Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 379
Перейти на страницу:

Людка адхіснулася, але не спалохалася, хаця ад дзяўчыны сыходзіла гарачыня, як ад жнівеньскага сонца, – толькі глядзела шырока раскрытымі вачыма і не магла нічога вымавіць – ні адобрыць жаданне паштаркі, ні пасмяяцца над ім...

– Але калі ж не адбудзецца тое, калі ён адпрэчыць мяне, то... – зноў заўсміхалася Аксана, не даказаўшы, што ж хлопцу пагражала за яго ўпартасць, і ў яе ўсмешцы было нешта пагрозлівае, ад чаго ў Людкі прабегла па целе дрыготка – ад суседкі па пакоі ўжо плыў каладок, снежнай лавінай выглядала яна, – і я ўжо тады з сабою нічога парабіць не змагу. Таму ён павінен баяцца мяне і асцерагацца майго гневу...

Аксана выпрамілася, як быццам апамяталася, што робіць нешта не так – хуценька апранулася, а потым толькі спаласнула твар пад мыцельнікам, адным дотыкам рукі паправіла прычоску, весела ўсклікнула:

– Усё, Людка! Пайшлі снедаць – спазняемся.

Уладар цемры пасылаў ёй свае сігналы праз сны.

Напамінаў, што не так проста ўсё, як думалася, як планавала для сябе вядзьмярка.

І Аксана яшчэ ноччу адчула трывогу. Вада і лодка, у якой сядзеў Уюн, азначала, што хлопец збіраецца некуды з’ехаць. Але куды ён з’едзе – хіба ж ёсць на зямлі такое месца, куды яна не змагла б дабрацца? Няма такога месца...

Каб да канца разабрацца ў сваіх сумненнях, рашыла пазваніць на пошту сваім сяброўкам. Верка Дранік, якая падмяняла яе, якая насіла пошту ў Забалацце, павінна ведаць, якія там навіны. Тым больш, ад’язджаючы, Аксана прасіла яе, каб тая «трымала руку на пульсе»...

У паштовым аддзяленні санаторыя, у танклявай, малой бы падлетак, але маці траіх дзяцей, Алёны, заказала перамовы. Праз колькі хвілінаў з цэнтральнай пошты зазвінеў званок, і яна пайшла ў кабінку.

– Як ты там, Аксана? – пацікавілася на другім канцы дроту падменшчыца; чуўся яе смех – дзяўчаты, мусіць, разбіралі пошту. – Адпачынак і лячэнне ідуць на карысць?

– Усё нармальна, Верка. Надвор’е выдатнае, хаджу на працэдуры, гуляю па лесе. Пошту разносіш спраўна?

– А як жа.

– У армію там нікога з хлопцаў не забіраюць?

– Занесла позву Ўюнову. У суботу яго забіраюць. І яшчэ траіх – з суседніх вёсак.

– Уюн ідзе ў армію? – перахапіла дыханне ў горле. – Я ж цябе прасіла пазваніць, калі яму занясеш позву... Ты што, Верка?!

– Ой... Я і забылася... – сумелася сяброўка, не ведала, як і апраўдацца. – Я зусім забылася, выбачай. Вечар праводзін у пятніцу, а ў суботу – усіх у ваенкамат.

Аксана злосна кінула тэлефонную слухаўку, быццам Верка была вінаватая ў яе душэўных непаладках. Яе душыла злосць. І – крыўда. На Верку, на Вінцука, які даў слова не ўцякаць ад яе. А калі з другога боку – хіба ж ён уцякае, то яго забіраюць, адрываюць ад яе...

Яна з усіх сіл старалася і абараніць яго ад самой сябе, хацелася даць яму яшчэ адзін, і, мусіць ужо, апошні шанец для выратавання. Каб потым ужо і сябе не дакараць за тое, што паступіць з ім жорстка і з халоднай абдуманасцю. Хацелася самой упэўніцца, пераканацца, каб потым ужо абрынуць на яго ўсю сваю злосць і знявагу...

Кінуць-рынуць усё і з’ехаць – яна не магла. У бібліятэцы ўзяла некалькі кніг, а бібліятэкарка захварэла і будзе толькі праз два дні, як напісана ў аб’яўцы на дзвярах, ды і цягнік ідзе толькі па цотных... Браць таксі і гнаць без супынку? Дык і грошай на такое не набярэцца. Парэшты яна шукала толькі прычыну, хаця ж магла плюнуць на ўсе ўмоўнасці і сказаць галоўнаму ўрачу санаторыя, што ў яе памерла маці, што ёй трэба быць абавязкова дома, – і выправіцца неадкладна ў дарогу. Хоць на перакладных, хоць на спадарожных...

Але нешта яе ўтрымлівала. І не толькі ўсведамленне таго, што нікуды ён не падзенецца ад яе, што і на адлегласці ён будзе побач, і яна ўсё роўна будзе мець над ім уладу. Думала і пра тое, што не след гарачыцца, а трэба спакойна абдумаць усё, узважыць... Бо вельмі ж шмат пастаўлена на Ўюна, каб адным неасцярожным і неабдуманым учынкам усё не перакрэсліць...

Нават не выклікала ноччу Ўладара цемры, не пажадала раіцца з ім, узгадняць – і сама бачыла, што чакаецца наперадзе. Ведала і тое, што будзе потым папракаць яе за мяккацеласць, за адсутнасць смеласці і рашучасці. Бо магла б усё вырашыць аднам махам, адным сваім жаданнем і загадам... Але ж хіба растлумачыш яму, што і яна гэтак жа думала напачатку, але ў нейкае імгненне перамяніла сваю думку і пайшла ўжо іншым кірункам, – і нічога ўжо з сабой парабіць не магла: хацела займець Уюна чыстым і цнатлівым, пяшчотным і закаханым, каб і самой, гледзячы на яго, перамяніцца, ператварыцца ў зусім іншую істоту – з такімі ж чыстымі думкамі і мроямі, і быць добрай для ўсіх, каб ніхто не праклінаў яе злымі словамі.

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)