Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 189
Перейти на страницу:

Пытаньне: Адкуль бераце сілы працягваць?

Алексіевіч: На Радыё Свабода і на tut.by пасьля першага майго выступу на кніжнай выставе камэнтары было жудасна чытаць. На мяне вылілі столькі бруду. Разумееце, я стаўлюся да ўсяго гэтага як інтэлектуал, хоць я таксама чалавек. Я разумею, што вось гэта Homo sovieticus у чыстым выглядзе: нянавісьць. Вельмі добры артыкул Віржыні Шыманец, калі яна гаворыць пра іншае ў беларускай культуры: іншы Быкаў. Нават Быкаў, які пісаў па-беларуску і антысаветчык быў. Але ўсё роўна быў іншы, бо ён бачыў пытаньні вышэй. А то часам атрымліваецца, што беларушчына — гэта спосаб не працаваць над сабой, не займацца гэтай катаржнай справай, а некага ненавідзець. Ходзяць зь ёй, як з аўтаматам. А беларускія ж людзі сустракаюцца цудоўныя! На цудоўнай мове гавораць. Такая мова! Я яе цяпер чую толькі ад маладых людзей. Калі я вучылася, такой беларускай мовы не было. І гэтая мяккасьць нашая. І гэтае разуменьне рэчаў — відаць, што людзі эўрапейскіх аўтараў чыталі. Але разам з тым ніякія мовы, і ніякая інтэлектуальнасьць не выратоўвае ад нянавісьці. Гэта ўжо нейкія больш глыбокія пытаньні. І, вядома, абараняцца ад гэтага можна толькі адным: вось гэта мая справа ў жыцьці, я яе выбрала, я так разумею сэнс свайго жыцьця. У мяне шчасьлівая прафэсія, яна супадае з тым, што чалавек наогул павінен рабіць у жыцьці: абдумваць нейкія рэчы, гаварыць пра іх зь іншымі, з самім сабой. Такой прафэсіі можна толькі пазайздросьціць. Хоць, як казаў Ільля Эрэнбург, прафэсія цудоўная, толькі паміраем як шахцёры, у такой колькасьці. Гэта вельмі складанае напружаньне ўсё ж.

Нянавісьць чырвонага чалавека страшная. Я вам хачу сказаць, што нас яшчэ чакае такая палярызацыя ў грамадзтве — яшчэ невядома, як усё будзе. Спадзяюся, ня як ва Ўкраіне. Магчыма, некаму гэта не спадабаецца, але я б не хацела, каб вогнішчы палалі ў цэнтры Менску. Я б хацела, каб мы вырашылі гэта талерантна ў сваім грамадзтве.

Пытаньне: Што для Вас патрыятызм?

Алексіевіч: Пасьля чарнобыльскай кнігі для мяне гэтага пытаньня няма. Там, у Чарнобылі, адбыўся пераварот усёй маёй сьвядомасьці. Раптам я чую аповед бортніка, што пчолы тыдзень не вылазілі з вульляў. Яны ведалі, мы — не. Рыбакі распавядалі, што чарвяка не маглі дастаць зь зямлі, чэрві сышлі ўглыб. Нядаўна я была ў чарнобыльскай зоне — са школы выбягаюць ваўкі. Зь іншага памяшканьня — статак кабаноў. Першае ўражаньне, што ты не беларуска, не расейка, не францужанка, а прадстаўнік біявіду, які можа зьнікнуць, як мятлік. Я прыехала адтуль з пачуцьцём яднаньня і з абсалютна касмапалітычным поглядам. Я зразумела, што ёсьць зямля, чалавек — і ўсё. Нашая нацыянальнасьць — чалавек. Для мяне гэта так.

Кніга «Час second-hand» Алексіевіч вылучаная на расейскую літаратурную прэмію «Нацыянальны бэстсэлер»

28 лютага 2014

Радыё Свабода

Кніга Сьвятланы Алексіевіч знаходзіцца ў сьпісе намінантаў на адну з найбольш прэстыжных расейскіх літаратурных прэміяў.

«Гэтая кніга — пяты, фінальны том эпапэі Алексіевіч, у якую ўваходзяць таксама «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі» і «Чарнобыльская малітва»; сама Алексіевіч называе яе «Чырвоны цыкл». Як і раней, гэтая кніга складаецца пераважна з інтэрвію — зь людзьмі ананімнымі, якія, як мяркуецца, павінны сваім «хорам» скласьці нейкі партрэт часу і пазначыць нейкую пэўную праблему. Тут праблема найбольш амбітная: Алексіевіч і яе героі, ні больш ні менш, занятыя адказам на пытаньне «чаму ў нас нічога ня выйшла» — гэта значыць, асэнсоўваюць вынікі апошніх дваццаці пяці гадоў Расеі», — піша ў прадмове крытык Арцём Роднараў.

«Нацыянальны бэстсэлер» — расейская літаратурная прэмія, генэральныя фундатары якой — расейскі тэлеканал « 2Ч2» і кінакампанія «Цэнтрал Партнэршып».

На прэмію могуць быць вылучаны празаічныя творы, упершыню апублікаваныя на расейскай мове. Мэта прэміі — выявіць празаічныя творы, якія адзначаюцца высокай мастацкасьцю ці іншымі добрымі якасьцямі.

Пераможца атрымлівае грашовую прэмію ў 750 000 расейскіх рублёў.

18 лютага ў Менску прэзэнтавалі беларускі пераклад гэтай кнігі.

Раней — на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску — Алексіевіч прэзэнтавала расейскамоўнае выданьне.

«Сёньня беларуская мова — гэта форма супраціву»

16 красавіка 2014

Алесь Дашчынскі, Менск

Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньні карэспандэнта Свабоды пра Расею пасьля анэксіі Крыму, пра сытуацыю ва Ўкраіне і пра яе ўплыў на Беларусь.

Дашчынскі: У нядаўнім артыкуле ў нямецкай «Frankfurter Allgemeine» пра Расею пасьля Крыму Вы пішаце пра вяртаньне да сталінізму ў Расеі на хвалі патрыятызму. Да сталінізму, толькі праваслаўнага. Чаму такое стала магчымым у Расеі?

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)