Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 379
Перейти на страницу:

Сабака вылез з будкі, пачаў віляць хвастом, пазяхаў.

– Пацярпіце трошкі, – загаварыла да ўсіх Мальвіна і, закасаўшы рукавы, адразу ж прынялася порацца па гаспадарцы.

12.

Ужо трынаццаты дзень Аксана ў «Соснах».

Час быў запоўненымі рознымі працэдурамі – прымала жамчужныя ванны, глытала кіслародную пену, хадзіла на падводны масаж, купалася ў басейне, сцякала потам у саўне, – а пастаянна думала пра Забалацце, пра Ўюна... Як захварэла ім, як паралельна з піеланефрытам другая хвароба прычапілася да яе. І сама сябе дакарала, ненавідзела нават, былі моманты, што хацела скарыцца лёсу – ну не хоча яе, дык няхай яно так і будзе, дык не, Уладар цемры ноччу шаптаў нешта здзеклівае на вуха, пасміхаўся з яе, папракаў у нечым...

Апошняй ноччу дык і прысніўся. Быццам гулялі з ім па бярозавым гаі, у тым, што за Бронькай, а потым яна яго завабіла ў сваю пуньку – і абдымала, і цалавала яго да кружэння ў главе, радуючыся, што здзяйсняецца задуманае... Яна лётала ў аблоках ад шчасця, ад таго, што ён паддаўся, пакахаў парэшты яе, зрабіў жанчынаю... А потым ён захацеў спусціцца ўніз, на хвілінку, па патрэбе, і, не апранаючыся, голенькі, шусьнуў уніз... Яна чакала яго, адчуваючы, як гулка б’ецца яго сэрца. Пачала клікаць, не баючыся, што яе пачуюць з вуліцы... Уюн не абзываўся. Тады яна спаўзла на край праёміны і спужалася, жахнулася, – унізе спрэс была вада. Шмат вады, што і дна не відаць. І не стала драбіны, па якой падымаліся. Уюн забраў? Ці вадой знесла? А як жа Вінцук – ці не ўтапіўся? Ці збег ад яе, сеўшы ў човен... Але які тут можа быць човен? Нехта захіхікаў за падстрэшшам, як здзекаваўся з яе...

Яна баялася ступіць у ваду – не ўмела плаваць. Нехта невядомы, ззаду, піхнуў яе ў спіну – і яна паляцела ў праёміну, у шэрую ваду. Ад страху, што было моцы, закрычала:

– Ую-юуун! Вінцу-ууук!..

Голас са сну перарос у яву – яна на ўвесь пакой выводзіла працяжнае «у-ууу...»

І ад свайго ж голасу-завывання прачнулася.

У пакоі нікога не было – Людка, як і кожную ноч, ляжала, абвітая нечыімі чарговымі мужчынскімі рукамі.

Аксана села на ложку, спусціўшы ногі долу.

Хацелася ўключыць святло, але разморанасць была мацней за жаданне. Ды і жаданне было слабое, бо не любіла яна святла, яе душы боль падыходзіла цэмра ці шэры змрок. У цемры Аксана адчувала сябе як рыба ў вадзе, бачыла лепш, чым днём. Ноччу ж яна размаўляла з Уладаром цемры, раілася з ім, брала ў яго чорную энергію на чорныя справы...

Днела – слабое святло прабівалася скрозь фіранкі.

А праз хвіліну пачаў ружавець усход.

Таму дарэмна было ўжо выклікаць свайго дарадчыка для парады – не адгукнецца, не паможа пры святле. Бо бяссільны, бездапаможны пры святле...

Спаць ужо не хацелася.

Але калі зноў прытуліла галаву да падушкі, каб проста паляжаць і не пра што не думаць, – тут жа яе абвалок цёпла-салодкі туман, – і яна паплыла ў чоўне па тым жа разліве, грабучы важкім кляновым вяслом. Грабла і азіралася вакол – мо дзе ў такім жа чоўне плыве і Ўюн. Але як ні ўглядалася ў густое мроіва туману, колькі ні кружляла між купчастых лазнякоў і алешын, – не ўгледзела яго...

Прачнулася ад таго, што загаварыла радыё. То яно маўчала ўвесь час, а то нечакана прарваўся непрыемны хрыпучы голас. Расплюшчыла вочы – побач з ёю стаяла Людка.

– Выбачай, што разбудзіла, – вінавацілася жанчына, прычэсваючыся адначасова, – але пара ісці на сняданак. Ці ты мо прыхварэла, прынясу табе сюды?

– Ды не, – пацягнулася ў ложку Аксана, хаця і была незадаволена ў душы, што сон перарваўся на самым цікавым месцы – яна акурат убачыла між лазнякоў, наперадзе, нечы човен, – падалося, што ў ім сядзеў Уюн, сядзеў спіной да яе. – Не ты разбудзіла, а радыё.. Спалася кепска, толькі пад раніцу звяла вокам.

Порстка паднялася, прайшлася голая па пакоі, і Людка паспела агледзець яе. Стройная, гнуткая, налітыя маладыя грудзі з тоўстымі ружовымі саскамі, якія яшчэ не зведалі грубых мужчынскіх рук, і ў клубах добра складзеная – што яшчэ трэба яе хлопцу? Прынцэса!

– А ніштаватая ты дзеўчына! – не вытрымала, пахваліла Людка, ужо адвёўшы позірк. – Усё ў цябе ёсць, і ўсяго па норме...

– Дзякую…

– І не можаш прыцягнуць да свайго прыгожага цела аднаго з тысячы хлопцаў? – дзівілася настаўніца, села на свой ложак. – Сляпы ён у цябе ці дурны? Я б, маючы такую сілу, як у цябе, закахала б яго ў сябе – і не мучыла б сябе дарэмна.

Аксана нахілілася нізка над галавой Людкі – вочы ў вочы, лёгка ўсміхаючыся, прызналася:

– Людка, Людка... Ды я яго магу на адлегласці прысушыць, зрабіць так, каб ён на крылах, заўтра ж, прыляцеў да мяне, падаў і качаўся ля маіх ног, умольваў, каб я была яго, толькі яго... Але – не хачу так. Усё тое, Людміла Дамінікаўна, будзе мой прымус, маё чарадзейства. А я хачу, каб у яго самога тое пачуццё прачнулася. З-за якога людзі вар’яцеюць і робяць бяздумныя ўчынкі. Я такога хачу! Такога хачу кахання – і ніякага іншага!

1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)