Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 332
Перейти на страницу:

Там і пазнаёміўся Вікенцій Канстанцін з Людвігам Звяждоўскім. Сышоўся блізка з Серакоўскім і Дамброўскім, Уяневічам і Агрызкам, Станевічам і Гейдэнрыхам, Юндзілам і Паплеўскім, Младоўскім і Вітальдам. З Янам Козел-Паплеўскім адразу пасябравалі, і сяброўства іх ніколі не парывалася.

Калі было цеснавата ў адным пакоі, разыходзіліся па розных кутках, і там спрэчкі разгараліся з новай сілай. Першы раз тады і паспрачаўся з Людвігам. Кожны з іх горача адстойваў погляды будучага змагання з царызмам…

Гурток каваў будучыя паўстанцкія кадры.

І чым больш накальвалася сяброўская спрэчная атмасфера, тым больш праяўляўся кожны перад грамадой. Кожны быў як на далоні, быццам прасвечаны промнямі сонечнай будучай рэвалюцыі.

Падштурхнулі да больш актыўных дзеянняў гуртка падзеі 1861 года. У Польшчы адбылася магутная рэвалюцыйная маніфестацыя, узрушыліся хваляванні сялян у самой Расіі, асабліва на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю…

Наспявала грамадзянская бура. Хваляванні, як магутнае пераднавальнічнае воблака, налівалася свінцовай шэранню.

– Сябры мае! – на адной чарговай сустэчы звярнуўся да аднадумцаў Людвіг Звяждоўскі. – Прыйшла пара выбару свайго шляху, пара дзеянняў. Час саспеў для рашучых рухаў.

– Згодзен, Людвіг! – першым адгукнуўся на яго словы Канстанцін. – Вось тут я з табой, братка, вельмі згодзен. Як астатнія?

– У мяне прапанова, – падняў Яраслаў Дамброўскі. – Наш падпольны штаб клуба прапаноўваю перайменаваць у Ваенны камітэт змагання.

– Падтрымліваю! – выгукнуў Фердынанд Вароўскі. – І прашу ўсіх прагаласаваць за тое, каб Ваенны камітэт змагання ўзначаліў наш усімі знаны Яраслаў Дамброўскі!

Усе без выключэння паднялі рукі.

– Якім бачыць Яраслаў камітэт? – пацікавіўся Каліноўскі.

– Па-першае, канспірацыя настражэйшая. Калі мы сталі на шлях змагання, павінны быць да ўсяго гатовы. Мы не будзем весці ніякіх пратаколаў і дакументаў. Перапіска – на засакрэчнай мове. Пра фінансавы бок. Нам ніхто сродкаў для нашай справы не выдзеліць, таму мы павінны ствараць свой фонд. Кожны выдзяляе пяць працэнтаў ад свайго даходу.. І яшчэ – мы трэніраваліся ў спрэчках тут, у гуртку, але цяпер прыйшла пара сваё красамоўства пераносіць у масы, знаходзіцца сярод людзей, асабліва сярод сялянства, вярбаваць новых сяброў нашай арганізацыі.

– Слушна, – кіўнуў галавой Яраслаў, – прапановы прымаюцца. Нам трэба наладзіць працу так, каб за хуткі час нашая арганізацыя вырасла да двухсот чалавек.

Людвіг Звяждоўскі быў ці не самы актыўны ўдзельнік арганізацыі.

Пасля сканчэння Акадэміі, маючы чын штабс-капітана, у 1859 годзе ў красавіку ўзяў адпачынак і знаходзіўся ў ім да канца года. Перамяшчаўся з аднаго горада ў другі. У Парыжы апынуўся. На той час там знаходзіўся галава Польскай эміграцыі князь Уладзіслаў Чартарыйскі. Сустрэцца сустрэліся, але моцных стасункаў не наладзілі. Затое Людвіг знайшоў падыходы да вядомых дзеячоў польскага руху генералаў Высоцкага і Мераслаўскага. Хто тады пра іх не ведаў – пра сябе яны пакінулі добрую памяць яшчэ падчас паўстання 1830-1831 гадоў. Выклаўшы ім бачанне будучых падзеяў на землях Беларусі і Польшчы, Украіны і Расеі, з іх боку сустрэў разуменне і падтрымку ідэй.

У тым жа годзе Людвіг пераязджае ў Вільню. Пасада – старшы ад’ютант у штабе 1-га корпуса.

На адным з баляў, які любілі праводзіць у той час вялікія чыноўнікі, дзе прысутнічаў Людвіг, яго прыкмеціў Віленскі губернатар Уладзімір Назімаў. Папрасіў сваіх падначаленых падвесці да яго афіцэра-прыгажуна.

Людвіг і не здзівіўся нават, калі яму сказалі пра тое. Як быццам загадзя ведаў. Галантна падышоў да губернатара, але далажыў па ваеннаму:

– Па вашым загадзе, Вашая вялікамосць Уладзімір Іванавіч, старшы ад’ютант штаба першага корпуса Людвіг Звяждоўскі прыбыў!

Губернатар усміхнуўся:

– Я і не аддаваў ніякіх загадаў. Проста папрасіў, каб нас пазнаёмілі – вы ж вельмі выдзяляецеся на гэтым балі. Паненкі, гледзячы на вас, страчваюць розум…

За келіхам чырвонага віна яны прадоўжылі гутарку. Губернатар цікавіўся, адкуль юнак, якія мае схільнасці, таленты, захапленні. Людвіг гаварыў то на расейскай мове, то на беларускай, а калі губернатар папрасіў прабачэння за тое, што адарваў ад мазуркі, Людвіг адказаў: “Nic ne szkodzi” (не турбуйцеся), то Назімаў ускінуў бровы:

– То вы і польскай мовай валодаеце?

– І польскай, і французскай. Што ж у гэтым дзіўнага?

Назімаў ужо ўзяў штабс-капітана пад локаць, адышоў трошкі воддалеч ад людзей, прамовіў:

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)