Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 379
Перейти на страницу:

– Армія, цётка Мальвіна, яна робіць з нас мужчын... Каго згінае ў дугу, а каго песціць... Калі прыйдзе пара і Вінцуку ісці ў войска, то сам даведаецца, што і да чаго...

– Ды прыйшла пара ўжо, – уздыхнула маці. – Праз тыдзень забяруць.

– Праз тыдзень? – падзівіўся Віцька з навіны, не верачы. – Дык я, выходзіць, на тваіх праводзінах пагуляю?

– Пагуляеш. На пачэсным месцы пасаджу, – кіўнуў яму сябар і зноў наліў – але па палавінцы ўжо, перад маці няёмка было – не любіла яна, калі хто задужа браў гарэліцу, і яго аберагала ад гэтага...

– Вам з Кіева не прыходзіла не так даўно пісьмо? – пацікавіўся Віцька, успомніўшы пра сустрэчу на базары Маладэчна, здаволіўшыся абедам і «карчоўкай».

– Не, – адказала маці. – А хто павінен быў яго прыслаць?

– Адам Камок... Вы яго не ведаеце. Ён разам з вашым Антонам на зборах быў. Расказваў, як загінуў Антон. Месяц назад мы з ім пазнаёміліся. Не можа быць, каб не напісаў. Не дайшло, значыць, а мо і згубілася па дарозе... А мо і не прынеслі. Мо і Аксана...

– Можа і яна, – пагадзіўся Вінцук. – Усё можа быць.

«Ды яна, няйнакш, – падумала пра сябе, не праказала ўголас Мальвіна, успомніўшы, як паштарка пазбягала сустракацца з ёю, аббягала, не глядзела ў вочы пры нечаканай сустрэчы, хаця, з другога боку, не было і ў яе вялікага жадання і ахвоты сустракацца з дзяўчынаю, – і не навядзеш цяпер ніякай даведкі, бо можа не заказным адправіў, без уведамлення... А шкада, слоўца пра Адама ўсцешыла б душу, мо што і новае пра яго даведалася б...»

– На яго руках памёр, – ціха праказаў Віцька, – а машына іх у роў звалілася... Узбек, першагодак, быў за рулём... Вінцук, давай твайго бацьку кропляй памянём...

– Давай.

І маці выпіла, пра сябе зноў падумала: «Адабралі бацьку ў сына, мужа ў жонкі – і вінаватых няма, як і не было чалавека на свеце... Хай будзе праклятая тая армія, якая губляе сваіх саладатаў не на полі бою, а на будаўніцтве катэджаў для генералаў!..» Потым Віцька глянуў на гадзіннік і засабіраўся адчуваючы, што забавіўся, а маці не папярэдзіў – хвалявацца будзе.

Падзякаваў за пачастунак, развітваючыся каля парога, сказаў:

– Цётка Мальвіна, і ты, Вінцук, у пятніцу да нас прыходзьце, невялічкую вячэру сустрэчы наладзім... Без вас нельга, таму прашу прыбыць. Вы ж для нас, самі ведаеце, самыя жаданыя госці. Прыходзьце!

– Ды прыдзем, прыдзем, – паабяцала Мальвіна, і на яе твары засвяцілася ўсмешка – прыемна, калі ёсць сябры, калі ёсць да каго схадзіць у госці... Спяшайся да маці, бо, мусіць жа, не сказаў, куды пабег?

– Не сказаў, – матлянуў галавой адпускнік і хуценька нырнуў у прачыненыя дзверы, што нават Вінцук не паспеў падрадзіцца правесці яго, а калі ўжо выйшаў следам у двор, то сябар ужо далёка ад веснікаў шыбаваў па вуліцы ўбок сваёй хаты...

Да дзеда Нікадыма выбраліся пад абед.

Вінцук нёс у палатнянай торбачцы тры хлябы.

Тупаў следам за маці – як у дзяцінстве, калі яна яго вадзіла да Чарадзея. Мо з тае пары і не была Мальвіна ў яго хаце. Але бачылася з ім значна пазней – у краме. Нікадым, здаецца, нічога і не збіраўся купляць, – у яго ніколі не вадзіліся грошы. Ды ён ніколі і не імкнуўся іх мець. Хаця ж, калі ён таго захацеў бы, то мог стаць першым багацеем сярод тутэйшых шараговых людзей.

Мальвіна тады павіталася, схіліўшы перад дзедам галаву, як перад святым, спытала, гледзячы ў разумныя, блакітныя, як у юнака, вочы:

– Як здароўечка, дзед Нікадым? Даўно вас не бачыла. Як Міхасёк ваш?

Ад дзеда плыў пах васковых свечак, сухіх пахкіх зёлак, парэчак... Ніхто з людзей так не пахнуў, як дзед.

– Дзякую, нябога, нічога. І я, і Міхасёк. Добра нам там, убаку ад вашага тлуму... Спакойна. Не чуем пра вашую калатнечу, пра вашыя пустыя клопаты і трывогі... Усё мітусня... А там я бліжэй да Бога. З Ім мы вядзем доўгія і задушэўныя бяседы...

Ну і тады, як Макушыха наклікала на яе бяду, убачылася з дзедам яшчэ раз. І тады ён прыходзіў у вёску. Як адчуў, як ведаў, што яе пранізалі чорныя стрэлы хваробы...

– Не адставай, сынок, – абярнулася маці, – мы і так прыпазніліся трошкі, а стары не любіць, калі хто на схіле сонца прыходзіць да яго.

Сын нічога не адказаў, а толькі прыспешыў крок. Задумаўся, таму і запаволіў хаду. Трошкі было і няёмка, што маці так апякае яго, нават недзе і сорамна, быццам ён яшчэ хлапчук. Але тут, калі паглядзець трошкі інакш на ўсё, то тое выглядала не апякунствам, не матчынай сляпой любоўю, а неяк зусім інакш – матуля старалася знайсці для яго заступніка і абаронцу ад чорных чараў унучкі Макушыхі... Бо баялася за яго, Вінцука, які ўляцеў у пельку, ублытаўся ў сіло, як птушка, з якога цяжка выблытацца без пабочнай дапамогі – верыла ў тое, што адзін толькі дзед здолее памагчы. Бо Бог яго надзяліў дзівоснай сілай, якую ён выкарыстоўвае толькі на добрыя справы...

1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)