Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 379
Перейти на страницу:

Была ж шырокая дарога, бальшак, але маці чамусьці павяла вузейшай дарогай, дзе быў масток, праз які ехалі вазы... Потым павяла вузенькай сцежкай, якая вывела на доўгую кладку праз балотца. Праціскалася між дзвюх тоўстых алешын, азіраючыся, ці не адстае ад яе сын...

Яны выбіліся на светлы прагалак.

Маці была ў кароткіх гумовіках, у тых, што хадзіла па ферме, ён жа – у рыбацкіх, бацькавых, з апушчанымі халяўкамі, – не па сухім жа збіраліся ісці, а па балотах і гразкіх сцежках: глыбока і далёка хаваўся дзед Нікадым ад людскога вока. Да яго не вяла ніякая сцяжынка – кожны таптаў сваю...

Не тутэйшы, чалавек з іншых мясцінаў, ніколі ў свеце не знайшоў бы дарогі. Не ўсе і вяскоўцы маглі знайсці яго – каго не хацеў бачыць Чараўнік, то і не дапускаў да сябе, – і блудзіў той чалавек, не знаходзячы ніякай сцежкі ці дарогі. Ніхто не мог прывесці да яго чужынца альбо злога чалавека – Нікадым на адлегласці ведаў, хто і па якой прычыне кіраваўся да яго...

Зачахкала над галавою сарока, як пыталася, што за людзі ідуць, куды трымаюць шлях:

– Чак-чах... ча-ча-чак!..

– Да дзеда Нікадыма ідзем, сарока-белабока! Ці дома хаця ён, а мо дзе падаўся па сваіх клопатах-сцежках? – маці глядзела ўверх, над галавой, дзе пырхала неспакойная птушка, размаўляла як з разумнай істотай... – А мы ў госці ідзем, ёсць пільная патрэба...

Перайшлі яшчэ адзін ручэй, потым другі...

Зноў кладка праз дрымучую багну. Нехта зваліў алешыну і счасаў роўненька зверху, – каб льга было пераходзіць на другі бераг. Маці баялася глядзець уніз, але ішла роўна і прама, не хісталася, не махнуўшы ніводнага разу рукамі для раўнавагі. Вінцук зірнуў уніз. Убачыў, што ў балотнай твані поўзалі вялікія жукі; маўкліва поўзалі адзін па адным і ныралі ў нетрыскі тоўстыя шэра-карычневыя вужакі. Не хапала адно хіба балотнага цара, які сядзеў бы на сваім залачоным троне, і кіраваў бы балотным жыццём...

– Ну, Вінцук! – ужо з таго берага зноў клікала дакорліва Мальвіна, – усюды яму трэба зазірнуць, убачыць на свае вочы... Тут дзедава царства-каралеўства, і чалавечаму воку не след тут прыглядацца да ўсяго...

«Ну, як дзіця неразумнае, мо таму і не можа выбавіцца з Аксанінай пасткі, бо слабы яшчэ душою і целам...»

А во зноў кладачка. І для рук нехта жэрдачку прымацаваў. А за пагорачкам, на якім выраслі дуб, елка і бяроза, у гушчыні яловага лесу ёсць тунельчык. Пасля яго сцежка выведзе на паляну... А вось за ёй ужо, у густым ельніку – і хата Чараўніка...

Дзед сядзеў на прызбе – грэў на сонцы сваю белую, бы воблакі ў небе, бараду. Не зварухнуўся, калі падышлі да яго. Не зварухнуўся, калі сталі, чакаючы, калі паглядзіць на іх лесавік.

– Ну, што, з’явіліся? Ведаю, чаго... А раней чаму не дадумаліся? Думаеце, я ўсясільны, тутка-тваю, эх-ма... Ну, сядайце, раз прыйшлі... У нагах ніхто праўду не паклаў...

– Добры дзень, дзядуля! – павіталася жанчына, за ёю і сын: – Добры дзень, дзед Нікадым!

Госці селі, глядзелі ўважліва на Чарадзея.

– Ну, што мне сказаць табе, хлопча? – уздыхнуў цяжка дзед, расплюшчваючы вочы, узіраючыся ў хлопца, – атуліла цябе сваім чорным крылом вядзьмярка. Добра, што не паддаўся на яе чары, устояў, – згарэў бы ты на тым агні за некалькі дзён... Яна магла цябе і сама прываражыць, прычараваць, і нікуды ты не падзеўся б... Але яна хоча, каб ты сам закахаўся ў яе... Тут-ка тваю...

«Адкуль Нікадыму вядома гэта? – здзіўляўся хлопец, гледзячы на старога. – Ён жа не жыве ў вёсцы – нікога не бачыць, адкуль ведае пра ўсё?!»

Ад гэтых думак у яго па спіне прабеглі мурашкі, халодны павеў ветру лізануў за грудзі – тут нешта было ад містыкі, ад фантастыкі. І ў тое цяжка было паверыць. Такое не ўкладвалася ў галаве – у дзеда ёсць нябачная відэкамера, кампутар? Як і чым ён усё бачыць, ведае і чуе?

Да госці падышоў бусел, схіліў галаву, як нечага чакаў ці прасіў.

– Пачастуй, Мальвіна, бацяна тым, што прынесла.

Жанчына дастала бохан хлеба, адламала ладны кавалак і падала Чорнаму. Ён асцярожна ўзяў у дзюбу пачастунак і адышоў убок – пачаў разламваць і задзіраць дзюбу...

– Ведаю пра ўсё, але не ўпэўнены, ці здолею памагчы табе, хлопча... Сілы ўжо не тыя, лічы, што іх зусім ужо нямашака... Ведаю, што замысліла яна чорнае супраць цябе. Калі ж будзе не па ейнаму, калі ты не спраўдзіш яе спадзяванні, то можа пайсці вядзьмярка на крайнія меры. Таму асцерагайся, хлопча, яе, не бойся, але асцерагайся... Будзь мудрым і настойлівым. Вазьмі вось, адзень на шыю, адзінае, што яшчэ трымае маю сілу. Калі ж адчуеш млявасць, калі ж адчуеш, што яна падступаецца да цябе і хоча ўпіцца сваімі кіпцямі ў цябе, то чытай, хаця і пра сябе, «Ойча наш...» Ды не на чужой мове, а на нашай... А крыжык будзе ахоўваць цябе ад яе чорнага ўздзеяння. Астатняе будзе залежаць ужо толькі ад самога сябе і – ад Бога.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)