Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 268
Перейти на страницу:

— Адставіць! — на ўвесь бліндаж крыкнуў Грыневіч. — Вы што?

— А што ён?! — у шаленстве выгукнуў Шнэйдар і змоўк.

Ад хвалявання ён нічога не мог сказаць і апусціўся на калені. Ананьеў, ужо не смеючыся, аднак з фальшываю жвавасцю паўтарыў:

— Здорава! Ну і здорава, Шнэйдар! Ты не баксёрам быў?

— Я слесарам быў! — са стрыманай лютасцю адказаў Шнэйдар, не адрываючы позірку ад немца.

Немец знерухомеў пад сцяной, у ценю не бачны быў яго твар, але адчувалася, як ён набычыўся, напяўся, крадком сочачы адтуль за перакладчыкам. Светлыя валасы на яго галаве распаліся надвае і звісалі на вушы. Грыневіч з асуджэннем, якое не зразумець, да каго адносілася, паглядзеў па чарзе на перакладчыка, камандзіра роты і немца.

— Вы што — чапэ захацелі? Ёсць жа загад па арміі наконт палонных!

— Загад! У нас адзін загад. А ў іх другі загад: бый, давы! — нервова загаманіў Піліпенка. — Я б ёму шчэ не так врізав.

Грыневіч асуджальна і строга паглядзеў на старшыну і памалу пачаў усаджвацца на сваё месца. Ананьеў кісла паморшчыўся.

— Ладна, чорт з ім! — сказаў ён. — Паглядзі ў кніжку, якая часць.

Дрыготкімі рукамі Шнэйдар разгарнуў немцаву салдацкую кніжку, пагартаў яе і трохі паспакайнелым тонам аб’явіў:

— Трыста дваццаць чацвёрты асобны сапёрны батальён. Трэцяя рота. Камандзір узвода обер-фельдфебель Фердынанд Грос. Далей тут праходжанне службы. Узнагароды. Група крыві. Адрас сям’і: Дзюсельдорф…

— Начхаць на адрас: пісаць не будзем. Запытай лепш, якое падраздзяленне абараняла вышыню? Шнэйдар пагартаў размоўнік.

— Вас фюр… Вас фюр айн Абтэйлюнг… вертэйдзіген Іегэ?

Немец толькі ваўкавата, з-пад ілба зірнуў на яго і не адказаў.

— Мо ён не разумее? — усумніўся Ананьеў. — Гляджу, з цябе перакладчык, як з мяне гарманіст.

— Зразуміе — чакайтэ! Кулак він лепш зрозуміе! — сказаў Піліпенка.

Ананьеў кінуў Шнэйдару:

— Ану, яшчэ!

Шнэйдар запытаў і яшчэ, ды ўсё дарма — немец дэманстратыўна не звяртаў на яго ўвагі, быццам яго і не было тут. Ён не хацеў размаўляць, гэта стала відавочна, і тады Ананьеў з маўклівай пагрозай устаў на ногі. Высокая яго постаць У пакамечаным шынялі перагарадзіла бліндаж, камандзір роты пераступіў цераз нечыя ногі і ботам дужа піхнуў бот немца.

— Ты, цуцык! — сказаў ён з такім выразам, што ўсе ў бліндажы прыціхлі. — Калі ты будзеш мне тут выпендрывацца, дык я з цябе бешбармак зраблю. Не пагляджу на загады — капут зраблю ў дзве секунды. Паняў?

Твар Ананьева зрабіўся сурова-бязлітасны, і для мяне не было ніякага сумнення, што сваю пагрозу ён здзейсніць. Немец па-ранейшаму ваўкавата горбіўся пад сцяной, старшы лейтэнант змераў яго ўладарна-пагрозлівым позіркам. Затым позірк яго ўпаў на кварту з гарэлкай, якая стаяла на скрынцы. Ананьеў схапіў яе і павярнуўся да немца.

— Пі, сволач!

Немец зразумеў, на імгненне прыціх, нібы ў нерашучасці, але нечакана падаўся наперад і ашчаперыў кварту. Ён выпіў гарэлку з таропкай рашучасцю асуджанага і працяг кварту ротнаму.

— Нох!

— Што?

— Нох!

— Шнэйдар! — павярнуўся ротны да парога.

Перакладчык са злой зацятасцю на твары гартаў свой размоўнік, але, мусіць, не знаходзіў таго, што шукаў.

— Здаецца, яшчэ просіць.

— Яшчэ?

Ананьеў яўна здзівіўся і з нейкім новым пачуццём павярнуўся да палоннага.

— А, сукін сын! Цвяткоў, дай пляшку.

Ён выліў у кварту ўсё, што заставалася ў пляшцы, немец, як і першы раз, усё гэта з прагнай рашучасцю выпіў да дна і вяла шпурнуў пад ногі апусцелую кварту.

— Глядзі! Глядзі ты! От гэта фрыц! — здзівіўся Ананьеў. — Ну, цяпер ты развяжаш язык! Шнэйдар, давай бліжай! Пытайся пра вышыню.

Шнэйдар задаў усё тое ж пытанне, але немец, нават недаслухаўшы яго, раўнуў:

— Шыссен!

Нешта напружана згадваючы, Ананьеў нахмурыўся. Грыневіч таксама з прыкметнай трывогай пазіраў на палоннага, які аберуч дзерануў на сабе мундзір.

— Шыссен, рус швайн!

— Падлюга! — з нянавісцю сказаў Шнэйдар, які першы, відаць, зразумеў гэты крык немца. — Застрэліць патрабуе.

Обер-фельдфебель яшчэ некалькі разоў пракрычаў сваё «шыссен!», дзеручы сябе за канцы каўняра. Два гузікі з грудзей скаціліся ў дол. Але ніхто яго не страляў, і немец, мусіць, зразумеў, што не даб’ецца нічога. Тады ён абмяк, ап’янела адкінуўся да сцяны, прамармытаў некалькі незразумелых адрывістых фраз. I раптам, сіпата картавячы, загундзеў:

Вен дзі зальдатэн Юбер дзі маршырэн, Офнэн дзі Медхен Фэнстэр унд дзі цірэн…[16]
вернуться

16

Калі салдаты маршыруюць па вуліцы, Дзяўчаты адчыпяюць вокны і дзверы.

(Нямецкая салдацкая песня.)

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)