Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 189
Перейти на страницу:

Дашчынскі: Як Вы думаеце, што далей будзе з Украінай?

Алексіевіч: Я не палітык, я творца. Я думаю, што справа можа нават дайсьці да партызанскай вайны ў некаторых абласьцях Украіны. Але мне верыцца, што ўсё ж гэта моцны народ. Мне падабаўся і першы Майдан, і другі Майдан. То бок мне падабаліся людзі, якія гэта рабілі. Хоць што тычыцца другога Майдану, то там ёсьць праблемы з «Правым сэктарам», з радыкаламі. Мне падабаліся самі людзі, але палітыкі, якія потым разьменьвалі гэты Майдан ці ператваралі яго ў нешта іншае, гэта ўжо іншы бок справы.

Мне здаецца, што Ўкраіна вельмі слабая цяпер. І калі насамрэч ЗША і Эўропа не дапамогуць Украіне эканамічна і палітычна, то гэта будзе вельмі трагічна. Гэта можа быць Югаславія побач. Бо беднага чалавека прымусіць некага ненавідзець вельмі лёгка. Калі знойдзецца лідэр не такі гарачы як Цімашэнка, калі знойдзецца моцная, разумная асоба, няхай гэта будзе не Рузвэльт, але разумны, цьвярозы чалавек, якога прыме Захад і зь якім будзе лічыцца Расея, тады захаваецца ўкраінская дзяржава. Гэтым разам Захад даволі згуртаваны. Расея адчула сілу Захаду, бо ўсе зразумелі, як гэта небясьпечна. Я думаю, што Эўропа прыкладзе намаганьні, каб украінская дзяржава захавалася, ня зьнікла як Самалі. Але небясьпека вялікая, што яе разарвуць на нейкія кавалкі.

Я шмат людзей ведаю ва Ўкраіне, і яны вераць у сваю будучыню. Напэўна, трэба жыць там, каб гэта адчуць. І наколькі я расчаравалася ў некаторых сваіх расейскіх сябрах, настолькі мяне захапілі ўкраінскія. Я думаю, у гэтай краіны ёсьць будучыня, хоць цяпер цяжкі час. А што да Пуціна, я думаю, яму не дазволяць гэтыя ваенныя паходы, і я падазраю, што ён і сам гэтага ня хоча. Але ён узяў на сябе нейкую місію, і цяпер вымушаны ёй адпавядаць. А маленькаму чалавек цяжка ўвесь час быць вялікім, у нейкай мэсіянскай позе. Яго занадта містыфікуюць. Расея не такая моцная, каб рабіць выклік сьвету.

Дашчынскі: Пуцін кажа пра бандэраўцаў, кажа, што не прызнае новую ўладу...

Алексіевіч: Гэта сыходзіць з аднаго, што яны сур’ёзна ня ставяцца да Ўкраіны як да асобнай дзяржавы. Ім здаецца, што той, хто сышоў з гэтага расейскага шляху, то гэта нейкія здраднікі. Яны нават са сваёй элітай наладзілі разборкі: калі ты ня з намі, то ты ўжо нацыянал-здраднік. На гэтым фоне ўжо Лукашэнка выглядае меншым дыктатарам, чым Пуцін. Ва ўсякім разе ў нас няма гэтых дзікіх законаў пра сэксуальныя меншасьці, аб абароне праваслаўя. Я нават зьдзівілася, што мы не паўтарылі гэтыя глупствы.

Дашчынскі: Лукашэнка кажа, што ён супраць фэдэралізацыі Ўкраіны, прызнае легітымнасьць уладаў. Вы верыце гэтым заявам?

Алексіевіч: Я наогул ня веру вялікім палітыкам. Я думаю, што яны самі ня ведаюць, у што яны вераць. Яны будуць верыць у тое, што на гэты момант служыць іх нейкім мэтам. Я ня веру ні Пуціну, ні Лукашэнку. У нашых краях палітыкам нельга верыць. А тым больш такім таталітарным. Мы бачым, што ёсьць пераапранутыя расейскія вайскоўцы ва Ўкраіне. А Пуцін глядзіць у твар сьвету і кажа, што там іх няма. Ён казаў, што іх не было і ў Крыме. Эўрапейцам таксама цяжка нас зразумець. Мне здаецца, што Абама і Эўропа паводзяць сябе вельмі разумна. Вось Лукашэнка кажа, што гэта слабыя палітыкі. А гэта насамрэч сучасныя палітыкі. Гэта палітыкі, якія прадстаўляюць грамадзтва, якое зусім ня хоча абуць дурныя боты, узяць аўтамат і некуды ісьці. Людзі любяць жыцьцё і ўмеюць жыць. У іх зусім іншыя каштоўнасьці. Ніякі вайсковец там ня скажа, як нядаўна казаў Грачоў, што нашы хлопцы паміралі ў Чачні з усьмешкай. Такое мог сказаць чалавек, які вылез зь нейкай барыкады, на якой правёў усё жыцьцё.

«Нас чакаюць вельмі вялікія выпрабаваньні»

17 верасьня 2014

Іна Студзінская, Менск

16 верасьня ў менскай крэатыўнай прасторы «Цэх» адбылася адкрытая дыскусія з удзелам пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час для нон-фікшн: размова пра краіну і літаратуру». На сустрэчу прыйшло больш за сотню чалавек, пытаньні задавалі ўсё ахвотныя. Прапануем некаторыя адказы і разважаньні Сьвятланы Алексіевіч.

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)