Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 179
Перейти на страницу:

— А, сапраўды, нябрыдкая, — спакойна расказваў ён. — Гэта пацыентка Бруніцкага, панна Лэнска.

Аліцыя ўперылася ў яго праніклівым позіркам і адазвалася прыцішаным голасам:

— Слухай, Бох. Я магу табе верыць?

Друцкі ўстаў, абняў яе і пацалаваў у вусны:

— А ты мне верыш? — спытаўся ён сур’ёзна.

— Веру, Бох, — кіўнула яна галавой, — але ты мяне не шкадуй. Я кахаю цябе больш за ўсё. Я бачыла вас разам. Бачыла, што яна табе ўсміхалася…

— Не трымай на яе зла за гэта, Аль, гэта вельмі няшчасная істота, а ўсмешка для яе адзіны спосаб, якім яна можа кантактаваць з людзьмі.

— Чаму адзіны споса?

— Яна нямая. Перажыла нейкі нервовы шок і анямела.

— А Бруніцкі яе лечыць?

— М гчыма, нават больш… магчыма, адчувае да яе асаблівую сімпатыю…

Больш яны пра гэта не гаварылі, але Друцкі ведаў, наколькі моцным і бурным перажываннем былі напоўнены ў Аліцыі гэтыя гадзіны падазрэнняў. Ён не задумваўся пра гэта, але быў крыху раздражнёны. Паняцце вернасці заўсёды было для яго нечым смешным і прыніжальным. У гэтым слове ўтрымлівалася недарэчная для яго забарона. Ён не здраджваў, але і не быў верны.

Жанчыны ад’язджалі ў сем. Друцкі праводзіў іх на вакзал і пасадзіў у купэ. Пасля кароткіх развітанняў і запэўніванняў, што выедзе заўтра зранку, ён стаяў на пероне і махаў капелюшом. Пакуль здаля яму адказвала хустачка Юлькі, ён думаў пра яе і Аліцыю. Калі, аднак, на прасторы, парэзанай незлічонымі разгалінаваннямі рэек, засталася толькі кропка поезда, якая ўсё змяншалася і аддалялася, з воблачкам рванага дыму, ён забыўся пра ўсё. Ён чуў толькі гук рэек, бачыў толькі іх бясконцасць.

Яго агарнуў дзіўны неспакой, незразумелае адчуванне, што ён нешта ўпусціў, пра нешта забыўся, што спазніўся і трэба спяшацца…

Ён пацёр лоб і павольна павярнуўся.

Перад ім ляжаў нерухомы горад, які пульсаваў сваім штодзённым рытмам.

Друцкі ледзь не спатыкнуўся на худога падлетка, які тырчаў на краі платформы. Ён стаяў, засунуўшы рукі ў кішэні зацыраваных штаноў, з-пад насунутай на лоб кепкі чорныя вочы пазіралі на пуці, што раставалі ў тумане.

— Настальгія, — сумна ўсміхнуўся Друцкі. — Што, прыяцель, — спытаўся ён, — хацелася б у свет?

Хлопец акінуў яго рассеяным поглядам, падцягнуў порткі і далёка цыркнуў тонкім струменем сліны…

Друцкі засмяяўся. Ён адчуў неадольнае жаданне дапамагчы гэтаму падлетку з худымі загарэлымі шчокамі ў спраўджванні яго мар.

— Слухай, прыяцель, а калі б табе падфарціла з грашыма, куды б ты паехаў?

— Адчапіся, пан, што табе да гэтага?

— Дурань, братка, бяры!

Хлопец не адразу працягнуў руку па скрутак дробных банкнотаў, неахвотна прыгледзеўся да іх і абыякава сунуў у кішэнь.

Друцкі кіўнуў яму галавой і пачаў праціскацца скрозь натоўп, што запаўняў памяшканне вакзала.

Ён ужо садзіўся ў машыну, калі адчуў, што нехта яго лёгка пацягнуў за край пінжака. За ім стаяў той падлетак:

— Дзякуй вам! — ціха сказаў ён.

— Дурань, — кінуў яму Друцкі і са злосцю націснуў на стартар.

Ён паставіў машыну ў гараж, даручыў падрыхтаваць яе ў далёкую дарогу, потым патэлефанаваў Бруніцкаму.

— Я, Караль, еду на мора.

— Надоўга?

— Можа, на месяц, можа, на два. Але ў гэты перыяд я з’яўлюся ў Варшаве.

— А што будзе з паннай Лэнскай?

— Цяжка сказаць, мне трэба ехаць. Думаю, цяпер ты знойдзеш для яе больш часу.

— Ты, па меншай меры, пішы ёй, — прасіў прафесар.

— Добра. А як там… усе здаровыя?

— У поўным парадку. Значыць, да пабачэння.

— Да пабачэння, Караль.

Яшчэ да вечара ён быў у Залкінда. Паведаміў яму пра свой ад’езд і пра тое, што кіраўніцтва «Аргенцінай» ён даверыў на гэты час касіру Юстэку і бармену Грабоўскаму. Калі яны не справяцца, то напішуць на Хель. У надзвычайных выпадках ён даручыў Юстэку звяртацца да Залкінда.

Друцкі забег яшчэ на гадзінку ў «Аргенціну», каб даць апошнія распараджэнні і вярнуўся дадому. Вартавы, адчыняючы вароты, пачаў яму дзякаваць за ашчадную кніжачку для Зоські, але Друцкі перарваў яго:

— Гэта дробязь. Глядзіце, каб тут усё было ў парадку. Я на досвітку ад’язджаю.

Было яшчэ цемнавата, калі Друцкага абудзіў гук клаксона пад вокнамі. Прыкладна ў той жа час прыйшла Зоська і жвава прынялася гатаваць сняданак.

Шафёр, які прыгнаў машыну з гаража, забраў чамаданы, каб пакласці іх у багажнік.

— Ну, Зоська, бывай здарова, — сказаў Друцкі, хаваючы ў кішэнь карту трасы.

— Вяртайцеся здаровым, — адказала яна сваім сакавітым голасам. Ён пагладзіў яе па шчочцы і паляпаў па плячы.

Праз пятнаццаць хвілін ён быў ужо далёка за гарадской мяжой.

1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)