Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 179
Перейти на страницу:

— Так. Гэта «чарапаха» — падводная лодка.

— Падводная? Чаму?

— Таму што, сеўшы на яе, няма нічога лягчэй, чым апынуцца пад вадой.

— Цудоўная! Божа, якая велізарная!

— А гэта, — Друцкі зняў з сябе шыну, — плывучы док. Сядаюць у яго так і вяслуюць ручкамі.

— Ах, і гэта для мяне?

— Паколькі вы Юлія Першая, каралева Балтыйскага мора і галоўная сірэна гэтага мора, то так.

— Вялікі-вялікі дзякуй!

Друцкі нечакана схапіў яе пад пахі і, некалькі разоў падкінуўшы пад столь і злавіўшы ў паветры, ускрыкнуў:

— Гіп-гіп, ура! Ура!

— Ой, я ўпаду, — папісквала Юлька, а калі ён яе, пачырванелую, нарэшце паставіў на падлогу, яна зрабіла абражаную мінку:

— Гэта так абыходзяцца з дарослымі людзьмі?

Друцкі прыжмурыў вочы і сказаў:

— Эх!.. Можна і па-іншаму…

— О! Напрыклад?

Друцкі хвіліну ўглядаўся ў яе іскрыстыя вочы, у раскрытыя вусны, у стройную фігурку, застылую ў якімсьці чаканні.

— Ты прыгожая, мая малышка, — сказаў ён нечакана для самога сябе.

Юлька пабляднела і закрыла вочы. Друцкі апамятаўся і ненатуральна разняволеным тонам усклікнуў:

— А можа, мы б што-небудзь з’елі?

— Так, так, — спалохана ўскочыла Юлька, — вы, відаць, галодны.

Яна націснула кнопку званка.

— Я галодны, як сам касавокі Білі.

— Тады сядайма. Зараз будуць піражкі з мазжачком.

— Ну, і сёння, відаць, вы, панна Юлька, вып’еце дзеля ўшанавання гістарычнага моманту кілішак каньяку? А?

— Вып’ю!

Юзэфова пачала падаваць. Друцкі напоўніў кілішкі:

— За здароўе дарослага чалавека! — падняў ён тост.

— О, як нясмачна, — скрывілася дзяўчына, — бр-р-р… адчуваю, што ніколі не буду п’яніцай. Калі ласка, пан Янэк… А чаму вы сказалі, што галодныя, як касавокі?..

— Білі?.. Ах, гэта такая гісторыя пра аднаго абжору, якую ведае кожны марак.

— Што за Білі?

— Відаць, быў такі! Магчыма, усё гэта анекдот, выдуманы для рэкламы бараноў з вострава Хартог[35], што ў Заліве Акул[36].

— Чаму бараноў?

— Таму што гэты востраў вядомы памерамі гадаваных там бараноў. Дык вось, аднойчы падчас штогадовага кірмашу ў Адэлаідзе адзін з фермераў выхваляўся, што ў яго статку такія бараны, якіх не здолее зрушыць самы моцны чалавек. Паколькі гэта ўсё адбывалася ў партовым бары, выхвалянні гэтыя раззлавалі шкіпера шхуны «Альбатрос». Ужо быўшы трохі на падпітку, ён ударыў кулаком аб стол і заявіў, што няма на свеце такога барана, якога б ён не падняў. І дадаў, што ведае чалавека, які лёгка можа з’есці зараз цэлага барана любой велічыні.

— Няўжо гэта магчыма? — здзівілася Юлька.

— Дык вось, — працягваў Друцкі, — і фермер у гэта не паверыў. Тады пайшлі ў вялікі заклад. Фермер сцвярджаў, што выбера такога барана, якога ніводзін шкіпер не ўнясе ды ніякі абжора не зможа з’есці. Шкіпер настойваў на сваім, у выніку вырашана было адразу, як толькі «Альбатрос» загрузіць сваю воўну, плыць у Заліў Акул. Акрамя фермера, на борт падняліся яшчэ паўтара дзясятка разявак і валацугаў, якіх у Адэлаідзе, як, зрэшты, у любым порце, нямала. Яны паміж сабой таксама пайшлі ў заклад. Тыя, хто бачыў бараноў з вострава Хартог, ставілі на фермера, а тыя, хто ведаў апетыт боцмана з «Альбатроса», касавокага Білі, на шкіпера.

— Ну, і хто выйграў?

— Ні адны, ні другія. Пасля прыбыцця на месца фермер сапраўды выбраў велізарнага барана. Яго звязалі і паклалі на зямлю. Шкіпер, мажны мужык, гадзіну марна пацеў, намагаючыся яго падняць, і ўрэшце адступіўся.

— А гэты касавокі?

— Білі. Касавокі Білі якраз не.

— А бачыў ён барана?

— Не бачыў. Ён увогуле не пакідаў палубу. Настойваў толькі, што з’есць. Урэшце пад наглядам абодвух бакоў барана зарэзалі, растрыбушылі і абадралі шкуру, пасля з галавы, ног і вантробаў зрабілі рагу, а ўсё мяса запяклі. Толькі тады прывялі боцмана. На стол паставілі два велізарныя блюды з рагу і бутэльку віскі, а фермер, упэўнены ў сабе, пажартаваў: «Ну, Білі, спачатку невялікая закуска!» Боцман узяўся есці, але, праглынуўшы паўтара блюда, адклаў лыжку і заявіў: «Ну, хопіць гэтых закусак. Загадайце зараз падаць барана, бо потым у мяне можа знікнуць апетыт».

— Як гэта? — не зразумела Юлька. — Значыць, ён думаў, што гэта была толькі закуска?

— Канечне.

— Ну, і што сталася з рэштай?

— Ён з’еў усё. Так, па меншай меры, у анекдоце, які ўсхваляе бараноў з вострава Хартог і абжор з Белфаста. Касавокі Білі ж быў ірландцам.

Юлька смяялася і засыпала пана Янка незлічонымі пытаннямі, на якія ён весела адказваў.

— Дзіўна, — прамовіла Юлька, — нас жа ў школе вучаць і геаграфіі, і батаніцы, і заалогіі, і эканоміцы, але ніхто з нас пасля ўсяго гэтага не мае ніякага паняцця пра свет. Калі б я валодала гімназіяй, не, універсітэтам, то заснавала б там кафедру… светалогіі, а вас бы прызначыла прафесарам.

вернуться

35

Дзірк-Хартог — востраў у Індыйскім акіяне ля заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі.

вернуться

36

Заліў Акул (Шарк) — заліў у паўночна-заходняй частцы ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі. У ім жыве больш за 10 відаў акул. Адсюль і назва.

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)