Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 189
Перейти на страницу:

Алексіевіч: Прычына адна. Вось гэты маленькі «чырвоны чалавек» затаіўся, ён застаўся жыць з пачуцьцём паразы. Бо і ня ён рабіў тое, што называецца «перабудовай». Гэта рабіў Гарбачоў і кучка інтэлігенцыі. А маленькі «чырвоны чалавек» прачнуўся нечакана ў зусім незнаёмай яму краіне. І ён нічога не хацеў апроч таго, каб добра жыць. І ніхто не займаўся вывучэньнем мінуўшчыны, не чытаў Салжаніцына, Шаламава. Гэта ўжо нікому не было цікава пасьля перабудовы, хаця ўсё гэта ляжала на кніжных развалах. А чаканьні не ажыцьцявіліся, бо атрымаўся дзікі капіталізм, і гэта нікога не задавальняе, бо людзей абрабавалі, краіну раскралі. І вядома, адчуваньне рэваншу. Гэта жаданьне маленькай пераможнай вайны вельмі глыбока сядзела. І гэтае імпэрскае пачуцьцё, «вялікая Расея», каб нас зноў баяліся. На жаль, тлумачэньні самыя банальныя. Але гэта не адзін Пуцін. Гэта насамрэч Пуцін у кожным з расейцаў. Я, напрыклад, згубіла вельмі шмат расейскіх сяброў, бо не магла падзяліць іх патрыятызм, іх узрушанасьць ад слова «аншлюс», «анэксія». Я чалавек маленькай нацыі, і мы зусім пазбаўленыя гэтых пачуцьцяў. Як інтэлектуал я зусім іначай гляджу на гэтыя праблемы.

Дашчынскі: То бок мы назіраем вяртаньне гэтага «чырвонага чалавечка»?

Алексіевіч: Ён затаіўся. І гэты маленькі «чырвоны чалавек» не абавязкова нейкі рабацяга. Гэта і людзі ўлады, хаця ў іх грошы з кішэні сыплюцца. Усё роўна сьвядомасьць абсалютна чырвоная. Вось у іх грошы з кішэні сыплюцца, а для эўрапейскай эліты яны ўсё роўна шпана. Тут усё інакш уладкавана. Тут над мэханізмам свабоднай грамадзянскай дзяржавы вельмі многа працавалі. Гэта ўжо адладжаны мэханізм. Таму 20 гадоў — гэта вельмі маленькі тэрмін. Была такая вялікая спрэчка ў расейскай літаратуры паміж Шаламавым і Салжаніцыным. Салжаніцын казаў, што лягер ачышчае чалавека, падымае, зь лягеру ён выходзіць вялікім. А Шаламаў казаў, што лягерны досьвед нічому добраму ня вучыць, ён бэсьціць чалавека, і ён патрэбны толькі ў лягеры. І вось гэты маленькі «чырвоны чалавек» выйшаў зь лягеру. І што ён зрабіў праз 20 гадоў? Зноў пабудаваў лягер. Адсюль і назва маёй кнігі «Час second-hand». Дадалося толькі праваслаўе ў самым цемрашальскім варыянце.

Дашчынскі: А ў Крыме таксама гэты «чырвоны чалавек»?

Алексіевіч: Яны былі далёка ад Расеі. Я думаю, тут віна і Ўкраіны ёсьць. Украіна, відаць, і ня мела тых рэсурсаў, і людзі там, кажуць, цяжка жылі. Як і па ўсёй Украіне. У мяне шмат сваякоў ва Ўкраіне, і людзі вельмі цяжка жывуць. А цяпер я ня ведаю, што будзе. І здалёк пачынаецца ідэалізацыя гэтай вялізнай краіны. Мы ж усе з грамадзтва гвалту, у нас няма іншага досьведу жыцьця. І таму ўсялякая праява сілы здаецца веліччу. І такой, відаць, здалёк ім гэтая краіна і здавалася. Я думаю, што і насамрэч Крым прагаласаваў за ўваходжаньне ў Расею. Мне самой Севастопаль здаецца расейскім горадам. Але ўсё, што адбылося і як гэта адбылося — гэта не цывілізавана. Бо з такой цяжкасьцю пасьля Другой сусьветнай вайны выбудавалі сьвет, пэўныя правілы, і раптам аказваецца, што ўсё гэта можна ўзарваць за некалькі тыдняў. Я жыву абсалютна з пачуцьцём паразы, якое ёсьць у многіх людзей майго пакаленьня. Бо Пуцін зусім пахаваў мару пра тое, што Расея будзе эўрапейскай. І тое, што ў Беларусі ёсьць эўрапейскія шляхі. Мы таксама ад іх вельмі залежым, на жаль, мы вельмі зьвязаныя. Цяпер ужо прадэманстраваная такая сіла, што Лукашэнка апынуўся на кароткім ланцужку, яму ўжо дакладна ня вырвацца.

Дашчынскі: А як, на Ваш погляд, будзе ўплываць гэтая сытуацыя на Беларусь?

Алексіевіч: Я думаю, што да пары да часу мы захаваем такі вось сувэрэнітэт. Але калі нічога не памяняецца, малаверагодна, што нешта можа памяняцца. Бо былі часы макартызму ў Амэрыцы — гэта працягвалася не адзін год. Такія цёмныя энэргіі, калі вырываюцца з народу, маюць вельмі доўгую цэнтрабежную сілу. Яны доўга будуць працягвацца. Магчыма, некалькі пакаленьняў будуць заражаны гэтым. У нас будзе слабая незалежнасьць, і таму ўлада маўчыць, бо гэта зразумела.

Дашчынскі: Лукашэнка казаў, што ў нас уся краіна расейскамоўная, то гэта, маўляў, глупства нейкіх расейскамоўных тут абараняць? Ці была ўсё ж памылковай гэтая русыфікацыя Беларусі апошнімі гадамі?

Алексіевіч: У нас расейскамоўнасьць не з-за страху, не з-за нейкай мэтанакіраванай палітыкі. Для сёньняшняй расейскай эліты сур’ёзна не існавала ні ўкраінскай дзяржавы, ні беларускай дзяржавы. А тое, што мы гаворым на расейскай мове — гэта нашы глыбокія гістарычныя праблемы. Невялікі народ быў заўсёды прыгнечаны, ніколі ня жыў сваім жыцьцём. Таму расейскамоўнасьць — не палітычная задума, гэта нашы ўнутраныя гістарычныя праблемы, нашы ўласныя комплексы. Мяне вельмі радуе цяперашняя цікавасьць да беларускай мовы, столькі людзей запісваецца на курсы. На сёньняшні момант — гэта форма супраціву. Ня браць жа вінтоўку і ісьці ў лес. Гэта сёньня малаверагодна. Гэта да якой ступені адчаю трэба давесьці народ, як ва Ўкраіне, каб гэта здарылася. І ня дай Бог, каб гэта адбылося. Я прыхільніца паўзучай эвалюцыі. Гэта лепш, чым любая рэвалюцыя. Ніводная рэвалюцыя не прыносіла прыгожых пладоў. Я прыхільніца руху жыцьця.

1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)