Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 379
Перейти на страницу:

– Браце Вінцук, ну хоць дзянёчак яшчэ пакруці баранку, га? Бо хлопцы з пахмелля, насвяткаваліся на дажынках, што і яшчэ не могуць ачомацца... Я прымусіў бы іх працаваць, ды каб якой бяды не нарабілі... Выручы хіба, Вінцук, га? Богам прашу...

– Добра, Пятро, угаварыў. За Адолькавым кругам араць?

– Ага, за Адолькавым. Дзякую, Уюн, выручыў. Будзеш у арміі – не хвалюйся – з соткамі маці не будзе мець праблем, ну і ў іншым ад мяне помач будзе, – паабяцаў сябар, паціснуў руку і пашыбаваў далей па сваіх клопатах.

А Вінцук на тым полі ўсё, як мерыўся, не ўзараў. Не паспеў. Паехаў туды і на другі дзень, хаця яго і не прасіў ужо Ястрабок, саромеўся, ды і так уважыў яго...

Працаваў у ахвотку, ведаючы, што надоўга развітваецца з трактарам, мо і назаўсёды, бо даб’юць пасля яго хлопцы да ручкі, ды і тэрмін яго выпрацоўкі даўно скончыўся – яшчэ пазалетась...

Апошні разварот на полі зрабіў па абедзе.

І з добрым настроем вяртаўся на машынны двор.

Адступіла некуды на задні план Аксана з яе неадольнай прагай-смагай і імкненнем аблытаць яго, спалюндраваць... Ёй яшчэ два тыдні заставалася быць у санаторыі. А за гэты час Вінцук апране вайсковую форму, возьме ў рукі аўтамат, які ўсырычваюць кожнаму грэнадзёру, – і памінай як звалі...

Але кожную ноч у сне прыходзіла-прыпаўзала тая, на пні, гадзюка. матляла галавой, стаяла на хвасце – хацела ўкусіць. Потым ператваралася ў незразумелую пачвару – з тварам Аксаны Журавель.

У хаце, калі зайшоў Вінцук, церпка патыхала свежаспечаным хлебам.

Хлеб ляжаў на лаве – умыты крынічнай вадою, накрыты палатняным ручніком. Пяць круглых боханаў ляжалі на шырокай лаве.

«І куды столькі, навошта? – падумаў, распранаючыся. Кінуў сваё адзенне асобна ад усяго – бруднае, у якім ён пэцкаўся пад трактарам. – Хіба ў армію мне, дык я цэлы ўзвод ці роту магу ім пачаставаць...»

Стукнулі веснічкі, прыйшла з фермы маці.З акна ўбачыў яе – ішла да хлява. Мальвіна прачыніла дзверы і выпусціла ў двор рабых парсючкоў – каб на сонцы пагрэліся, у канаве з вадой пакачаліся...

– То ты прыйшоў ужо? – не падзівілася маці, скідаючы з сябе шэры пінжачок. – А я, бач, хлеба напякла.

– І навошта столькі?

– Тры занясем Нікадыму і Міхаську.

– Нікадыму? – паглядзеў на яе сын. – Да яго пойдзем? Чаго?

– Да яго, сын. Трэба ісці. Бо не бачу іншага выйсця. Не хачу, каб і цябе яна зжыла са свету, не давядзі, Божачка! Прашу, сынок, не праціўся. Ён жа і бацьку твайго некалі адратаваў, і мяне, як Макушыха сурочыла, хваробу наслала. І цябе, веру, абароніць ад злых чараў вядзьмяркі... Пойдзем, га, сын?

Ён паразважаў, адказаў:

– Добра, мама. Сходзім. Калі?

– Заўтра. Акурат і маладзік нараджаецца – усё набірае сілу, і дзед мо мацнейшы будзе. Вунь Пятро Барылін – ледзьве дапоўз да яго, а вярнуўся здаровым чалавекам... А ў цябе не хвароба, у цябе іншае...

Маці паставіла на стол абед – гарачы, толькі з печы, боршч з грыбамі, патэльню з бульбай і яечняй. Але не паспелі сесці за стол, як у сенцах нехта гучна загрукаў ботамі, потым яшчэ мацней загрукаў у дзверы.

Дзынкнула клямка, расчыніліся дзверы. І на парозе, прыставіўшы руку да брыля фуражкі, выструніўся салдат, зычна прамовіў-далажыў:

– Радавы Барылін прыбыў у адведкі! Дзень добры вам у хату!

Нейкі момант Вінцук стаяў здранцвелы, як і маці, – не чакаў убачыць перад сабою свайго лепшага сябра. Потым кінуўся да яго, абняў і сціснуў у абдымках, прыпадняў, адарваў ад падлогі.

– Віцька, ці ты гэта, га?

– Я, я... Вось з’явіўся, не запыліўся.

– Чаму не напісаў, не папярэдзіў?

– Я і сам не ведаў, нечакана ўсё адбылося.

Яны яшчэ нейкі час не адпускалі адзін аднаго з абдымкаў, як танцавалі нейкі незразумелы танец, пераступаючы з адной нагі на другую, прытуліўшы шчаку да шчакі.

– Ох, Віцька, і ўгадаў ты прыйсці – акурат абедаць сабраліся. Сядайце за стол, хопіць абдымацца, – глядзела цёпла на іх Мальвіна, радуючыся сустрэчы і таму, што ў яе сына такі добры сабар – сын яе сяброўкі.

Вінцук аслабіў рукі, выпусціў танкіста са сваіх абдымкаў, ужо глядзеў яму ў вочы:

– Прашу за стол! Маці, дзе наша горка-салодкая?

На стале з’явілася пляшка «карчоўкі», што вясной з сынам выгналі ў лесе, у карчах, ля возера. То ж і да пасяўной трэба, і калі хто дроў прывязе, і госць які ў хату завітае, – без яе, самагонкі, не абыдзешся. І з ёю гора, а без яе і ўтрая горш...

Калі Вінцук наліў па шкаліку, і маці трошкі, калі прайшло першае ўзрушэнне і радасць, калі зноўку напоўнілі, калі гамана ўжо стала спакойнай і ціхай, маці прамовіла:

– А ты, Віцька, як узмужнеў за год – сапраўдным мужчынам стаў...

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)