Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 332
Перейти на страницу:

Гатовы падпісацца пад кожным яго словам, нават крывёю.

Мне стала зразумелым, хаця і не адразу, што каталіцкая шляхта нашага краю не вызначалася адзінствам з-за таго, што адны лічылі сябе палякамі, а іншыя – беларусамі. Таму і погляды на паўстанне былі супрацьлеглымі.

Як можна памешчыкаў уключыць ў паўстанне? Ім жа так добра жылося пад апекай цара-бацюхны! Дапускаю, што сярод іх саслоўя былі і шчырыя рэвалюцыянеры, якія жадалі памяняць стаўпы царскага самадзяржаўя, а для гэтага актыўна ўключыліся ў змаганне, але…

І я зрабіў для сябе горкае высноўе: «Я магу спадзявацца толькі на невялікі атрад з патрыятычна настроенай каталіцкай шляхты ды яшчэ рамантычных юнакоў, у якіх, на жаль, былі гарачыя сэрцы, але не цвярозы розум.

Я вымушаны быў абвясціць загад, які напісаў у Горках, і звернуты ён быў да начальніка Аршанскага камітэта Каткова – Ігната Будзіловіча. У ім было патрабаванне сабраць неадкладна ўсіх людзей, якія здольныя былі спрычыніцца да закалата. Будуць аказваць супраціў памешчыкі – павесіць некалькі чалавек, асабліва тых, хто найбольш жорстка прыгнятаў сялян. Гэта памагло б заахвоціць тых, хто яшчэ сумняваўся, не верыў, што паўстанне – справа сур’ёзная і жорсткая.

Далей у загадзе абвяшчаўся пераход у Смаленскую губерню, калёным жалезам вытравіць усё, што насіла на сабе хаця б слабы цень польскага паходжання. Злучыцца з атрадам Жукоўскага – Касы. Апроч гэтага прадугледжвалася спаленне мной польскіх рэвалюцыйных маніфестаў, а сялянам аб’явіць, каб перасталі адбываць паншчыну, – пра гэта абвясціў і найвышэйшы маніфест ад 30 сакавіка. Пасля гэтага – вітанні і пашана ўсім атрадам каля Горак праваслаўнаму святару, які актыўны свой удзел у паўстанні падмацаваў Божым дабраслаўленнем… Прызнацца, я не задумваўся аб небяспецы, змагацца, дык трэба мець смеласць і адчайнасць, а калі ўжо рызыкаваць, дык не задумвацца над вынікамі…

Напачатку красавіка да мяне ў Пецярбург (там праводзіў я свой адпачынак) прыехалі Міткевіч і Аскерка, прапанавалі мне пасаду ваеннага начальніка Магілёўскага ваяводства.

– Ды я ўжо атрымаў намінацыю! – смяюся я, гледзячы на іх, злуючыся, што няма зладжанасці ў іх дзеяннях. – Мне яе прывез Ян Козел-Паклеўскі яшчэ ў студзені. Вы не ведалі пра тое?

– Нам ён пра тое не сказаў, даруй. Але мы хацелі б, каб ты туды адправіўся не адзін, а са сваімі памочнікамі. Іх ты павінен прызначыць сам.

– А я іх ужо загітаваў, – адказваю ім, – у шапку не спаў. Са мной едуць трое афіцэраў. Паручніка Канстанціна Жаброўскага я прызначыў ваенным начальнікам Сенніцкага павета, прапаршчыка Антонія Алендскага – у Магілёўскі павет, а Алозія Яна Жукоўскага – у Крычаўскі. Хлопцы надзейныя і адчайныя.

Мае госці засталіся задаволенымі пачутым.

На наступны дзень – чацвёртага красавіка – я адправіўся ў Маскву. У мяне было шмат там клопатаў. Твае адрасы і «сябры» аказаліся надзейныя, яны паверылі табе. І таму мне лёгка было атрымаць ад іх «пасылкі» для закалата. Што-кольвечы з грошай у мяне было прыхавана для гэтай справы. Ды яшчэ мне вярнулі «даўгі» з таго часу, як мне даручылі даставіць абоз са зброяй і амуніцыяй для дзеючай арміі.

Прыехаўшы на Магілёўшчыну, перадаў скрыню з 24 рэвальверамі кіраўніку Гора-Горацкай арганізацыі Станіславу Віткоўскаму. А пасля даставілі праз тайны канал тры скрыні са штуцэрамі. Прыстралянымі, сам правяраў. Тады ж, як памагаў мне прыстрэльваць штуцэры сябра мой палкоўнік, не буду называць прозвішча нават і ў думках, папрасіў я яго яшчэ, каб ён раздабыў мне ваенныя тапаграфічныя мапы Польшчы і заходніх губерніяў. Палкоўнік і «пазычыў» іх з ахвотаю ў штабе. Ды прыхапіў яшчэ падрабязныя звесткі-чарцяжы Варшаўскай цытадэлі, крэпасцяў у Модліне, Дзембіне і Брэст-Літоўскім. Гэта мне каштавала пару чырвонцаў, якія старшы афіцэр прыняў з вялікай ахвотаю і радасцю.

Пазней я тыя дакументы перадаў Нацыянальнаму ўраду, а далей яны былі перададзены французскаму ўраду.

Абоз са зброяй даставіў не на армейскі склад, а на склад паўстанцаў. Ваеннае начальства спахапілася, але было позна. 18 траўня мяне звольнілі са службы. Звольнілі, але не пакаралі. Бо не было прамых доказаў, куды падзелася зброя.

Вярнуўшыся ў родныя мясціны, я спыніўся ў Аршанскім павеце – у фальварку Літвінава. Ён належаў майму ад’ютанту Здзіславу Міткевічу. Калі хто з прадстаўнікоў улады прыязджаў да гаспадара і цікавіўся, хто прыехаў да яго, адказваў: госць з Пецярбурга – Станіслаў Вялічка. Калі ж хто прыязджаў з паўстанцаў, Здзіслаў адказваў: «У мяне ёсць харошы Тапор…»

З цягам часу фальварак стаў прыстанішчам і ваенным штабам для падрыхтоўкі закалата ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)