Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 179
Перейти на страницу:

— Я б лепей працаваў на кафедры жыццялогіі… прыкладной, — пажартаваў Друцкі.

— Значыць, вы вучылі б людзей жыць? О, я была б вашай самай стараннай слухачкай…

Зазваніў тэлефон. Аліцыя паведаміла, што пасяджэнне скончыцца вельмі позна вечарам, таму яна параіла ім схадзіць у кіно, калі ў пана Вінклера ёсць час.

У пана Вінклера быў не толькі час, але і ахвота, таму яны паехалі ў кіно, дзе паказвалі фільм Клера «Наша свабода». Друцкі ўжо глядзеў яго з Аліцыяй, а цяпер хацеў паказаць Юльцы.

— Ведаеце, — казаў ён, — калі б я стаў прафесарам жыццялогіі, то рэкамендаваў бы гэты фільм усім слухачам і бязлітасна зразаў бы тых, хто б ім не захапляўся.

— О, значыць, і я вымушана ім захапляцца?

— Тут гаворка не аб прымусе, — сур’ёзна адказаў Друцкі, — а аб вывучэнні жыццёвага вопыту, так сказаць, псіхатэхнічны экзамен. Каму не падабаецца «Наша свабода», павінен адразу ж пераходзіць на факультэт права.

— Чаму менавіта права?..

— Хм… Таму што права вучыць, як ашчаслівіць сябе і іншых насуперак прыродзе, а мая кафедра культывуе іншую філасофію. Гэта зусім не значыць, што я лічыў бы маё найлепшым! Проста адной катэгорыі людзей падыходзіць гэта, а другой тое.

— Значыць, гэты фільм?..

— Гэта, як мне здаецца, надзейны крытэрый пры вызначэнні катэгорыі, да якой належыць чалавек.

Друцкі задумаўся і сказаў:

— Найгорш знаходзіцца не ў сваёй катэгорыі.

— Чаму?

— Таму што чалавек змагаецца з самім сабой і ніколі не будзе жыць напоўніцу. Ён не зможа дасягнуць сапраўднага шчасця.

Сказаў гэта Друцкі, думаючы пра Аліцыю. Калі ён быў з ёю ў кіно, яна так яго апісала: «Гэта найпрыгажэйшы і найразумнейшы фільм, які я калі-небудзь бачыла. Я не кажу пра тэхнічны бок, а пра яго філасофію. За гэтую філасофію я як пракурор павінна паклапаціцца, каб гэты фільм забаранілі для паказу».

Тады Друцкі ёй на гэта нічога не адказаў, таму што дыскусіі з Аліцыяй аддалялі яго ад яе, а ён гэтага не хацеў. У поглядах Аліцыі было штосьці садысцкае і мазахісцкае, яны абуралі бязлітаснасцю, выклікалі непрыязнасць злым шаленствам.

Неяк ён звярнуў на гэта яе ўвагу, дадаючы, што гэта не адпавядае яе грамадскай пазіцыі абаронцы маралі.

На што яна яму адказала: «Усе абаронцы маралі набіраюцца з людзей у аснове сваёй найбольш амаральных. Гэта індывідуумы, так перапужаныя лішкам бруду, які пакрывае дно іх свядомасці, што ўсюды бачаць бруд і аж выюць пра забароны і анафемы. У глеі, што запаўняе дно іх падсвядомасці, знаходзіцца рассаднік пратэсту супраць уласнай натуры гэтых ідэйных маралістаў. Таму яны не ведаюць, хто яны, і гэтыя погляды яны лічаць сваёй натурай. Найбольш заўзята выкараняе зладзейства той, каму якраз наканавана быць злодзеем. Парнаграфію ўсюды бачыць той, хто па сваёй натуры самы бессаромны эратаман. Уся яго ўвага канцэнтруецца на плоцкіх пытаннях, і ў гэтым ён бачыць найвялікшае злачынства. Ён пераважна звычайны мурза і пошлы крывадушнік, які, аднак, часам свята верыць у сваю агіду да сексуальных спраў. Тады гэта эратаман з псіхічнай траўмай, якая з’явілася на фоне рэзкага зніжэння эратычнай цягі і ўбівання яе ў падсвядомасць, адкуль яна падсілкоўвае дыяметральна супрацьлеглыя погляды. Вось якія абаронцы маралі. Я ад іх адрозніваюся толькі тым, што ведаю сябе і не цешуся марамі, ну і тым, што я магу дазволіць сабе адэкватную ацэнку маралі наогул».

Друцкі не згаджаўся з Аліцыяй, не разумеў яе і не хацеў разумець.

Зараз ён паглядзеў на Юльку і паўтарыў:

— Найгорш знаходзіцца не ў сваёй катэгорыі.

— Цікава, да якой катэгорыі я сябе аднясу пасля гэтага фільма, — прамовіла Юлька. — Аля гаварыла мне, што фільм амаральны і шкодны для грамадства.

Папярэдні сеанс якраз скончыўся, і яны ўвайшлі ў глядзельную залу.

Фільм Юльку вельмі ўразіў. Яна была дастаткова разумнай, каб хутка разабрацца ў яго ідэі. Стваральнік далікатна высмейваў усё, што абмяжоўвае свабоду чалавека, што стварае забароны, што ўзвышаецца турэмнымі сценамі: дзяржаву, грамадства, сям’ю, працу, валоданне… Высмейваў, выкрываў, з усмешкай пабразгваў усім тым, што лічыў бескарыснымі манетамі і жэтонамі, за якія нельга купіць сабе сапраўднае шчасце. Бо шчасце — гэта толькі свабода. Бесклапотная свабода валацугі, які ідзе ў свет з вясёлай песенькай на вуснах, з песенькай «наша свабода», свабода і нічога больш, і нічога нам больш не трэба.

1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)