Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 379
Перейти на страницу:

– Казаў жа дуб асіне, каб не дужа гнулася пад ветрам, вось табе ад таго і кепска, і мне памагчы ўжо не здолееш. Нікуды не варты ты стаў, дзед, кволы... Але не сёння твой вечар, яшчэ на дзве бяседы ў тваіх жылах ажывіцца кроў...

Ніхто не ведаў, што елі дзед Нікадым і Міхаська. Як і не ведалі, за кошт чаго яны выжывалі, бо ніколі ж не палілі ў печы, не распальвалі грубкі. Таму што іх у хаце і не было. З таго часу, як людзі ў скуранках прыйшлі да дзеда і разбурылі іх, б’ючы абухамі сякер па тонкіх сценках з цэглы, яны і не ладзілі сабе ні грубкі, ні печы...

Не было ў хаце ні чыгуноў, ні місак. Толькі некалькі драўляных кубкаў, якія вырабіў даўным-даўно Нікадым. Чыгуны былі, але яны былі не ў хаце. Схаваны яны былі пад дубовым пнём і добра замаскіраваны ад чужога вока. То было іх адзінае багацце – у чыгунках рабілі адвары з зёлак, расклаўшы агонь каля самага ўзболатка, куды ніхто не мог дабрацца і перашкодзіць рабіць тую працу, якая доўжыла ім жыццё, давала сілы...

Чараваў над чыгункамі заўсёды дзед. Унук толькі назіраў, уважліва запамінаў, што рабіў Нікадым. А дзед зачэрпваў ліпавай конаўкай адзін адвар, выліваў у другі чыгун, а потым змешваў варыва ў трэцім – ужо з іншымі зёлкамі; потым, праз нейкі час, выліваў гарачы канцэнтрат у адмысловыя бутэлькі з часоў напалеонаўскай вайны...

То Міхаська знайшоў скарб пад дубам. У металічным куфэрачку было золата і брыльянты. Паказаў дзеду, і на яго вачах тое зіхоткае багацце закінуў у багну – яно ім карысці не прыносіла. А ў вялізнай скрыні, абабітай па вуглах і кантах нержавеючым металам, знайшоў бутэлькі з тоўстага шкла – з зялёным адлівам. Дзед, убачыўшы такое багацце, абрадаваўся – пачаў адкаркоўваць бутэлькі. Наладзіў цэлую кананаду – коркі стралялі, вылятаючы з гарла, і ляцелі некуды ў балотную твань, туды, куды перад гэтым Міхаська адправіў зіхоткія вырабы.

Нікадым страляў, радаваўся, як малы, а ўнук рагатаў, гледзячы, як дзед расстрэльвае балота, пужаючы жаб і вужоў.

Хаця ж і не было ў хаціне печы, у драўляным цэбрыку ніколі, нават і ў траскучыя маразы, ніколі не замярзала вада. І ніколі не было холадна, хаця ад марозу трашчалі вуглы і сцены...

І тое таксама здзіўляла людзей, калі яны ў такі час завітвалі да іх. Што яны елі, і ўвогуле ці елі калі хаця б што-небудзь, ніхто дакладна не ведаў. Бо тыя ж кольцы каўбасы і хлеб, што прыносілі людзі, так і ляжалі некранутымі на стале.

Да яды не дакранаўся ні ўнук, ні Чарадзей.Але раз на год выбіраўся дзед Нікадым на вёску. Выбіраўся той парой, калі спраўлялі дажынкі, калі з першага збожжа можна было спячы хлеб – пад Багатуху, Багача. Яму ж пяклі тры боханы – і таго ставала на ўвесь год. І той хлеб у Нікадымавай хаце быў як толькі што выпечаны.

Летам і зімой у хаце дзеда было шмат гасцей: вуж Маўчун, гадзюка Царыца, – праўда, жылі яны асобна, у розных кутках хаты. Маўчун дык і на стол мог запаўзці, на плячы Чарадзея ўладкавацца. І Царыцу браў у рукі Нікадым. Але толькі тады, калі трэба было пазычыць у яе атруты – для лячэння бясплоднай жанчыны. Ён дабаўляў кропельку яе ў адвар з семнаццаці зёлак. Гэты сакрэт трымаў дзед у тайне, аднаму Міхаську паказаў, як варыць і з чаго...

Лось і алянуха прыходзілі да двара. І воўк наведваўся часта, і ліса, вавёркі дык і зусім жылі ў хаце круглы год, на спажыву ды дзеля нарыхтовак на зіму пакідалі хіба толькі дзедаву хату...

Калі ж у Нікадымавыя нетрыскі кіраваўся які чалавек, пра тое папярэджвала сарока Сака – неспакойна лётала тады над хацінай і трывожна чахкала, даючы сігнал трывогі. Тады ўсе лясныя госці вярталіся на свае сцежкі і ў свае сховішчы – не жадалі сустракацца з людзьмі, паказвацца ім на вочы... Не любілі яны людзей з вёскі, – асабліва пасля таго, як невядомыя пабурылі ўсё ў хаце Нікадыма... Спаліць яшчэ хацелі селішча, ды ні адна сярнічка не загарэлася ў іх...

Тады машына, на якой пад—язджалі людзі да тэрыторыі Чарадзея, ужо на адваротным шляху, пераадольваючы невялічкі брод, правалілася ў багну – як у прорву. Ледзьве паспелі выратавацца. А тыя, што разбуралі печ і спрабавалі падпаліць дзедава селішча, не паспелі выскачыць з кабінкі – так і пайшлі на дно разам з машынай... Потым тую машыну шукалі, спрабавалі дастаць, але нават і намацаць яе не маглі – згінула як на той свет.

Ніхто не ведаў: то Нікадым адпомсціў зласліўцам за шкоду, якую нанеслі яму, ці тут ужо ўмяшаўся Бог і пакараў іх – злыя людзі яшчэ той жа сякерай пасеклі дзедавы абразы Божай Маці з маленькім Іісусам Хрыстом...

Пра той выпадак ведалі не толькі ў вёсцы, але і далёка за яе межамі.

... Нікадым сядзеў на прызбе, падставіўшыся сонцу. Прымружыў вочы, драмаў. Міхаська некуды збег – таптаў свае лясныя сцежкі, знаходзіў сабе занятак па душы: клікаў-склікаў да сябе лясных жыхароў і дурэў з імі да салодкай знямогі. Толькі звяры разумелі яго, толькі з імі адчуваў сябе шчаслівым і зразумелым. З ваўком спрачаўся навыперадкі –- па дваццаць кіламетраў маглі прабегчы без супынку, і на спіне таго ж ваўка ён вяртаўся дадому...

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)