Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 125
Перейти на страницу:

У нейкі момант я іх нават троліць пачаў, мне гэта па кайфу стала.

„А вось вы ведаеце артыкул 5.3 КаАП? Пра што ён?“. А яны такія вачыма лыпаюць: „Не, ня ведаем“. „А якога хера вось я, айцішнік, ведаю, а вы, супрацоўнікі міліцыі, ня ведаеце?“. Стаяць, перасмыкаюцца.„Артыкул гэты, — кажу, — называецца «Крайняя неабходнасьць». У выпадку, калі ў людзей няма законных спосабаў адстаяць свае правы — тыя ж самыя масавыя мерапрыемствы — нават пры бягучым заканадаўстве гэтыя дзеяньні не зьяўляюцца парушэньнем“.

Потым яны зьмянілі кружэлку: маўляў, сярод вас жа ходзіць шмат радыкалаў! Я кажу: „Вось перад вамі сядзяць 20 чалавек — вы бачыце хоць аднаго радыкала?“ Яны кажуць: „Ну мы ж ня ведаем, хто вы ёсьць, вось, маўляў, глядзім, шукаем, спрабуем выявіць“. Адзін зь іх кажа:„А вось калі б вы ўзялі, самі б іх злавілі і нам аддалі — а самі б мітынгавалі…“ І хтосьці з нас адказаў: „Вы разумееце, што калі мы цяпер пачнём у натоўпе лавіць радыкалаў, то мы па крыміналцы сядзем? Бо ўсе радыкалы ў натоўпе — гэта вашы ціхары!“ А яны такія: „Ды не, ды што вы, ды ладна вам!“

Была яшчэ такая карціна са сьцягам. Яны ж сьцелюць бел-чырвона-белы сьцяг на падлогу і прымушаюць па ім хадзіць. І мы ў гэты МАЗ таксама грузіліся, ступаючы на сьцяг. І я кажу ім: „Вось вы топчацеся па сьцягу і прымушаеце нас па ім хадзіць. Мне непрыемна. Навошта вы гэта робіце?“ Адзін зь іх адказвае: „Гэта мае погляды, я іх выказваю“. „Ты разумееш, — кажу, — што мужыкі свае погляды так не выказваюць? Гэта наш беларускі нацыянальны сьцяг. Ворагі, калі захопліваюць сьцяг у баі, так са сьцягам ня робяць. А мы ж, здаецца, нават ня ворагі…“ І ён стаіць, зноў вачыма лыпае, яму сказаць няма чаго.

Былі сярод нас, затрыманых, тыя, хто ўжо ня першы раз папаўся. Былі і тыя, каго білі, у тым жа Жодзіне. І вось пытаемся: а навошта было так лупіць затрыманых? „А мы ня бачылі, мы ня ведаем“. Гэта ў іх стандартнае: мы такога ня ведаем. Хтосьці, можа, і біў кагосьці, але мы не пры чым, гэта дакладна ня мы.

Адзін з гэтых сілавікоў сядзеў у куце і ўсё ў свой тэлефон вытарэшчваўся. І ўжо вельмі ён мне нагадаў майго лжэсьведку з суду, Бельскага. Я не магу сьцьвярджаць на 100%, што гэта ён. Але чамусьці я быў упэўнены, што пазнаю яго з тысячы — па словах, па вачах, па голасе. У яго характэрныя бровы, гаворка таксама характэрная. І наўпрост жа не спытаеш — можа прыляцець. І пачаў здалёку: „Навошта нас ля плоту 10 гадзін трымалі? Навошта ў пастарунку білі? Вось у Савецкім РУУС хто-небудзь з вас быў?“ І два амонаўцы глядзяць на гэтага трэцяга, з тэлефонам, чакаючы, што той сам адкажа. Потым назад паварочваюцца да мяне і заяўляюць: „Не, ніхто ня быў!“

Пра бел-чырвона-белы сьцяг нямала гаварылі. Я пытаюся: „Ты хоць ведаеш гісторыю гэтага сьцяга?“ — „Не, — адказвае. — Я ўжо пры новым нарадзіўся“. Гэта значыць, ім нават 25 гадоў няма яшчэ.

Яны элемэнтарна тупыя. Для іх зразумець рэчы лягічна немагчыма. Што ёсьць прыватнае, што ёсьць агульнае, якія прычынна-выніковыя сувязі — для іх гэта вельмі цяжка. Ім бы проста крычаць, бегчы, біць. Я працягваю: „Калі вы нас хоць крыху як людзей паважаеце, не прымушайце нас таптацца па сьцягу, прыбярыце яго“. Той адказаў: „Вы нам не пакідаеце выбару, я ўжо проста вымушаны прыбраць сьцяг“.

Хрэна! Нічога ён не прыбраў. На словах яны такія героі, а як толькі вяртаецца начальства, дык і ўсё. Звонку паступіла каманда выводзіць нас, сьцяг яны не прыбралі.

У Жодзіне ёсьць такі даволі вядомы Міша-Балаклава — ён якраз нас прымаў. Пакуль нас апісвалі, мы стаялі тварам у сьцяну, і па голасе і інтанацыях я думаў, што гэта нейкі мацак. А там такое дробнае стварэньне, што... Ахова ў турме ня носіць балаклаваў, ён там адзін такі быў. Кажуць, што хоча ў амон трапіць. Нашы прозьвішчы ў сьпісе ён і на трэці дзень ня мог прачытаць.

З намі сядзеў адзін хлапчук. Ён, калі ў камэру трапіў, кажа: „Глядзіце, што ў мяне ёсьць“. Здымае швэдар, пад ім — майка зь дзіркай на ўсе грудзі. Там быў прынт „Пагоні“, і гэты Міша-Балаклава ўзяў яго майку і акуратна вырваў усю „Пагоню“. І гэта ж ня вышыта, а проста намалявана, там ніякіх швоў няма. Што табе вось гэта дало? Ты сябе стаў мацнейшым адчуваць? Разумнейшым? Лепшым? Чаго дамогся?

У Жодзіне абслуга, баландзёры, — гэта ўсё зэкі. Зь імі ў прынцыпе асабліва і не пагаворыш. Акрамя адбітага Мішы-Балаклавы, было некалькі турэмнікаў, якіх фіг зразумееш: нібыта і ня надта жорсткія, але ўсё роўна відаць, што так сабе хлопцы.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)