Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 125
Перейти на страницу:

Галоўным пытаньнем у Магілёве было „Як мы будзем адсюль выбірацца?“, бо хтосьці быў бяз грошай, хтосьці без тэлефона. Не было і дня, мусіць, каб журналіст Ян, родам з Магілёва, не расказваў пра тое, як ходзяць маршруткі на Менск ці не маляваў бы схему, як ад СІЗА дайсьці да аўтавакзалу. Але гэта аказалася лішнім — першымі на выхадзе нас сустрэлі два хлопцы са словамі „Не хвалюйцеся, мы валянтэры. Назавіце ваша прозьвішча“. Усё аказалася арганізавана і пад кантролем.

„Міцкевіч, я цябе кахаю!“

Аляксандар Міцкевіч:

— Восеньская рамантыка. Калі мне здымалі кайданкі ў аўтазаку, ты стаяла звонку, кайданкі не расшпіляліся, і таму я яшчэ мог папрасіць, каб цябе адпусьцілі. Праз хвіліны дзьве я, седзячы за кратамі, пачуў з суседняга „стакана“: „Саня, я тут!“

Я ведаў, што ты перажывала, калі мяне схапілі, каб унутры аўтазака ня „ўсыпалі“ (затрымалі крыху брутальна) і ішла са мной, але ня думаў, што станеш, як і я, „алоўкам у пэнале“. Засмуціўся, вінаваціў сябе... І тут чую на ўвесь аўтазак: „Міцкевіч, я цябе кахаю!“

На вуліцы ў пастарунку, стоячы ля сьцяны, мы былі на адлегласьці, некалькі чалавек паміж намі. Хлопцы, якія ехалі са мной у „стакане“, хацелі саступіць сваё месца, каб мы стаялі бліжэй адно да аднаго, ад чыстага сэрца думаючы, што так можна зрабіць, але мы засталіся стаяць на сваіх месцах. Празь пяць хвілін ужо ня проста стаяць, а падняўшы рукі на сьцяну і расставіўшы ногі; рухацца было нельга. Я перажываў, як ты гэта вытрымаеш — холадна, дажджыць, рукі шэрхнуць, мат стаіць, хамяць несупынна...

Празь нейкі час нас сталі апытваць, выводзіць на вопіс рэчаў і г. д. І вось, вярнуўшыся, ты становісься каля мяне. Я магу ціхенька перашэптвацца з табой, дакрануцца да тваёй рукі, трымаючы рукі па-ранейшаму на сьцяне. Проста крыху апусьціўшы руку ўніз.

Пачынаюць выклікаць у аўтазак; я думаю, што цябе выпусьцяць, выходжу і, вярнуўшыся, бачу: там, дзе стаяла ты, засталася бутэлечка з вадой. Ты пакінула яе мне — некалькі глыткоў вады, якія нагадвалі ўсе 15 дзён пра тваё каханьне...

Вось так я стаяў да ночы: перад вачыма твая рука, сьцяна, побач стаіць бутэлечка на 250 мл, і словы, сказаныя ў аўтазаку. За 75 гадзін ты перажыла больш...

Я ня ведаў, што ты сьпіш пад сталом у „хаце“ на чатырох, дзе вас пасялілі 19 чалавек; што ты ня можаш есьці; што вас у дзьве гадзіны ночы павезьлі на суд. Ня ведаў... Думаў, што ты дома, зь дзецьмі… Дзякуй, што ты была побач, што ты заўсёды побач, як Анёл. Я, вядома, не хацеў, каб ты гэта перажыла; ты не хацела, каб я гэта перажыў, але цяпер у нас ёсьць тое, чаго мы абое хацелі — быць побач і на волі. Рамантыка... Такая вось восеньская рамантыка.

„Усё значна горш, чым ты мог сабе ўявіць“

Вольга Хіжынкова, журналістка, Міс Беларусь – 2008:

— Сонечныя дні ў турме былі самымі складанымі. Шэрасьць неяк можна ператрываць, а калі столькі сьвятла... Адразу ўяўляеш сабе, як бацькі выходзяць з хаты, сядаюць на ганак разам з нашым сабакам — старэнькай Мартай — і жмурацца на сонца... Гэта цяжка.

Як толькі ўбачыла вочы блізкіх і пераступіла парог хаты, здалося, быццам скончыўся страшны сон і гэтых 42 дзён зьняволеньня не было. Але яны былі: поўныя самымі рознымі людзьмі, кнігамі і разважаньнямі.

Ці зьмянілася нешта ўва мне пасьля затрыманьня? У галоўным — не. Бо каштоўнасьці, якія я падтрымлівала раніцай 8 лістапада, застаюцца для мяне актуальнымі і сёньня.

Вядома, уявіць загадзя, як ты будзеш паводзіць сябе ў падобных абставінах, немагчыма. Нам уласьціва прыпісваць сабе пэўныя рысы характару і спадзявацца, што, незалежна ад абставін, ты будзеш паводзіць сябе годна. Але папраўдзе абсалютна кожны, я ўпэўнена ў гэтым, можа трапіць у сытуацыю, якая прымусіць адступіцца ад сваіх прынцыпаў.

Мне пашчасьціла — я засталася ім верная.

Каб хаця б паспрабаваць прымусіць чалавека адмовіцца ад сваіх поглядаў, перайсьці на другі бок, яму трэба паказаць нейкі стваральны і паказальны прыклад.

Уявім раптам, што я, апынуўшыся ў ЦІП на Акрэсьціна, на свае вочы ўбачыла, што ўсе нормы ўтрыманьня людзей у турме выконваюцца. Што супрацоўнікі размаўляюць з табой па-чалавечы — я ні ў якім разе не гавару пра нейкае „эксклюзіўнае“ стаўленьне, выключна пра мінімальную этыку.

Дык вось, калі б усё было так, я б, магчыма, засумнявалася: ну ўсё ня так ужо дрэнна... Можа быць, жахі перабольшаныя?

Але ў рэальнасьці ты бачыш, што ўсё значна горш, чым ты мог сабе ўявіць. І гэта толькі ўмацоўвае цябе ў тваіх перакананьнях. Калі мэта — яшчэ мацней настроіць людзей супраць сябе, што ж, гэта слушны шлях.

1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)