Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 140
Перейти на страницу:

— Наўрад ці мы ўбачымся, Жывена-Ефрасіння (упершыню ён вымавіў яе язычніцкае імя). Але ведай: у Царгорадзе пра цябе будуць успамінаць і маліцца, каб твой шлях быў шчаслівым…

І Жывена, думаючы пра яго адзіноту, шкадавала яго, нібыта сапраўды гэта быў бацька. Што ж — сапраўдны бацька не даў ёй ні цяпла, ні клопату. А гэты выправіў яе ў далёкі свет з блаславеннем і шчодрасцю, каб у пошуках дзіцяці не адчувала яна жаху бедстваў. Ад бяды кіем не абаронішся. Нават за звесткі часам трэба плаціць — і заёмны ліст, дадзены Жывене пры дапамозе Міхаіла, Нікіфар дапоўніў сваёй просьбай да сябра Гільельма Гверчы, галавы Генуэзскай калоніі ў Візантыі, дапамагчы ягонай дачцэ дабрацца да Рыма, а пры патрэбе заплаціць за яе.

Што яна магла знайсці ў Рыме? Сляды Райнера? Куды вядуць яны? Магчыма, ён паслаў дзіця пад аховай у свой замак у глыбіні Германіі, а сам адправіўся да таго, каму спатрэбяцца воіны, хто аплаціць ягоны меч. І ад думкі пра тое, што зробяць з яе хлопчыка, было невыказна горка Жывене. А можа, карабель не дойдзе да берагоў? Ёй і самой страшна глядзець на хвалі, якія пакуль раўнамерна ўзнікаюць з глыбінь мора і настойліва-ўладна б'юцца аб карабель, але ў кожную хвіліну могуць ператварыцца ў агромністыя валы і разбіць кволае тварэнне чалавечых рук так, як мацак трушчыць у далонях грэцкі арэх. І разам з тым нешта завабліва-чароўнае было ў моры, у колерах яго і адценнях, якія мяняліся ледзь не штохвіліны, у пеністых грабеньчыках хваляў, якія здаваліся жывымі.

Ніхто, можа, нават і Нікіфар, не пазнаў бы яе адразу ў юнаку, што днямі стаяў на палубе трыеры: берэт з пяром, насунуты на лоб, каптан з высокім белым каўняром хавалі твар і постаць. Маглі б выдаць толькі рукі, але капітану было вядома, што з дому Скліраў едзе памочнік лекара, і на тое былі паказаныя адпаведныя паперы; у лекараў жа, як вядома, рукі павінны быць асабліва далікатнымі.

На трыеры было шмат народу. Геную і Візантыю лучыў буйны гандаль, і хоць пры Балдуіне Другім большую вагу ў горадзе Канстанціна мелі венецыянцы, ад чаго стагналі царгародскія купцы, аднак і генуэзцы стараліся не адставаць. Цяпер, пасля падзення лацінскага ўплыву, сем'і многіх купцоў выязджалі з горада, каб перажыць няпэўны час у родных мясцінах. Сярод іх яўна зацікавілася Жывенай сям'я нямецкага майстра, які ездзіў у Цар-горад вучыцца славутаму майстэрству візантыйскай эмалі, а таксама ліцця з бронзы. Сухі, падобны да цвыркуна, але вельмі марудлівы і паважны, майстар Вульфіл пачціва суправаджаў сваю жонку. Як з гонарам расказваў ён усім і кожнаму, ягоная Ізабэла была «высакародная дама, што з-за беднасці змушаная была абраць у мужы найбольш дастойнага з усяго цэха рамеснікаў-майстроў залатых спраў». Мажная Ізабэла амаль ні з кім не размаўляла. Надменна пазірала яна, як яе муж, чые рукі і сапраўды аказаліся залатымі, шукае сабе занятак. То ён са скуры, што сапсавалася з прычыны кепскага выдзелу і якую збіраўся выкінуць купец-уладар, нарэзаў тонкія раменьчыкі, сплёў іх і зрабіў для жонкі зручнае сядзенне, то адрамантаваў мараходны прыбор, па якім вымяраўся шлях, а то змайстраваў мараку, які, засмольваючы дзірку, патрапіў за борт і ледзь не загінуў ад акулы, драўляную нагу замест адкушанай.

Ізабэла прыглядалася да Жывены ўсё з большай падазронасцю. І аднойчы капітан заклапочана прызнаўся:

— Я ведаю, што ты з дома Скліраў. Але чуў, як жонка майстра казала, што, як толькі трыера зойдзе на востраў Сіцылію, яна перадасць тамтэйшым уладам, што ты — шпіён; там могуць варожа аднесціся да таго, хто служыць Палеолагу, бо Гагенштаўфены, якія валодаюць востравам, і так ужо амаль не дазваляюць караблям з Візантыі запасацца ў сваім порце вадой і прыпасамі.

А пасля, бесцырымонна агледзеўшы яе, дадаў:

— Яна ўбіла сабе ў галаву, што ты — жанчына. Мая справа папярэдзіць, бо не хачу пасля непрыемнасцяў…

Ягоныя словы надта прыдаліся, бо дапамаглі дзяўчыне перасцерагчыся. Падумаўшы, яна вырашыла «прызнацца» Ізабэле, што шукае нямецкага рыцара, у якога закахалася. Прыдумка давала ёй магчымасць і самой нешта вызнаць у ганарлівай дамы — магчыма, цікаўная кабета нешта чула пра сваіх суайчыннікаў. І сапраўды, пачуўшы, што здагадкі яе пацвердзіліся, і атрымаўшы тлумачэнне, чаму дзяўчына пераапранулася (маўляў, ёй трэба хавацца ад бацькоў, якія могуць выслаць пагоню), высакародная дама перамянілася. Вырасшы сярод уздыханняў аб рыцарах і прыўкрасных дамах, наслухаўшыся мінезінгераў, яна проста трызніла ўсялякімі прыгодамі. Захапіўшыся пачутым, яна затрашчала, як сарока, не перастаючы:

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)