Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 332
Перейти на страницу:

Але ён, прызнаюся шчыра, мне напачатку на надта спадабаўся. Заўсёды маўклівы, раптам што нечаканае, ён накладае на сябе крыж, паўшэптам гаворыць: “Уратуй мяне, Госпадзе!” Што б я яму ні гаварыў, адказваў нязменна: “На ўсё воля Божая…” Мяне тое нават і злавала. Бог не зрабіў таго селяніна ці чыгуначніка бедным і прыгнечаным, яго зрабілі такім царызм і сістэма… Вось і трэба тую сістэму парушыць, разбурыць.

– Як ты сабе тое ўяўляеш – “разбурыць”? – кісла усміхаўся Рамуальд, гледзячы мне ў вочы, ведаючы, што я не адкажу на сваё ж пытанне. – Гэта ж не шахматная дошка, з якой можна змесці каралёў і фярзёў, царызм мае армію і зброю, а супраць яе ты што выставіш – касу і тапор?

– Во-во, – наступаю на яго, – іменна тапор з тапарышчам… Што ў тваёй Бібліі сказана? “Ужо і тапор пры сухім дрэве ляжыць, і сухое дрэва мусібыць ссечана, што не дае плоду…” Царызм прагніў, ужо нават і не сухое дрэва, а гнілое, і яго неабходна ссячы, выкінуць у агонь, каб і нічога ад яго не засталося!

Рамуальд нічога не гаворыць, а толькі ўздыхае.

– Мужык возьме тую сякеру і касу, і рушыць на сваіх прыгнятальнікаў. І я таксама вазьму ў рукі той тапор, калі прагрыміць кліч па Літве і Беларусі.

– Эх, Тапор, ты Тапор, – хітае галавой Траўгут і, прыплюшчваючы вочы, глядзіць некуды ўглыб зямлі. – Табе б толькі тапаром махаць…

– І некалі замахаю, прыдзе час, – упэўнена адказваю я.

Пачуўшы мае словы, Рамуальд зноў прамаўляе:

– Даруй яму, Божа, сам не ведае, якое глупства вярзе…

Ён не абвяргаў мяне, ён шкадаваў нават мяне, ведаючы, што я малады летуценнік, што люблю махаць шабляю, змагацца з ветракамі. Як я зразумеў, ён мяне не ўспрымаў сур’ёзна, а бачыў ува мне блазнюка, валацугу і шукальніка прыгодаў. І на тым, так бы мовіць, дзякуй. Але пры ўсім пры тым ён мне падабаўся.

Ён спакойна і пакорна пераносіў потым і муштру, калі мы паступілі вучыцца. А мяне тая казуістыка раздражняла і выводзіла з сябе. Мне здавалася, што не вучылі нас, а прыніжалі, таўклі тварамі ў брудную зямлю. як бы даказваючы, што мы ніхто ў гэтым свеце, што мы гной. Неймаверная муштра і завучванне дзікіх і тупых ваенных артыкулаў даводзіла мяне амаль да вар’яцтва.

Здзекваўся з мяне той жа Рамуальд, бачачы, як я адношуся да вучобы:

– Ты ж збіраешся ваяваць з царызмам, і няўжо ты думаеш, што адной сякерай пераможаш яго? А ваеннай справе вучыцца не жадаеш? Толькі аб залачоных эпалетах марыш, а не пра тое, як вывучыць тактыку маршаў і вайсковых вучэнняў?

Я раскрыў шырака рот ад здзіўлення – не чакаў такога ад яго, не чакаў.

Можа, ён тады мяне і падштурхнуў сваім пад’южваннем да таго, каб я перагледзеў свае паводзіны. Мы ўжо разам упрагаліся ў хамут падпарадкавання і спасціжэння тайнаў тактыкі бою, наступлення і адступлення. Як ні дзіўна, але тое мне вельмі спатрэбілася пад час нашага змагання.

Праз пяць гадоў атрымаў званне прапаршчыка. Быў пераведзены ў верхні афіцэрскі клас вучылішча. А праз два гады скончыў вучобу.

Мяне, маладога афіцэра, адправілі на службу ў Берасцейскую крэпасць.

Праслужыў у ёй два гады. Спытаеш, што гэта быў за час для мяне? Змрочныя казематы крэпасці-турмы. Штодзённыя п’янкі афіцэраў, гульня ў карты, фанабэрыя: у каго больш цячэ “блакітнай крыві”… А яшчэ – самадурства тупых камандзіраў. На чым трымалася армія расейскага цара? Так, так, ты ведаеш тое – «гибкий и свежий шпицрутен». Як быццам ён усе гады прызначаўся не для бою, а для голага азадка палескага ці сібірскага селяніна, прапускаючы яго праз строй такіх жа няшчасных. Армія канала, гніла і ад яе патыхала мярцвечынай.

Два гады для мяне доўжыліся як два стагоддзі. Не ведаю, што са мной было б, калі б не пашэнціла перавесціся ў Пецярбургскую інжынерную каманду. Там ажыў. Мне ўсяго хацелася – кахання жанчын, паспытаць смачнага віна, праехацца з весялухамі ў карэце, паслухаць цыганскія песні, пачуць, як у салонах чытаюць вершы вядомыя паэты… О, гэтае Пецярбургскае жыццё! Казка, цуд! А ў 1854 годзе, не даўшы мне як след нацешыцца горадам на Няве і жаночым асяродкам, мяне кідаюць на Крымскую вайну – у Рэвель.

Што мне даў гэты перыяд? Зразумеўшы, што вялікіх чыноў мне не відаць, я рашыў заняцца сабой. Як гэта? А так. Сышліся з афіцэрам Антонам Эвальдам. Праўдалюб, службіст, хадзячы статут.

– Што для цябе служба? – пытаецца ён у мяне.

– Набіць паболей сваю кішэню, Эвальд. Армія высмактала з мяне ўсе сокі. а чаму я не магу высмактаць іх для сябе назад?

– Ну ты і жук.

– Не, я – арол, толькі не двухгаловы. Я люблю волю і незалежнасць. Вось ты ўсё нешта пішаш-запісваеш у сваім нататніку, пра кожнага з нас ты там, мусіць, столькі, што на некалькі кніг хопіць… Уяўляю, што ты там напісаў пра маю асобу. Для цябе я – хапуга, злодзей, канакрад, махляр. Так, я такі, і не хаваю гэтага. У цябе няма вопыту ў жыццёвых клопатах, таму часта трапляеш у няёмкія сітуацыі і абставіны. Даруй, але я не люблю такіх людзей, як ты. Ненадзейны ты нейкі, слізкі, нават агідны… Ты не жывеш, ты спіш і нічога не хочаш бачыць вакол.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)