Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 140
Перейти на страницу:

— Можа, але зрэдзь. Ён увесь час трызніць.

Маладое гарачае сонца залівала палату, але і расчыненыя вокны не маглі выгнаць з тоўстых каменных сцен застарэлага паху болю, лекавых адвараў, смуроднага чалавечага цела. Манахіні ў чорным, але з белымі ўборамі-караблікамі на галовах, з белымі каўнярамі, сноўдалі паміж хворымі, схіляючыся над імі, суцяшалі, а некаторых кармілі. Элізабэт адразу ж пайшла ўглыб палаты звыклай хадою сядзелкі-даглядчыцы. Жывена спынілася на парозе, агледзела палату. Дзе ляжыць той рыцар?

Позірк, якім яна сачыла за сядзелкай, раптоўна знерухомеў: на далёкім ложку ля сцяны ляжаў Райнер. Ён тут! Востры яе зрок адразу адзначыў, што яго заплюшчаныя вочы абведзеныя цёмнымі кругамі, грудзі ўздымаюцца цяжка і пакутліва, рукі звесіліся з ложка. Элізабэт, паказаўшы на яго, памахала рукой: «Ідзі!», але Жывена, нібыта ўбачыўшы прывід, павольна адступіла назад.

Калідор быў пабелены вапнай; яна стаяла, упёршыся ў сцяну рукой, каб супынілася шалёнае сэрцабіццё. Пасля, ачомаўшыся, убачыла побач са сваёй рукой надрапаную некім на белай сцяне змяю з высунутым джалам. Адсунуўшы пальцы, падумала, што змяя нечаканасці, якая ўкусіла яе толькі што, куды люцейшая. І разам з тым тут жа прыйшла палёгка: значыць, і дзіця недзе тут!

Як разагнаўшыся на доўгі шлях і пошукі, цяпер, раптоўна спыненая, яна адчувала, што ёй не хапае паветра.

— Што здарылася? — запыталася, вярнуўшыся, Элізабэт.

— Гэта ён… Той, хто мне патрэбны…

— О Езус! — дзяўчына перахрысцілася. — Сам Бог вёў цябе сюды!

— Дзе ён?

— Хто?

— Мой хлопчык, мой Святазар!

Сама таго не заўважаючы, яна трэсла Элізабэт. І тая прыкрыкнула:

— Пачакай, мы пойдзем да матухны Тарэсы. Яна кіруе гэтай палатай, яна ўсё ведае.

Жывена ляцела па зялёнай траве, ды ногі яе раптоўна саслабелі: Святазар гуляў у садзе каля далёкай сцяны манастыра. Ён не адразу пазнаў яе. Але, прыгледзеўшыся, пацягнуўся худымі ручкамі і чыста, выразна прамовіў:

— Матуля, я чакаў цябе!

— Дачка мая, мне даверылі гэтае дзіця, каб я клапацілася пра яго, а не аддавала камусьці, - прыветна, але цвёрда заявіла маці-настаяцельніца. — Магчыма, усё, што Вы расказваеце, — праўда. Але ў хворага рыцара была, мабыць, таксама свая праўда.

— Сын прызнаў мяне. Хіба гэта не довад на тое, што я павінна забраць яго з разбойных, хцівых рук?!

— Рыцар смяротна хворы, дачка мая. І ніхто не даў нам права заганяць яго на Страшны Суд кіем. Наадварот — мы робім усё, каб яго выратаваць. Вялікая ласка божая: часам у гэты свет вяртаюцца нават тыя, каго ўжо клалі ў магілу. А хваляванне можа пашкодзіць.

— Вы як быццам не разумееце мяне, маці-настаяцельніца: каб не гэты чалавек, я проста пагасцявала б у сваёй родзічкі, да якой ехала, і вярнулася б назад. Не стала б і рабыняй, а заставалася… паверце, мой лёс на радзіме быў шчаслівы!

— Кожны чалавек — толькі зброя ў руках Божых. Усё ў табе і тваім лёсе. І не вінаваць нікога і нічога…

Жывена затуліла твар рукамі і нейкі час сядзела так, баючыся паказаць свой твар гэтай немаладой манахіні з цёмнымі прамяністымі вачамі і парэзаным маршчынкамі, але ўсё яшчэ прыўкрасным абліччам. Пасля яна адняла далоні ад вачэй і ўсміхнулася:

— Дзякуй, што нагадалі мне пра гэты асноўны закон жыцця. Ці дазволіце мне пабыць тут, у манастыры, і дапамагчы вам даглядаць хворых? Іншых, не яго…

Маці-настаяцельніца пранікліва глядзела на яе. Жывена вытрымала позірк.

— Заставайся, я веру табе. І веру, што Бог ісцінны падасць нам знак, як зрабіць найлепш у гэтай нечаканай, няпростай справе. Ты і мяне зразумей, дачка мая: мяне прасілі дапамагчы рыцару, і я не магу ад гэтага адступіцца…

* * *

— Я сказала яму, што ты тут. Ідзі, ён хоча цябе бачыць! — так сустрэла яе на трэці дзень Элізабэт.

Жывена разгубілася. Яна шмат думала пра Райнера, але ісці да яго не збіралася. Нават паўмёртвы, ён нібы трымаў яе нябачнай пятлёй. Яна не ўладная была над сваім і сынавым лёсам. Нельга было і думаць выкрасці адсюль Святазара — высокія манастырскія сцены, шмат вачэй навокал. Нават рабыняў, якія даглядалі яго ў Царгорадзе, сюды не пусцілі. Дзе яны? Магчыма, ужо прададзеныя, едуць некуды ў Эгіпет альбо Сіцылію. Ды і яе становішча надта хісткае: інтэрдыкт, накладзены на тых, хто дапамагае Візантыі, можа закрануць і яе. А што, калі нехта з яго сяброў-рыцараў захоча адпомсціць ёй — за тое, што абвінаваціла іхняга воіна ў адступніцтве ад асноўных законаў Ордэна? За тое, што пасмела з'явіцца сюды, у Рым, і самім з'яўленнем таксама як закрычала аб тым, чаго не можа, не павінен рабіць рыцар.

Нават стоячы ля брамы смерці, ён можа ўджаліць яе, як джаляць павукі, якіх паўсюдна празвалі «чорнай смерцю».

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)