Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 140
Перейти на страницу:

Перад ад'ездам Жывены ў Рым Нікіфар папрасіў яе разам з ім аднесці ікону імператрыцы Зоі ў царкву, дзе была пахаваная гэтая колішняя ўладарка Візантыі.

— Я прашу цябе падтрымаць мяне, бо яшчэ занадта слабы. Апроч таго, хачу, каб ты паглядзела на развітанне на гэтую цудоўную царкву. Можа, калісьці падкажаш вашаму майстру, калі надумаеш нешта будаваць…

Калі яны прайшлі пад арку старадаўняга храма, дзе горда ўзносіліся ў вышыню алебастравыя калоны і святло падала на падлогу каляровымі плямамі ўзораў скрозь вокны, зробленыя некалі лепшымі майстрамі-шкларобамі, іх сустрэў епіскап Кіруларый.

— У добры час ты завітаў да нас, Нікіфар.

Працягваючы руку для пацалунка схіленаму ў паклоне канюшаму, ён падзяліўся радасцю:

— Мы чакаем не толькі цябе. Зараз сюды прыедзе сам Нікіфар Улемід, твой цёзка.

— Улемід!

Нікіфар шмат чуў пра тація* Улеміда, які ў маладосці вучыўся ў славутага «іпата філосафаў»** Дзмітрыя Карыка, а пасля, як казалі некаторыя лісліўцы, нават пераўзышоў яго. Як і ў старажытным Рыме, у Візантыі высока цанілі красамоўства і прыгожае пісьменства, а Ўлемід быў, казалі, Сірэнай мужчынскага роду, і ў словах яго адчувалася невымоўная музыка. Апроч таго, быў ён адным з самых адукаваных людзей свайго часу, заснаваў праслаўленую школу ў Імафійскім манастыры ў Нікеі.

* Настаўнік імператарскіх дзяцей.

** Першы з філосафаў.

Пакуль святар царквы асвячаў ікону нанава, у дзверы паважна ўвайшоў невысокі, з чыстым смуглявым тварам немалады чалавек. Хуткі позірк ягоных вачэй спыніўся на незнаёмых людзях, але, калі епіскап ціха сказаў яму, хто тут і што адбываецца, Улемід далучыўся да невялічкай купкі людзей, што ўкленчыла перад алтаром. Пасля абраду ён загаварыў з комітам:

— Я ведаў пра гэты абраз, але лічыў, што сляды яго згубіліся. Раскажы, як трапіў ён да цябе?

Выслухаўшы аповед пра з'яўленне іконы ў доме Скліраў і пра апошнюю волю жонкі, Улемід загаварыў пра промысел Божы, які кожны раз уражвае па-новаму.

… Сапраўды, ніколі яшчэ не сустракала маладая жрыца Ашвінаў такога валодання Словам. Яна слухала, як гаварыў ён пра эпоху Зоі і пра мудрасць наканавання, якое не дало гэтай іконе быць украдзенай у час вялікага разгрому Канстанцінопаля лацінянамі ў 1204 годзе. Шкадаваў, што столькі часу прайшло ў гісторыі Візантыі, калі яе мастацтва было як прыціснутае, і каб не Нікея, мала чаго сапраўды грэчаскага захавалася б па сёння. І Склір, слухаючы яго, як забыўся на ўсё, што казалі пра гэтага прыдворнага філосафа — што ён надта хоча быць пры моцных свету, што чуйны да ўвагі высоканароджаных і захаплення натоўпу, што і ён славіў Палеолага, нягледзячы на тое, што аўгусцейшы вучань Улеміда, Іаан, быў аслеплены канстэўлам…

Што ж да Жывены, то ў тыя хвіліны спасцігла яна, чаму стагоддзе за стагоддзем імкнуліся ў Візантыю ўсе, хто сапраўды шукаў Мудрасць, якая тут увасобілася ў вобразе Сафіі, і чаму менавіта ёй, Сафіі, «чыстаму люстру Божаму, мастачцы, якая па законах боскага рамяства будуе свет» (так працытаваў чыесьці словы Ўлемід), прысвечаны галоўны храм гэтай краіны… Іншым адкрыўся ёй Цар-горад, нібы апошнім промнем сонца ўпаў на той парог, за якім яна ўжо стаяла, каб зноў пасунуцца ў таямнічае і неагляднае падарожжа.

* * *

З гэтым адчуваннем жалю і захаплення ад'язджала Жывена з Цар-горада.

Не з Улахернскай гавані, а з супрацьлеглай, з гавані Юстыніяна, адплывала яна туды, куды ніколі не імкнулася, не думала нават, што раздарожжа накіруе яе ў горад, чые карані на шмат стагодзяў старажытнейшыя, чым нават у славутага Цар-горада. Рым таксама быў царскім горадам, і хоць маладая яго саперніца — сталіца рамеяў — нейкі час пераўзыходзіла яго сваім бляскам, аднак цяпер папа імкнуўся надаць свайму гораду былую веліч і пяршынства. І апошнія шэсцьдзесят гадоў гэта яму ўдавалася. Але што будзе цяпер? Як паставіцца Рым да вяртання грэкамі свайго галоўнага горада?

І ўсё ж не гэтыя, а куды больш простыя думкі давалі ёй клопату, прымушалі тужліва глядзець на горад, які некалі здаваўся ненавісным, дзе яна ўпершыню ішла як абяздоленая рабыня, сціскаючы ў абдымках худое хваравітае цельца дзіцяці, і які пакідала як высакародная. Хутчэй «высакародны», таму што Нікіфар, пабойваючыся марскога разбою і бяспраўя, параіў ёй апрануцца юнаком.

Сам ён не паехаў праводзіць сваю прыёмную дачку. Было відно, як яму цяжка на душы. Аднак жа, калі абняў яе і пацалаваў у лоб, дзяўчына адчула — гэта быў ужо бацькоўскі пацалунак, сардэчны і добры. Хвароба як выпаліла ў ім юр, блізкасць смерці прымусіла задумацца над многім.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)