Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 140
Перейти на страницу:

Элізабэт глядзела на яе і чакала.

— Навошта ты сказала, што я тут?

— А раптам гэта дапаможа яму?

— Выжыць? І забіць мяне? І зноў адабраць Святазара? — горка засмяялася дзяўчына.

— Не думаю… Тое, што я бачу, сведчыць: ён ужо іншы. На парозе смерці ўсе мяняюцца. Апроч таго… Гэта ўсё ён рабіў з-за кахання. Толькі з-за яго! Ці ён можа супраціўляцца Афрадыце-Венеры?!

— Здаецца, Элізабэт, ты каталічка?

Сястра-манахіня збянтэжылася.

— Ты маеш рацыю… Але што зробіш — язычніцкія ідалы маюць над намі такую непераадольную ўладу! Не кажы пра мае словы маці-настаяцельніцы, згода?

Цені, лёгкія і трапяткія, уперамешку з сонечнымі бліскаўкамі слізгацелі па палаце, па крыжы над лавай, па жоўтым твары хворага — цені ад лістоты, што буяла пад магутным сонцам. Жывена ўбачыла на завостраным, адрачоным твары рыцара новы выраз: ён глядзеў на яе і адначасна скрозь яе. І словы, што падобна ціхай вадзе прасочваліся з вуснаў Райнера, былі нязвыклыя як для яе, так, відавочна, і для яго:

— Каханне да цябе з гадамі ператварылася ў цемру і зацьміла мне вочы…

…І як адляцела ўсё, што стаяла паміж імі — здрадніцтва, хцівасць, помста, смяротная крыўда… Яна ўбачыла нібы на яве: ён ужо на тым, далёкім-далёкім беразе, і ў вачах яго тое ж неспасцігальнае для жывых знаццё.

— Каб усё пачаць спачатку… Было б іначай..

Голас яго быў падобны да шэпту лісцяў, якія, ападаючы, зноў вяртаюцца туды, дзе яшчэ не нарадзіўся Час.

— Я воін… Я не шкадаваў жыцця ніколі… Але чаму… чаму нават цяпер, у трызненнях, я не бачыў тыя бітвы, дзе перамагаў? Я бачыў цябе, на кані, наперадзе сябе… там, у Новагародку, і твае залатыя валасы, і чырвоны рубін у тваіх пальцах… яны свяціліся…

Яна маўчала, гледзячы, як, час ад часу ўспыхваючы, сіліцца ягоная душа пераадолець смяротныя путы, што звязалі цела. Ён усё яшчэ рваўся назад, але нехта адтуль, з-за Вялікай ракі, куды адплываюць мёртвыя, клікаў яго ўладна і непераадольна, і ў тыя моманты згасалі вочы, і большымі рабіліся перапынкі паміж словамі.

— Я прасіў Бога… але ён не адгукаўся, і тады я звярнуўся да Одзіна і Локі, каб яны адшукалі цябе. Я прасіў гаспадыню царства мёртвых Хель*, каб яна адкрыла, ці не там ты. І, як бачыш… як бачыш, я знайшоў цябе. І знайшоў сына…

* Вобразы скандынаўска-германскай міфалогіі.

Тады, на апошнім уздыме сіл, ён і задаў пытанне, якога яна чакала і баялася:

— Скажы мне, перад тваімі і маімі багамі — гэта мой сын?

Шалясценне апалага лісця ўзмацнілася. Ды гэта ж крылы багіні Мары, той, якую Райнер называе Хель. Смяротным холадам павявае ў палаце, Райнер чакае адказу, і на памярцвелым яго твары жывуць толькі вочы… Ён хутка даведаецца пра ўсё — там, адкуль няма вяртання. Але хай ідзе па дарозе, куды яго клічуць, з лёгкай душой…

— Гэта твой сын.

Ён адкінуўся з палёгкай, і вочы яго апошні раз засвяціліся.

— Дзякуй табе. Дзякуй, залатая жрыца невядомых багоў. Ты даравала мне… Даравала!

Галава яго скацілася набок, жоўтыя павекі закрылі позірк — як застаўкі зачыняюць вокны. Упала, разбілася шклянка ля ложка, нібы яе зачапіла нябачнае крыло.

* * *

— Рыцар спавядаўся айцу Тамашу, і той перадаў для цябе вось гэта, — маці-настаяцельніца ўручыла Жывене пергамент. Дадала, памаўчаўшы:

— Мы аддаем табе дзіця. Але табе няма патрэбы зараз кіравацца з ім у доўгі і небяспечны шлях на радзіму. Праз два месяцы тут павінен быць кароль Міндоўг з тваёй Новагародчыны. Вяртацца з ім будзе спакайней.

— Вы… адкуль вам гэта вядома?

— Нам шмат што тут, у Рыме, вядома, — усміхнулася маці-настаяцельніца. — Мы паклапоцімся і пра цябе, і пра дзіця. А ты пажыві тут, у Вечным горадзе, каб самой пераканацца, дзе жыве ісцінны Бог.

Так Жывена даведалася, што, нягледзячы на страшэнную бітву пад возерам Дурбе ў 1260 годзе, дзе армія язычнікаў і праваслаўных хрысціян, якімі кіраваў Міндоўг, разбіла крыжаносцаў, усё ж Міндоўг змушаны быў зноў пакланіцца папе і дзеля ягонай дапамогі ехаў сюды, у Рым, каб пакаяцца. Як казалі ў манастыры — каб зноў вярнуцца да сапраўднай царквы, якой ён быў здрадзіў.

У яе цяпер было шмат часу, і, узяўшы з сабою Элізабэт, разам са Святазарам яна знаёмілася з вечным горадам.

Маладое лета бушавала ў садах Рыма, абвівала гнуткімі парасткамі яго старажытныя беламармуровыя калоны, аплятала кветкамі апельсінаў і гранатаў порцікі дамоў, якія тут называліся віламі, шчамілася травой скрозь шчарбатыя цагліны мастоў. Узабраўшыся на капіталійскі ўзгорак, можна было ў ранішняй смузе ўбачыць ледзь не ўвесь горад — здавалася, ён лёгка гайдаецца ў хвалях часу, і стагоддзі робяць цяжкі мармур празрыста-лёгкім і нерэальным. Нешта прасвечвала праз яго — спрасаваныя гады ці чалавечыя лёсы, а можа, гэта проста магутнае сонца старалася яго расплавіць? Яно як імкнулася паглынуць у сваім ззянні і цырк Фламінія каля велічнага Капіталійскага ўзгорка, і форум Траяна, і шчарбаты мост Элія. Блізка ля гэтага моста месціўся Ватыкан, дзяржава ў дзяржаве, больш магутная, чымся ўся астатняя Італія. Сюды прыедзе кароль Новагародскі, і гэта дасць яго і Жывенінай зямлі спакой.

1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)