Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 268
Перейти на страницу:

— Дзе другі ўзвод? — запытаў я Піліпенку.

— Далей па траншэі.

Я памалу пайшоў, куды паказваў Піліпенка, і ён таксама чамусьці паплёўся следам. Неўзабаве мы набрылі на нейкі траншэйны адростак-тупічок, у якім на святлявым фоне неба адзінока тырчала галава ў касцы. Тупічок гэты, здаецца, сама далей выдаваўся ў поле — мусіць, то быў недакапаны ход у нямецкі тыл. Піліпенка гукнуў:

— Чумак, цэ ты?

— Ага, я, таварыш старшына.

— Ну, што чуваты?

Мы падышлі бліжай, Чумак зважліва адступіў перад камандзірам узвода. На брустверы стаяў нямецкі МГ з закладзенай у прыёмнік стужкай. Пачуўшы нас, у доле заварушыўся нехта, мабыць, кулямётчык. Калі ён устаў, дык аказалася, што гэта баец Шнэйдар. Пазнаўшы камандзіра ўзвода, ён талкова, без залішняе паспешлівасці вытлумачыў:

— Спачатку стралялі. Вунь з той пляміны. Яр там ці балота якое — чорт яго ведае. Біў кулямёт. Пасля перастаў. Чалавек пяць перабеглі па краі і схаваліся. Цяпер ціха.

Мы маўкліва паўзіраліся ў той бок. У твары дзьмуў рэзкі сцюдзёны вецер, прабірала дрыготка. Параненая мая рука здорава стыла пад незашпіленым мокрым шынялём, асабліва пальцы, паварушыць імі было вельмі балюча.

Піліпенка, падумаўшы, сказаў:

— Ні чарта. Воны не дурні в рові сыдзіць. Драпанулы на станцыю. Заўтра падапруць, канэшно.

— Заўтра дадуць прыкурыць… — заклапочана пагадзіўся Шнэйдар.

— Можэ, заўтра, а можэ, і сёгодня, — нечакана сказаў Піліпенка. — Не здумайтэ спаты. Гранаты хоць е? Шнэйдар памацаў кішэні.

— Ёсць адна.

— А ў тэбэ, Чумак?

— Ды няма.

— Хіба вы ўсі пакідалы?

— Пакідаў! — сказаў Шнэйдар. — Дзе ён іх пакідаў? Толькі ў траншэі ўзвод дагнаў.

Чумак маўкліва таптаўся ў доле.

— Мо вам не давалы?

Баец маўчаў.

Піліпенка ўпіўся ў яго настырным, учэпістым позіркам. Выгляд у Чумака быў такі вінавата-няшчасны, што я не вытрымаў і дастаў апошнюю сваю «лімонку». Усё роўна мне яна ўжо была без патрэбы.

— Во, бярыце маю.

Чумак моўчкі і, як здалося, не дужа рашуча ўзяў яе, надта ўжо беражна паклаў у кішэню.

— Колькі вам год? — запытаў я.

— Мне? А пяцьдзесят.

— Ого! Дык як жа вас узялі?

— Брэша він! Якіх пяцьдзесят? — усумніўся Піліпенка. — Міні сорак шість. Так што — він старэйшый?

— Яй-бо, не брашу! — хуценька запэўніў Чумак. — Каб мне так жыць — пяцьдзесят. А бралі мяне ў нестраявыя.

— Так ужэ і ў нестроёві?

— Яй-богу, праўду кажу. Спярша так. У транспартнай роце быў. Ну, старшына нягодны папаўся. Чапляцца пачаў. Перавялі ў каменданцкі. А з каменданцкага, як пад Драздамі няўпраўка выйшла, тады да вас накіравалі. Хто ўцалеў, пасля назад забралі. А мяне, мусіць, забыліся, ці што?

Гэта я ўжо ведаў. Толькі не забыліся ў каменданцкім узводзе вярнуць свайго байца Чумака — просга яго пакінулі, бо замест узялі лепшага. З нашае роты пераводзіць далей ужо не было куды, так ён і застаўся тут, на сваё ліха і на бяду яго камандзірам.

— Ну што ж, — сказаў я. — Шчасліва вам. Толькі не адставайце больш.

— А ўжо не буду, — лёгка паабяцаў Чумак і ступіў у мой бок. — Слухай, гэта самае… Цябе параніла?

— Як бачыце. У плячо, — сказаў я амаль бесклапотна. — Так што Цвяткоў праўду казаў.

Чумак на гэта не сказаў нічога, толькі неяк апанурана знерухомеў і, як здалося, са шкадаваннем паглядзеў на мяне.

Зрэшты, магчыма, і з зайздрасцю — у поцемках гэта разгледзець было цяжка.

7

У Ваніна ішла работа — узвод акопваўся. Немцы на гэтым схіле вышыні папрацавалі найменш — траншэя атрымалася мелкая, да калена, і цяпер ванінцы, не зважаючы на ноч і слоту, дзяўблі яе ўсім узводам.

Камандзір таксама капаў — распрануты, у адной гімнасцёрцы, ён з нейкай запальчывай заўзятасцю размашыста кідаў рыдлёўкай, пахакваючы ў такт кожнаму кідку. Тут жа, у траншэі, адпачываючы, стаяў ягоны памкамузвода, ціхмяны сяржант Закіраў, ля якога на броўцы варушылася Пулька. Я спыніўся побач.

— Што, Васюкоў? — спытаў Ванін. — Памагаць прыйшоў?

Ведама, памагаты з мяне быў ніякі, і таму гэтае пытанне трохі збянтэжыла з самага пачатку. Трэба было неяк выказаць яму маю просьбу, але я не ведаў, як пачаць, і стаяў на брустверы.

— Глыбей капаеш — даўжэй жывеш, — памаўчаўшы, сказаў Ванін.

— Вам не пашэнціла, — зазначыў я. — У Піліпенкі дык гатовая траншэя.

— А ён заўжды на гатовае. Такі жмот, ого! — Ванін апусціў лапату. — Калі разабрацца, дык гэта ж яго ўчастак. На правым фланзе ягоны ж узвод ішоў. Ды як толькі ў траншэю ўскочыў, так і засеў. А мы немцаў вунь куды гналі…

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)