Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 332
Перейти на страницу:

– Дарагі мой Людвіг, дазвольце мне вас так называць, у мяне гадуюцца дзве дачушкі, і яны жадаюць вывучаць польскую мову. Гэта для іх вельмі неабходна. Ці не маглі б вы быць для іх хатнім настаўнікам? Я добра заплачу.

Людвіг схіліў галаву, стрымліваючы ўсмешку:

– Я ў такой ролі яшчэ не быў. Але адмовіць вам, Уладзімір Іванавіч, не магу.

– Толькі не закахайцеся ў адну з іх, хаця што я кажу. Але будзьце з імі строгім.

– Ёсць быць строгім! – тым жа тонам адказаў будучы хатні настаўнік.

– А каб было менш спакусы і вы заўсёды былі пад маім вокам…

– Я хачу вам даверыць вельмі важную пасаду, пасаду майго ад’ютанта.

– Ад’ютанта? – перапытаў ужо штабс-капітан.

– Так, так, дарагі мой! Вы мне якраз падыходзіце. І хачу пачуць ад вас адказ, прама цяпер. Я не даю вам час на раздумванне, бо вы яшчэ можаце перадумаць і адмовіцца.

На твары Назімава задаволеная ўсмешка. Ведаў загадзя, што Людвіг Звяждоўскі не адмовіцца ад такой прапановы, хаця ўсё можа быць…

– Я дзякуй вам, Уладзімір Іванавіч. Пастараюся апраўдаць ваш давер.

Падышоў да Звяждоўскага, абняў, прытуліў да сябе.

Вось так, сам таго не чакаючы, Людвіг Звяждоўскі стаў сваім у доме губернатара. І не толькі ў доме, а і бываў у кабінетах чыноўнікаў, з некаторымі пасябраваў. З людзьмі ён умеў збліжацца хутка.

З цягам часу ён ведаў ўсё пра губернскае начальства – чым займаюцца, хто любіць грошы ці ўладу, каму можна давяраць, а каго і асцерагацца.

Дочкі ў Назімава – Марыя і Варвара – былі няхай і не дужа прыгожыя, але да вывучэння польскай мовы адносіліся сур’ёзна. Праз колькі месяцаў яны ўжо ўмелі вітацца і расказваць на польскай мове пра сябе, пра сям’ю. Нават і на французскай ужо маглі што-кольвечы распавесці…

І ніхто з чыноўнікаў, як і з ваеннага начальства, нават і не здагадваўся, што гэты галантны і вышкалены афіцэр царскай арміі, які выконваў свае ваенный абавязкі “з дакладнасцю і дасканалым веданнем сваёй справы” (так аб ім адгуквалася начальства), на самай справе мае мандат кіраўніка падпольнай рэвалюцыйнай арганізацыі Літоўскага правінцыйнага камітэта.

Людвіг Звяждоўскі спакойна адносіўся да таго, што Віленская падпольная арганізацыя падпрадкоўвалася Пецярбургскаму Ваеннаму камітэту. З гэтай нагоды адбывался спрэчкі з Канстанцінам Каліноўскім. Кіраўнік Гарадзенскай арганізацыі стаяў на пазіцыях самастойнасці.

– Зразумей, дарагі мой дружа Людвіг! – даводзіў ён. – Лепш быць галавой у мухі, чым хвастом у слана. Ты павінен сам узначаліць тут арганізацыю, а не плесціся ў хвасце пецярбургскіх вялікіх слупоў будавання будучага рушання.

– Якая тут розніца? Мы ж робім адну справу, і навошта нам дзяліцца на дробныя асобныя княствы? Калі ўспыхне пажар, полымя не будзе выбіраць паліць тых альбо іншых…

– Чаго я баюся, браце Людвіг? Баюся таго, што злучэнне Літвы з Польшчай прывядзе да ўваскрашэння магнацкай улады з яе анархічнай уседазволенасцю паноў.

– І што?

– А тое, што Літва павінна быць самастойнай.

– А я супраць гэтага. Я настойваю на праекце канфедэрацыі Польшчы і Літвы.

– Але ж ты забываешся пра Жмудзь, – заўважыў яму Кастусь. – А яе куды? Што тычыцца сацыяльнага і ўнутранага ўладкавання, то ты, як сапраўдны шляхціц, апроч шляхты сваёй, ні на якае іншае саслоўе не звяртаеш увагі. Мае ж праекты ты называеш не інакш, як універсітэцкія трызненні.

Звяждоўскі маўчаў, чакаў тлумачэння.

– Ты не забыўся, як на слуханні тых трызненняў твая ж ваенная акадэмія ўрывалася чарадой ва ўніверсітэцкія аўдыторыі? Скажы, для чаго вы тое рабілі?

– Не забыўся, дружа, не забыўся, але ж мы пасылалі тыя чароды дзеля таго, каб падахвочваць для бляяння такую ж чараду ўніверсітэта. У чым тут розніца?

У сваю чаргу замоўк і Кастусь.

Яны нават і не спрачаліся, гаварылі спакойна. Абодва мелі цвярозы розум, таму да сапраўднай сваркі ці задзірыстай спрэчкі не даходзіла.

Шмат, вельмі шмат намаганняў і высілкаў прыклаў Канстанцін Каліноўскі, каб яго сябра Людвіг, якому ён верыў і давяраў, перагледзеў свае погляды. І як стала радасна на душы, калі аднойчы пачуў ад яго:

– Ведаеш, Вікенцій Канстанцін, доўга ламалася ўва мне тое, што замінала расплюшчыць вочы. Мусіць, гэта вайскоўства вінавата. Цяжка яго вытруціць з сябе. Мне тое ўдалося. І цяпер цвёрда скажу табе – я стаю на пазіцыях абаронца самастойнасці Літвы. Гэта адно. Другое: упэўнены цяпер, – карыстацца ўсімі правамі выключна аднаму дваранству не дазволена, неабходна надаць роўнае права і ўсім іншым саслоўям. І гэтае права распаўсюджваць не толькі тут, на ліцвінскай зямлі, а і пашырыць яго аж да самай Волгі…

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)