Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 189
Перейти на страницу:

Пытаньне: Хто зь літаратараў зрабіў на Вас найбольшы ўплыў?

Алексіевіч: Нейкі ўплыў на мяне зрабіў Міхась Стральцоў. Яго мова ў «Смаленьні вепрука», я лічу, геніяльная. Потым апавяданьне Янкі Брыля, я памятаю, вельмі моцнае: пра тое, як сышлі немцы, а ляжаць бяз ног засталася паліцайка, і бабы бягуць па хатах і шукаюць, у каго засталася прасьціна, каб яе перавязаць... І канешне Адамчык — «Кароль нябожа». А вось хто мэтафізык у нас — дык гэта Кузьма Чорны. І ў Віктара Казько гэта троху ёсьць: адчуваньне сусьвету, дрэва, прыроды, чалавека. З сусьветнай літаратуры некалі вельмі паўплываў на мяне Рэмарк, Маркес. Але самы моцны ўплыў зрабіла інтэлектуальная проза Картасара і Борхеса. Лацінаамэрыканская літаратура, гэты каляровы сьвет, некалі ўразілі мяне вельмі моцна.

Адзін з чытачоў задаў разгорнутае пытаньне: Чаму працягваюць зьяўляцца кáты і ахвяры? Чаму працягваюць зьяўляцца людзі, галоўны прынцып для якіх — «мая хата з краю»? Вось нядаўна ў Нямеччыне апублікавалі перапіску Гёбэльса. І ў адным з сваіх лістоў да жонкі ён піша: «Дарагая, прабач, шмат працы, еду ў Асьвенцім». Чаму, як толькі зьяўляецца дыктатура, адразу зьяўляюцца людзі, для якіх вось гэтая справа ёсьць працай? І як доўга мы будзем блукаць па гэтым замкнёным коле?

Алексіевіч: Нядаўна я чытала кнігу, напісаную ад імя афіцэра СС — «Благоволительницы» (раман, напісаны на францускай мове амэрыканскім аўтарам Джонатанам Літэлам — Рэд.). Ён расказвае пра расстрэлы, вечарынкі пасьля іх, як яму падабаецца прыгожая яўрэйская дзяўчынка, а ўвечары, у рэстаране, была грудка пад нейкім неверагодным соўсам... Герой кнігі вельмі жорстка адказвае на Вашае пытаньне. Ён гаворыць: ня думай, чытач, што ты лепшы за мяне. Ты ня ведаеш, які ты, пакуль ня прыйдуць выпрабаваньні. Ці зможаш ты іх вынесьці? Вось я выйшаў з гэтых выпрабаваньняў такім чынам. І я ведаю, хто я і як ты мяне назавеш, але ня будзь надта ўпэўнены... Такі агульны пасыл кнігі. Мне здаецца, у сьвеце ідзе барацьба дабра і зла. І ніякая тэхналёгія нас ад гэтага не ўратуе. Людзі, якія былі ў лягерах, на вайне, казалі мне, што культура — гэта тонкі слой. У лягеры ён зьлятае за 10 дзён. На вайне — яшчэ хутчэй. Вось тэма, якая мяне заўжды хвалюе: як дапамагчы чалавеку ўпільнаваць у сабе чалавека. Мне здаецца, што гэта вечная праца. Гэта было і пры Сталіне, і пры дэмакратах...

Пытаньне: Чаму Вы не размаўляеце на беларускай мове? Ці лічыце Вы важным папулярызаваць і пашыраць ужываньне беларускай мовы?

Алексіевіч: Адзін раз адкажу на такога кшталту пытаньне і больш не адказваю. Я займалася гісторыяй «чырвонай утопіі», гэтых амаль ста гадоў савецкай улады. Утопія размаўляла на расейскай мове. Як мне недзе ў водгуках напісалі: «А навошта яна запісвала гэтых расейцаў, трэба было сваіх толькі людзей». Ну, разумееце, я займалася той краінай, зь якой мы ўсе выйшлі, усе размаўлялі на расейскай мове. Я запісвала свае кнігі ў Іркуцку, Маскве, Кіеве, Ужгарадзе, я ўжо не кажу пра Беларусь. І гэта было на расейскай мове. Больш за тое (я ніколі гэтага не хавала), я размаўляю на беларускай мове, але паколькі я ўвесь час карыстаюся расейскай, я ня роўная сабе, калі карыстаюся беларускай: я ня так хутка гавару, у мяне няма гэтай практыкі. Я разумею, што пытаньне мовы вельмі важнае для нацыі, якая хоча стаць самастойнай. Але я пісала абсалютна пра іншае. І таму ў мяне расейская мова. І ставіць гэта мне ў віну — гэта неяк... Я ўжо стамілася ад гэтага за 20 гадоў...

Пытаньне: Калі Вы кажаце «мы» ў сваіх кнігах, Вы маеце на ўвазе Расею ці Беларусь?

Алексіевіч: Яшчэ раз кажу, што я займалася гісторыяй «чырвонай утопіі». І тады было «мы», «я» зьявілася толькі ў апошнія гады. У апошняй кнізе ўжо часьцей сустракаецца «я», а тады «я» людзі амаль казалі, была адна велізарная краіна. Можа быць, зьявяцца іншыя пісьменьнікі, якія напішуць, якім гэты час быў менавіта ў Беларусі. Я займалася тэмай «чырвонай утопіі» наогул: што робіць з чалавекам вялікі падман.

Пытаньне: А Вы ня думалі ўзяць інтэрвію у Лукашэнкі?

Алексіевіч: Я яму напісала ліст. І што, ён мне адказаў, як Кацярына ІІ адказвала? Не...

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)