Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 332
Перейти на страницу:

– Кого вы в это время назначили начальниками в губерниях? Пофамильно. Это вы должны помнить.

У баку ад членаў следчай камісіі сядзеў доктар Фавелін.

Пры ім быў чамаданчык з лекамі. Ён чытаў нейкую кнігу, трымаючы яе на каленях. Зрэдку кідаў позіркі на вязня.

– Прызначыў камандзірамі атрадаў дваіх – Саву, мусіць, такі псеўданім у яго, і нейкага Міцкевіча.

– А фамилии Пеликша и Свенторжецкий вам ни о чём не говорят?

– Здаецца, яны належалі да спраў Менскай губерніі. А мо я і памыляюся.

– Опять вы уходите от ответа, – незадаволена прамовіў палкоўнік Шалгуноў. – И долго мы будем с вами играть в кошки-мышки?

– Я адказваю на тыя пытанні, на якія ведаю адказ. Чаго ж я буду нагаворваць на людзей, якіх не ведаю і не чуў пра іх? Ці вы прымушаеце мяне, каб я даў хлуслівыя паказанні? Вам трэба падрабязная справаздача для Мураўёва-вешальніка? На вялікі жаль, я ў гэтым кепскі памочнік. Бо і ад мяне шмат чаго ўтойвалася. Таму я не магу ведаць усё і пра ўсіх…

– А о вашем смелом Людвиге Звеждовском, которого многие считали за авантюриста, что вы о нём скажете?

– Анічога… Хто такі?

– Вы с ним расходились по многим вопросам, но всегда доверяли ему. Он воевал против нас. Вы и это будете отрицать, диктатор Калиновский?

Нешта балючае сціснула вушы і Кастусь абхапіў галаву рукамі.

Паспеў перад тым, як праваліцца ў беспамяцтва, нахіліцца – каб упасці наперад… Сямёнаў дастаў з-пад стала амаль поўнае вядро вады, падышоў да беспрытомнага і выліў да рэшты на галаву…

Доктар Фавелін падышоў да вязня ўжо тады, як той ляжаў, беспрытомны, у калюжыне вады.

– Не вода ему нужна, а покой, – прамовіў доктар, схіліўшыся над Каліноўскім.

– Притворяется…

……………………………………………………………

Спачатку над ім нахілілася Марыся. Маўкліва выцірала пот з ілба, змазвала ёдам драпіны і раны… Потым яна знікла, а замест яе цьмяна праявіўся твар доктара Фавеліна.

– Вам лепш, Вікенцій-Канстанцін?

– Здаецца, лепш.

– Вы гаворыце на маёй роднай мове?

– Рэдка. Когда-то удивились с этого Людвика и хорошо вам известная Марыся Ямонт.

– Вы іх ведаеце?! – падзівіўся шчыра Каліноўскі. – Чаму ж я не ведаю пра тое?

– Значит, Людвика не захотела об этом говорить. Я тогда, в пятьдесят первом, случайно познакомился с ними. С Людвикой встречался несколько раз, даже, боюсь признаться, влюбился в нее, но…безответно.

– Што здарылася тады, дарагі доктар Фавелін?

– Ёй калегі забаранілі нам сустракацца. А мо і бацькі. Палічылі мяне за ворага вашаму вызваленчаму руху, ці за шпіка. Я не мог ніяк пераканаць Людвіку, што я таксама ненавіджу самадзяржаўе, што я хоць і належу да расейцаў, але сэрца маё з вамі. Мае куміры – Герцэн і Дабралюбаў, Чарнышэўскі, а цяпер і ваша імя.

– У нас шмат у паўстанцкім руху расейцаў.

– Знаю о том, Константин Семенович. Але я на адлегласці сачыў за імі – Марысяй і Людвікай – і за іх дзеяннямі. Не як шпік, а як чалавек, гатовы памагаць вызваленчаму руху. І заўсёды перажываў, каб з вамі ўсімі не здарылася якой бяды… И она произошла, та беда. Вы в лапах царского правосудия. А они, царёвы слуги…

– Ведаю. Я да ўсяго гатовы.

– У меня хранятся все экземпляры вашей газеты. Я сохраню «Мужыцкую праўду” для сваіх дзяцей і ўнукаў, буду гаварыць, што я лячыў і ціснуў руку самаму бясстрашнаму і смеламу чалавеку Беларусі-Літвы.

– Ды што вы… – вяла адказаў Каліноўскі… – Я – просты змагар, як і ўсе касінеры.

– Няпраўда. Вы ў гісторыі застанецеся на стагоддзі. Мы з вамі аднагодкі. Але вы здзейснілі за свае гады столькі, што такое не пад сілу і тысячам людзей. Я горжусь вами, Викентий Константин Калиновский!

Доўга яны яшчэ гаварылі ў той вечар. Ім ніхто не перашкаджаў, не замінаў, і яны зразумелі адзін аднаго, і радыя былі аднадумству і ўзаемарзуменню…

…Бачылася ўсё як скрозь сон. Нехта нахіляецца над ім, раскрывае рот і пытаецца пра нешта… З’яўляецца Марыся, хоча нешта сказаць, але яе адштурхоўваюць невядомыя людзі.

У вушах праціўна звініць, быццам туды забілася вялізная муха і ніяк не можа выбрацца на волю, у скроні нехта забівае цвікі…

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)