Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Канстанцін абняў яго, сціснуў у абдымках, прашаптаў удзячна і ціха:
– Дзякуй, дарагі дружа! Цяпер у нас з табой няма ніякіх разыходжанняў у думках і дзеяннях. Гэта мяне радуе і ўсцешвае.
Частка пятая
Данясенне
ваеннага начальніка Магілёўскага ваяводства, камандзіра Кракаўскай паўстанцкай дывізіі сябра Літоўскага камітэта
– Тапара – Людвіга Звяждоўскага
Дыктатару паўстання Вікенцію Канстанціну Каліноўскаму, сыну Сымона, – якое адначасова з’яўляецца споведдзю перад кіраўніком паўстання і перад маім сябрам і аднадумцамі, перад сваім сумленнем, –
6 лютага 1863 года, Апатава.
Любы мой і харошы сябра на ўсе вякі Вікенцій Канстанцін! Дарагі Кастусь!
Прапораты ў грудзіну не штыхам царскага грэнадзёра, а сваімі ж, каго падымаў на паўстанне – сялянамі, якія рушылі не на царскія войскі з сякерамі і тапарамі, а, атрымаўшы трыццаць срэбранікаў ад цара, памазаніка Божага, выступілі супраць нас… Нікога не шкадуючы, не маючы ў душы ніякай літасці. Жах! І ў страшных снах сваіх такога не мог прысніць…
Дарагі дружа!
Дарагі мой дыктатар, дарагі сябар, самы адданы і непахісны, узышоўшы на эшафот з горда паднятай галавой! Паспавядацца перад табой хачу, павінаваціцца за тое, што думы пра будучае нашага роднага краю былі памылковыя, двурушныя. То дзякуючы табе з маіх вачэй спала палярушына і туман, і я зноўку нарадзіўся на свет, але ўжо ў другой якасці, у другім абліччы, з іншай душой і сэрцам.
Спяшаюся данесці да твайго слыху душы тваёй, твайго сэрца, – пакуль яшчэ яно б’ецца ў маіх грудзях, пакуль яшчэ не выцякла з мяне сіла – сцякаю крывёю і ніхто мне не аказвае ніякай дапамогі, бо хочуць як найхутчэй пазбавіцца ад мяне. Нават не выклікаюць ні на якія следчыя камісіі, каб учыніць допыт, а потым асудзіць, каб прызнаць мяне вінаватым ці не ў справе нашага рушання, закалату…
Дарагі дружа, выслухай мяне, хаця, ведаю, табе ў сто і тысячы разоў цяжэй, чым мне. Ты знаходзішся ў кіпцюрах двухгаловага арлана, у лапах іхняга “правасуддзя”, і яны выклюўваюць па часцінцы тваё сэрца. Ты ўзваліў на сябе непамерны цяжар і адказнасць, узяў на сябе і грахі людзей, іх немач, іх слепату і хваробу раба. Ты мільён і мільён разоў сцвярджаў, і пры гэтым меў рацыю, калі сцвярджаў, што толькі тады, калі мы абудзім сэрца кожнага селяніна, шляхціча і памешчыка, расплюшчым ім вочы, пераканаем, што так жыць. як жылі да гэтага, нельга, – толькі тады мы будзем моцныя і непахісныя.
Да цябе не прыслухаліся, цябе не пачулі. Нагаварыўшыся ўдосталь, ахрыпшы нават у спрэчках і дыскусіях, захацелася дэмакратам памяняць жыццё неадкладна, кінуўшы толькі кліч: “Наперад! На цара!”
Ты ж казаў яшчэ, што дзекабрысты пацярпелі паразу толькі з-за таго, што яны хацелі перерабіць лад і свет, не перарабіўшы найперш саміх сябе. Яны не ведалі пра сябе анічога, тым больш не ведалі пра жыццё. Правільныя словы ў дыспутах яшчэ не азначала, што яны будуць рабіць правільна тое, за што ўзяліся. Для таго, каб пабудаваць хату, абавязкова трэба вывесці фундамент, паставіць сцены, потым столь і дах. А яны пачалі з даху, не ведаючы, што няма каркаса – зруба – хаты…
Я ведаю, што да раніцы яны не прыдуць за мной, каб павесці на эшафот, таму я пастараюся, пакуль не наступіў золак, пагаварыць з табой, паспавядацца, расказаць пра сябе.
Як і памятаю сябе, ува мне жыў дух авантурыста і безразважлівага бадзяжніка, прага з некім спрачацца, удзельнічаць у нейкіх сумніцельных афёрах. Я любіў рызыкаваць, праяўляць смеласць. Спрабаваў начаваць на цвінтары сярод магіл і заімшэлых помнікаў. І мне не было страшна.
Прызнаюся, зайздросціў тым, каму ўдавалася нешта лепей зрабіць, чым я, каму не складала цяжкасці завабіць нейкую шляхцянку ці дачку багатага чалавека. Зайздросціў тым, у каго былі грошы і слава, хто праводзіў сваё жыццё без асаблівых клопатаў, купаўся ў раскошы і багацці…
Ты ведаеш, што я нарадзіўся ў Вільні – у снежні 1829 года. Бацька мой – Міхаіл Звяждоўскі – калежскі рэгістратар. Мы жылі бедна, гаротна, – хіба маглі пражыць на бацькаў заробак? Мусіць жа, з-за гэтага бацька і марыў, каб я займеў кар’еру ваеннага, верыў, што я на гэтай ніве дасягну высокіх чыноў, займею шмат грошай і дапамагу некалі сям’і.
У 1845 годзе юнаком пайшоў на ваенную службу. Мяне паклікаў Санкт-Пецярбург – Мікалаеўскае інжынернае вучылішча. Але перад гэтым я мусіў прайсці падрыхтоўчы перыяд – стаць кандуктарам. Там лёс і звёў мяне з Рамуальдам Траўгутам – і ён рыхтаваўся да паступлення ў вучылішча.