Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 150
Перейти на страницу:

I пачуўшы, Сэм засьмяяўся шчырай радасьцю, і паўстаў, і выклікнуў:

– Тое вялікі гонар і цуд! Усе мае жаданьні спраўдзіліся!

I заплакаў.

I ўсё войска сьмяялася й плакала, і сярод весялосьці й сьлёзаў ясны голас музыкі ўзьняўся срэбрам і золатам, і ваяры змоўклі. А ён сьпяваў ім то на эльфскай мове, то на Заходніцы, пакуль сэрцы іхнія, кранутыя словамі, не перапоўніліся, і радасьць ня сталася вострым мечам, і думкі ня зьнесьлі туды, дзе радасьць і боль струменяць разам, і сьлёзы – сьвятое добраславёнае віно.

Нарэшце, калі сонца схілілася да сутоньня й ад дрэваў леглі доўгія цені, ён скончыў. Вымавіў напрыканцы:

– Шануйце іх вялікай пашанаю!

I схіліў калена. А тады падняўся Арагорн і ўсё войска, і яны прайшлі да намётаў і шатроў, каб есьці й піць ды прабавіць у весялосьці рэшту дня.

Сэма й Фрода правялі да асобнага намёта, там зьнялі іхнюю старую вопратку, склалі й упакавалі, каб захаваць у вялікай пашане, і далі ім чыстае. Тады ўвайшоў Гэндальф, і ў ягоных руках Фрода, зьдзіўлены, пабачыў корд і міфрыльную кальчугу, якія страціў у Мордары. Сэму ж чараўнік прынёс пазалочаную кальчугу й ягоны эльфскі плашч, папраўлены ад усіх драпінаў і плямінаў вандроўкі, дый паклаў мечы перад імі.

– Я не хачу аніякага меча, – адмовіўся Фрода.

– Але ж хоць сёньня ты мусіш узяць яго, – запярэчыў Гэндальф.

Тады Фрода ўзяў малы корд, што належаў Сэму, – той, які Сэм паклаў ля гаспадара ў Кірыт Унгал.

– Джала я даю табе, Сэме.

– Не, спадару! Пане Більба даў яго вашці, і ён жа разам з срэбнай кальчужкаю, наўрад Більба хацеў бы, каб хто іншы насіў іх!

Фрода давялося пагадзіцца, і Гэндальф, нібы збраяноша, укленчыў і насунуў на хобітаў пасы з мечамі, а тады, падняўшыся, укаранаваў сяброў срэбнымі вянцамі. Так апранутыя, яны выправіліся на вялікае баляваньне й селі за каралеўскім сталом разам з Гэндальфам, каралём Рохану Эямэрам, князем Імрахілем і ўсімі галоўнымі ачольцамі, а таксама там былі Гімлі й Ляголас.

Пасьля хвіліны моўчы каралям прынесьлі віно два збраяносцы, ці так падалося, бо адзін быў апрануты ў срэбна-чорны рыштунак Варты Мінас Тырыту, а другі – у белае й зялёнае. А Сэм падзівіўся: што такія хлапчукі робяць сярод войска магутных мужоў? Калі ж яны наблізіліся й Сэм прыгледзеўся, дык уражана выгукнуў:

– Ну, зірніце толькі, спадарыку Фрода! Зірніце-тка! Ці ж тое ня Піпін, спадар Пэрыгрын Хват, дакладней кажучы, і спадар Мэры! Як жа яны вырасьлі! Ба-ацюхны! Бачу, ім болей за нас ёсьць што распавесьці.

– Насамрэч, – згадзіўся Піпін, паварочваючыся да іх. – I мы адразу пачнем гаманіць, як толькі баляваньне скончыцца. А да таго паспрабуйце падступіцца да Гэндальфа. Ён не такі ўтойлівы, як раней, хоць цяпер сьмяецца болей, чым гаворыць. То ж бо мы з Мэры занятыя. Мы – рыцары Гораду й Украйны, як, я спадзяюся, вы заўважылі.

I вось скончыўся дзень радасьці, і калі сонца схавалася й поўня павольна ўзьнялася над туманамі Андуйну, заблішчэла сярод дрыготкага лісьця, Фрода з Сэмам паселі пад шапоткімі дрэвамі сярод водару сьветлага Ітыльёну й гаманілі да глыбокай ночы з Мэры й Піпінам ды Гэндальфам, а крыху пасьля й Ляголас з Гімлі далучыліся да іх. Там Фрода з Сэмам шмат даведаліся пра тое, што здарылася зь Зьвязам Пярсьцёнка пасьля ліхога дня на Парт Галене ля вадаспадаў Рэрасу, і як ні распавядалі, заўжды ўзьнікалі пытаньні й новыя гісторыя.

Оркі й гаманкія дрэвы, мілі травяністай роўнядзі, вершнікі ў скачцы, зіхоткія пячоры, белыя вежы й залатыя залі, бітвы і высокія караблі пад ветразямі – усё віхурылася перад Сэмавым розумам, пакуль ён цалкам не заблытаўся ў гэткіх дзівосах. Але ж сярод іх заўжды вяртаўся да свайго першага зьдзіўленьня – росту Піпіна й Мэры – і прымушаў сяброў памерацца сьпіна да сьпіны з Фрода й сабою. А тады чухаў патыліцу.

– Ну, не разумею – у іхнім веку! Гномам буду, калі яны не на тры цалі даўжэйшыя, чым раней!

– Ну, гномам ты дакладна ня будзеш, – зазначыў Гімлі. – Я што казаў? Сьмяротным наўрад ці варта піць энтавы напоі, а потым спадзявацца, што наступстваў будзе як ад куфля піва.

– Энтавы напоі? – спытаў Сэм. – Вось вы зноўку пра энтаў. Але што ж яны такое, уцяміць не магу. Ну, тыдні пройдуць, пакуль усе гэтакія рэчы ў галаве ўтрасуцца!

– Насамрэч, тыдні, – згадзіўся Піпін. – А тады замкнем Фрода ў вежы Мінас Тырыту дый прымусім усё запісаць. Інакш палову забудзецца, і небарака стары Більба будзе страшэнна расчараваны.

– Вядома, рукі караля ацаляюць, дарагія мае сябры, – сказаў нарэшце Гэндальф, падымаючыся. – Але ж вы былі на самым краі сьмерці, адкуль ён вас выратаваў, прыклаўшы ўсю сваю моц, каб перанесьці ў салодкае забыцьцё сну. I хоць спалі вы доўга й добра, усё ж зараз час ізноў адпачываць.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)