницу:

Трэба ўлічваць і тое, што амаль усе архівы Другой сусветнай вайны знаходзяцца ў Расіі. Доступ да іх абмежаваны. Вялікая колькасць дакументаў засакрэчана на 75 год і нават навечна. Значыць, ёсць што хаваць. Як сказала доктар гістарычных навук расійскі гісторык Юлія Кантар, зараз у расійскіх архівах знаходзіцца 2,5 мільёна засакрэчаных дакументаў часоў Другой сусветнай вайны (!). У год дазваляецца рассакрэціць 10 тысяч дакументаў. (23.07.2011. RTVI, «Цена победы»). Каб разгрэбці ўсё гэта, спатрэбіцца 250 год!

Каб падмацаваць гэтыя свае меркаванні, звярнуся да артыкула расійскай журналісткі, аглядальніка «Новай газеты», кандыдата філалагічных навук Юліі Латынінай «Партизаны или каратели» (сайт «Ежедневный журнал», 31.05.2010 г.). Некалькі цытат з артыкула:

«Для понимания характера действий „красных партизан“ за всей линией фронта, необходимо помнить директиву Совнаркома от 20 июля 1941 года „Не оставлять противнику ни килограмма хлеба, ни литра горючего“ и приказ ставки Верховного Главнокомандования от 17 ноября 1941 года, который приказывает отрядам диверсантов „разрушать и сжигать дотла все населённые пункты в тылу немецких войск…“ Этот приказ объявлял всех жителей оккупированных территорий законными мишениями сталинских диверсантов».

«„Если бы требования Сталина были выполнены, то во время оккупации вымерло бы почти всё население оккупированных территорий“, — пишет красный диверсант полковник Иван Старинов».

«„Этим приказом было списано всё население в оккупированных областях“, — заметил историк Марк Солонин».

«Мы до сих пор не знаем, сколько было убито фашистами, сколько „красными партизанами“, а сколько фашистами в результате безжалостных красных провокаций…

В партизанских отчётах, отсылаемых в штаб, была специальная графа: „сожжено домов столько-то“.

…за линией фронта… „красные партизаны“ в 1941–1944 годах… терроризировали мирное население не меньше, а порой больше, чем их жестокий противник».

На гэтым спыняю цытаванне артыкула Юліі Латынінай.

Калі падсумаваць усё вышэйсказанае, то Інстытут гісторыі НАН, які праводзіў экспертызу публікацыі «Нябышына. Вайна», мог зрабіць заключэнне, што планы знішчэння беларускіх вёсак і насельніцтва ў партызанскіх штабах маглі складацца і спісы вёсак для знішчэння маглі існаваць. Калі існавалі Дырэктыва Саўнаркама і Загад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання, у якіх патрабавалася знішчаць усё ў тыле нямецкіх войск, пакідаць там выпаленую зямлю, то існавалі і планы па іх выкананні.

Карацей кажучы, і з трэцяй заўвагай Папярэджання я не магу пагадзіцца. Я не магу пагадзіцца і з тым, што мае ўспаміны дыскрэдытуюць партызанскі рух у Беларусі і дзеянні Чырвонай Арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Я проста назваў рэчы сваімі імёнамі. І партызаны, і Чырвоная Армія дыскрэдытавалі сябе самі.

* * *

Што тычыцца пратэстаў ветэранаў, то я не думаю, што гэта іх уласная ініцыятыва, іх хтосьці падбухторвае. Ды і што гэта за ветэраны? Як трапна напісаў адзін чытач, гэта «няўдзельнікі вайны». Яны пратэставалі супраць уладкавання нямецкіх пахаванняў, супраць незалежных СМІ, супраць сайта «Беларускі партызан», супраць прыезду ў Мінск легендарнай нямецкай групы «Rammstein»…

Пасля «папярэджання» можна было б паставіць кропку. Але чытачы працягвалі званіць і пісаць. Я атрымаў пакет з газетай «Пенсионер», у якой змешчан артыкул старшыні Докшыцкага раённага савета ветэранаў Івана Пярэдні. Артыкул «Непаразуменне і агіда». («Пенсионер» № 16 (63) 2010 г.). Безумоўна, аўтар не згодзен са мной. Але чытайце самі:

Непаразуменне і агіда

Іх выклікаюць некаторыя публікацыі, у якіх няпраўда і перакручванне фактаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны ідуць уперамешку з паклёпамі і знявагай да ўдзельнікаў барацьбы з фашызмам.

Вот и отшумели-отгремели празднества Дня Победы и Дня освобождения родной Беларуси от фашизма.

Вполне понятно, что к этим датам везде были чествования ветеранов, воздавали хвалу и честь советскому солдату, партизанам, труженикам тыла, вспоминали друзей, оставшихся на поле боя. Вспоминали также зверства фашизма и в целом историю тех лет, которая уходит от нас дальше и дальше.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)