Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 379
Перейти на страницу:

– Анічым, тут-ка тваю, ні грошай, ні сала мне не трэба... Хадзі на здароўе.

Махнуў слаба рукой, усё яшчэ не паварочваючыся, амаль прашаптаў:

– Ідзіце з Богам – стаміўся я...

Усё ўмеў рабіць дзед – мог вылечыць амаль ад усіх хваробаў. З-пад Менску прыехала да яго жанчына, выпадкова даведаўшыся, што ў глухім паляшуцкім лесе жыве такі незвычайны дзед. У аддзеле аховы здароўя працавала ў раённым цэнтры. З дачушкай здарылася бяда – адняліся ногі. Цэлы свет аб’ездзіла – нідзе не далі рады.

Прывялі іх да дзеда Барыліны. Святланку прынёс на сабе Пятрусь. Дзед адразу, як толькі пераступілі парог, загадаў малую пасадзіць на яго ложак. Нікадым, здавалася, і не лячыў яе, а толькі распытваў у жанчыны, чым яна займаецца, калі такое здарылася з дзяўчынкай. Паўгадзіны мо прайшло як яны завіталі ў хату, не больш.

А потым і да Святланкі павярнуўся, як усё роўна ўспомніў пра яе існаванне, пагладзіў яе па русявых косках, усміхнуўся, здзіўлена спытаў яе:

– А ты чаго, шаноўная паненачка, расселася тут, на маім ложку, тут-ка тваю! Ану ўставай і займайся сваімі дзіцячымі клопатамі!..

У маці акругліліся вочы ад бесцырымоннасці і здзеку дзеда, толькі даланю да рота прыставіла, каб не сказаць чаго крыўднага.

Дзяўчынка ўстала, хістаючыся, усё яшчэ не верачы ў цуд, што адбыўся, пайшла да маці – уткнулася тварам у грудзі... І тады жанчына заплакала, скрозь слёзы глядзела на дзеда, сілілася нешта сказаць – і не магла...

– Я ж казала табе, што толькі мне дзед і паможа, – тлумачыла маці, супакойвала яе. – Мне ён сніўся, я яго такім і бачыла...

Усіх мог вылечыць Нікадым ад хваробы, а вось унука свайго, Міхаську, не мог...

Старую Антолю яшчэ да вайны Бог паклікаў да сябе, і яны засталіся ўтрох - Нікадым, дачка Ганя і Міхаська.

У вайну Ганю забілі немцы – прама ў хаце. Прачэсвалі лес – шукалі партызан, на іх хату наткнуліся...

Нікадыма пасля вайны энкэвусаўцы адправілі ў лагеры – нечым не дагадзіў уладам. Міхаську даглядалі розныя людзі – найбольш тыя, каму хоць раз прыходзілася звяртацца да дзеда за помаччу...

З хаты ў хату пераходзіў Міхаська. Быў ён бяскрыўдны, ціхі, толькі пасміхаўся, гледзячы некуды сабе пад ногі, і гаварыў ён адно і тое ж: «Казаў жа дуб асіне, каб не вельмі высільвалася, каб не гнулася надта пад ветрам...»

Ніхто не ведаў, што азначалі яго словы, які мелі сэнс, ды і адкуль узяліся, хто іх гаварыў, што малы запомніў...

Ад нараджэння ў яго здарылася такая хвароба...

Антоля не ведала, і сама Ганя не ведала, ад чаго такое здарылася з ім – нідзе ж не падаў, галоўкай не ўдараўся...

І цяпер унук сядзеў у запечку. Калі ж пайшлі Барыліны, сказаў дзеду:

– Дзед Нікадым... Казаў жа дуб асіне, каб не гнулася дужа пад ветрам. Казаў, дзед?

– Казаў, Міхасёк, казаў, але што паробіш, нябожко! Іначай нельга, тут-ка тваю...

– Вецер моцны, асіна слабая, не след было так гнуцца...

– Не след, – пагаджаўся дзед і ўздыхаў, ведаючы, што праўду гаворыць унук, але і па-іншаму ўжо рабіць не мог.

Раней у дзеда ад жалю да ўнука выступалі на вачах слёзы, калі ён чуў пра дуба і асіну, туліў да сябе, паддакваў няўцямна:

– Так, так, нябожко... І я таксама казаў той асіне, ды не слухаецца яна мяне, таму і невядома, што чакае яе наперадзе. А ты ўсё ведаеш, усё адчуваеш. Гэта добра, што адчуваеш, мо калі і ўсялю ў цябе розум, хаця ж ты і не дурны, а калі разабрацца, то мо і разумней за ўсіх...

– Так, дзед, разумней, – згаджаўся Міхаська, – мне б толькі зразумець, дзядуля, людзей, а яны чамусьці не хочуць мне адкрывацца, яны маўклівыя са мной, як нежывыя сядно... Толькі шкадуюць мяне, лічачы, што я...

– Мо, дасць Бог, і зразумееце адзін аднаго, яшчэ прыйдзе такі час... Толькі ці я сам зразумею цябе – хто яго, мусіць, ведае, тут-ка тваю...

Цяпер жа, пасля таго, як паставіў на ногі Пятруся Барыліна, дзед Нікадым адчуў сябе вельмі стамлёным. Яго жыццё здавалася, вісела на валаску, не мог нават загаварыць, бо ведаў – толькі напруцься, толькі загавары, – і абарвецца кволенькая нітачка, паляціць дзядуля ў прорву-яму, і ніколі ўжо не выберацца адтуль, а паселіцца ў іншым месцы, на другой планеце, і будзе яму тады ўжо не сто дзесяць гадоў, а зноў трыццаць тры – як Ісусу Хрысту перад укрыжаваннем...

З грудзей вырваўся нейкі сіпаты і кароткі гук, і дзед, здаецца, усхліпнуў, не расплюшчваючы вачэй – яму стала чамусьці страшна, страшна можа ўпершыню ў жыцці. Страшна ад таго, што сілы яго ўздзеяння пачыналі губляць сваю моц, яны раставалі бы сакавіцкі снег пад промнямі цёплага сонца.

– Хр-рр-х... – хрыпеў Нікадым, не гледзячы на ўнука, – хр-хррх...

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)