Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 189
Перейти на страницу:

Максімюк: Гучыць даволі завабліва. Жанр гэтых дзьвюх кнігаў, якія Вы задумалі, будзе падобны на жанр папярэдніх, гэта значыць, мы зноў пачуем галасы людзей, а сама пісьменьніца будзе «схаваная» за імі?

Алексіевіч: Не, пісьменьніка ніколі не схаваеш. Вось мне заўсёды цікава — чаму ў паэта ніколі не пытаюць, чаму ён ня піша прозы? А ў мяне заўсёды пытаюць — а чаму вы ўсё ж так пішаце? Гэта мой жанр, з кніжкі ў кніжку я яго крыху мяняю, шмат што ўдасканальваю, нечага шукаю ў ім. Зразумела, я буду пісаць далей у гэтым жанры. Можна назваць гэты жанр «раманам галасоў», як называў яго мой настаўнік Алесь Адамовіч, або «саборным раманам»... Бо мне здаецца, што мы жывем у вельмі хуткім часе, і чалавек не пасьпявае ў гэтым часе сам за сабой. І толькі стварыўшы такі калектыўны партрэт, нам удаецца хаця б часткова даць вобраз часу. Я не хачу здраджваць самой сабе. Так настроеныя мае вочы, так чуе маё вуха, так я бачу сьвет.

Генадзь Бураўкін: «Алексіевіч ніколі не была ворагам беларускай мовы»

29 лістапада 2013

Міхась Скобла, Менск

Зь перадачы, прысьвечанай прэзэнтацыі ў Музэі гісторыі Беларусі Саюз беларускіх пісьменьнікаў паэтычна-міталягічнага календара «Першапачатак».

Скобла: Апошнім часам шмат дыскусій на інтэрнэт-форумах было зьвязана зь імем Сьвятланы Алексіевіч, зь яе стаўленьнем да беларускай мовы. Мне запомніліся яе словы: «Я не прыгонная беларускай мовы». А вы прыгонны?

Бураўкін: Я? Вядома ж. Гэта вызначана ня толькі лёсам, гэта выбрана мною сьвядома і, як мне падаецца, асьвячана Богам. Я добра ведаю Сьвятлану і хачу сказаць, што яна ніколі не была ворагам беларускай мовы. Іншая справа, што мне было б намнога прыемней, калі б яна карысталася беларускай мовай у сваёй творчасьці — цікавай і таленавітай. Але гэта вельмі тонкія рэчы. Прыкладам, Алесь Адамовіч бліскуча гаварыў па-беларуску, па-беларуску пісаў і свае літаратуразнаўчыя працы. А вось прозу сваю пісаў па-расейску. І калі я пытаўся ў яго, у чым справа, ён адказваў: «Ня ведаю. Вось саджуся за пісьмовы стол, і каб выказацца, мне патрэбна расейская мова». Магчыма, нешта падобнае і ў Сьвятланы. Але я быў бы вельмі рады, калі б яна стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі. Гэта, я думаю, паслужыла б на карысьць Беларусі.

Скобла: Ці на карысьць расейскамоўнай літаратуры ў Беларусі, вакол якой таксама апошнім часам шмат дзідаў было паламана?

Бураўкін: Не, Міхась, я так ня думаю. Творчасьць Сьвятланы Алексіевіч ніколі не была падтрымкай Чаргінцу і яго паплечнікам Аўруціну ці Красновай-Гусачэнка. Наадварот, яны на дух не пераносяць і ненавідзяць яе творчасьць. Таму, паўтаруся, яе Нобэль быў бы падтрымкай ня гэтак званым «беларускім расейскамоўным пісьменьнікам», а — дэмакратычнай Беларусі.

«Час любой формы таталітарызму ўсё ж такі сканчаецца»

8 лютага 2014

Іна Студзінская, Менск

8 лютага на Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand».

Сустрэча зь пісьменьніцай шырока не анансавалася, інфармацыя распаўсюджвалася ў асноўным праз сацыяльныя сеткі. Закуток, у якім праводзілася сустрэча, па памерах быў крыху больш за кухню, як трапна выказваліся тыя, каму пашчасьціла туды трапіць. Туды здолела ўмясьціцца максымум дзясяткі чатыры чалавек, а прыйшло на сустрэчу каля трох соцень.

Побач з павільёнам, дзе праходзіла сустрэча са Сьвятланай Алексіевіч, выступаюць народныя калектывы, самадзейныя артысты сваімі сьпевамі і народнымі інструмэнтамі заглушаюць голас пісьменьніцы — у такіх умовах даводзілася вельмі напружвацца, каб пачуць яе. Спачатку распавяла кораценька, пра што яе новы твор:

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)