Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 125
Перейти на страницу:

На маршы я выходзіла раз за разам хутчэй ад таго, што ёсьць нешта большае, чым страх. Я ж якраз восьмага лістапада і не хацела ісьці. Прачнулася, паглядзела ў вакно — было пахмурна — і адчула, што хачу застацца дома. Што сілаў больш няма. Але адкрыла стужку, пачытала навіны... І зразумела, што павінна выйсьці.

Пагатоў давайце ўдумаемся ў саму пастаноўку пытаньня: ці магу я выйсьці з дому, ці не? Яна больш чым дзіўная.

Бо я цалкам адэкватны чалавек, які не зьбіраецца рабіць ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў. Дык чаму ж я павінна баяцца прагулкі па сваім горадзе? Няўжо гэта ўсё, да чаго мы прыйшлі за гады сувэрэнітэту?

Да таго, што чалавек, які апынуўся ў цэнтры гораду па нядзелях — парушальнік закону.

І што нам рабіць, калі гэта адзіна магчымы шлях волевыяўленьня ў сытуацыі, калі свабоды і правы асобы абясцэненыя?.. Іншых варыянтаў выказаць свой пункт гледжаньня не было, а я не магу сябе паважаць, калі маўчу. Я ня маю згоды сама з сабой, калі сяджу як мыш пад венікам.

Калі б я ведала наперад, праз што давядзецца прайсьці, я б зрабіла тое самае. Я была да гэтага гатовая. Неразумна публікаваць фатаздымкі зь нядзельных прагулак у адкрытым доступе і спадзявацца, што з табой гэтага ня здарыцца.

Мне нават пісалі пару разоў: „Оля, некалькі новых падпісчыкаў і твая згадка ў СМІ ня вартыя таго, каб рызыкаваць сваёй бясьпекай“. Але ж я рабіла гэта не дзеля новых падпісчыкаў і згадак у СМІ.

Кожны мой пост, кожны мой выхад быў надзеяй на тое, што мяне пачуе хоць адзін чалавек, ад якога нешта залежыць. Што дзякуючы майму голасу, які гучыць сярод многіх іншых, нешта можа зьмяніцца. Я разумею, што гэта гучыць наіўна, але раптам?.. Прынамсі, я буду ведаць, што зрабіла тое, што ад мяне залежала. Я ж ніколі не заклікала да беспарадкаў — толькі да дыялёгу. Мне няма чаго саромецца і няма пра што шкадаваць.

Напэўна, я шчасьлівы чалавек, бо, знаходзячыся ў турме, зразумела, што на волі ўсё рабіла правільна — прынамсі, паводле маёй шкалы каштоўнасьцяў. Займалася тым, што для мяне сапраўды важна. Была з тымі, каго і праўда люблю.

Адзінае, чым дакарала сябе, — што ў гэтай сытуацыі не падумала пра бацькоў, пра Ваню і пра жывёлаў пад маёй апекай. Мучылася ад таго, што ўсе цяжкасьці, якія мы раней дзялілі на дваіх, зваляцца цяпер на плечы майго мужа.

Хоць, калі шчыра, нават у той момант, калі думала пра гэта, я разумела, што ўсё роўна б не змагла па-іншаму. І што мае блізкія ведаюць гэта.

Ніхто з маіх родных людзей ні ў чым не папракнуў мяне. Бацькі цалкам на маім баку. Кажуць, што трэба трымаць сьпіну і заставацца вернай сваім перакананьням.

Тата, дарэчы, раней не без раздражненьня мог сказаць: „Ну што вы ўсё ходзіце і ходзіце? Навошта ўсё гэта?“. Або так разважаў: „Так, ты, вядома, добрая. Ты нічога дрэннага зрабіць ня можаш. Але адкуль ты ведаеш, што там на другім баку натоўпу? Затрымліваюць толькі тых, хто буяніць“.

Калі мяне арыштавалі, тату давялося сёе-тое пераасэнсаваць. Інакш давялося б прызнаць, што ягоная дачка дэбашырка.

Дарэчы, пра дэбашыра. За больш як месяц адседкі маімі суседкамі ў камэры станавіліся самыя розныя жанчыны. Калейдаскоп лёсаў такі, што пры жаданьні можна выпусьціць зборнік апавяданьняў у духу майго ўлюбёнага Даўлатава.

Першыя два тыдні я знаходзілася ў кампаніі жанчын, якія сядзелі не паводле майго артыкулу. У асноўным іх забралі за расьпіцьцё сьпіртных напояў і задзірлівыя паводзіны ў грамадзкіх месцах. Усе яны былі вельмі дабрадушнымі і бяскрыўднымі людзьмі. Проста ў нейкі момант абставіны аказаліся мацнейшымі за іх.

Мяне асабліва ўразіла Валянціна Ўладзімераўна — усіх, хто старэйшы за мяне, я называла па бацьку.

Валянціна займалася лёгкай атлетыкай, была чэмпіёнкай вобласьці, езьдзіла на міжнародныя спаборніцтвы. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Рызе, працавала ў банкаўскай сфэры, 10 гадоў была юрысконсультам.А потым у яе жыцьці здарыўся нейкі надлом, пачаліся праблемы з алькаголем... Цяпер яна рэгулярна трапляе ў турму. У гэты раз яна ўцякала ад п’янога мужа — так і апынулася на вакзале, адкуль яе забралі. Кажа: „Лёгкая атлетыка мне вельмі спатрэбілася — мой жа ніколі мяне дагнаць ня можа“.

Спачатку ў камэры ў яе здарыўся прыступ эпілепсіі, потым — белай гарачкі. Гэта доўжылася пяць дзён. А пасьля яна стала інтэлігентнай, вельмі добрай жанчынай.У яе, дарэчы, ёсьць два сабачкі. Я вельмі за іх перажываю. Думаю, можа, трэба зьезьдзіць туды, праверыць, што зь імі…

Яшчэ адна мая кампаньёнка, якая прывяла з сабой у камэру „хатніх гадаванцаў“ (вошай), — Ала Ільлінічна. Некалькі гадоў таму ў яе загінуў муж — няшчасны выпадак: быў зваршчыкам, зваліўся з вышыні. Потым дачка нейкім чынам, я ўжо не разьбіралася ў гэтых сямейных цяжкасьцях, выцесьніла яе з кватэры. І Ала Ільлінічна пачала бадзяцца. Яна курсуе паміж Камароўкай і вакзалам, сьпіць каля цеплатрас — гэта ўсё яе жыцьцё.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)