Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 179
Перейти на страницу:

— А які нумар вам трэба? — спыталася тэлефаністка.

— Я памыліўся не з нумарам, а з часам! — засмяяўся ён.

— Ага, што так позна?

— Менавіта. Я вельмі позна падумаў.

Тэлефаністка гулліва засмяялася:

— А вы жанчыне званілі?

— Так, мая дарагая. Аднак ужо чацвёртая гадзіна, яна, напэўна, спіць і будзе злавацца, што я яе буджу.

— Не бойцеся. Не будзе злавацца. Ніводная жанчына за такое не раззлуецца. Хіба…

— Хіба калі той, хто звоніць, — стары і брыдкі? — падхапіў Друцкі.

— Ну, так, — засмяялася тэлефаністка.

— Вось бачыце! Я якраз вельмі брыдкі, і ў мяне вялікая сівая барада.

— Ну дык пагаліцеся! — весела адказала жанчына і выключыла апарат.

— Шэльма, — уздыхнуў Друцкі і пачаў пераапранацца.

Раздзел 18

Юлька атрымала атэстат сталасці. Яна чакала большага шчасця, якое павінен быў прынесці ёй гэты пераломны момант, і была крыху расчараваная сваёй абыякавасцю.

Яна, уласна, радавалася толькі таму, што ўсе цяпер павінны лічыць яе дарослай паннай і што не трэба будзе кожны дзень усхоплівацца ў школу.

Аліцыя ў гэты вялікі для Юлькі дзень не магла раздзяліць з ёю радасць, таму што ў судзе разглядалі нейкую надта важную справу, у якой Аліцыя выступала абвінаваўцам. Хутчэй за ўсё, яна нават не прыйдзе на абед, і гэтую важную ўрачыстасць Юлька адсвяткуе ўдваіх з панам Вінклерам, з панам Янкам, як яна яго называла.

Яна, зрэшты, пра гэта надта не турбавалася. Ёй так рэдка здаралася заставацца з ім сам-насам, калі ён павінен быў — нікуды не дзенешся — звяртаць увагу на яе.

Да таго ж, у прысутнасці Аліцыі ён не гаварыў пра свае падарожжы, што можна было слухаць гадзінамі, затаіўшы дыханне. Юлька любіла тыя хвіліны, калі ёй удавалася з дапамогай вельмі хітрай дыпламатыі павярнуць размову на тэму якой-небудзь экзатычнай краіны, якіх-небудзь плямёнаў, майстэрства лоўлі кітоў ці жэмчугу, працы шукальнікаў золата ці палявання на змей.

Тады паступова твар пана Янка траціў свой бестурботны дружалюбны выраз, яго рысы завастраліся, як маланкі, вочы блішчалі, а ноздры расшыраліся, нібыта ў іх ён уцягваў пах джунгляў ці рэзкі водар мора. Ох, ён тады станавіўся такі прыгожы! Такі цудоўны, такі гераічны! Мышцы, здавалася, ігралі пад смуглай скурай твару, бровы счэпліваліся ў востры лук, а голас зыходзіў з шырокіх лёгкіх, якія грукаталі самымі дзіўнымі водгаласамі, водгаласамі, якія асацыяваліся ў жывым уяўленні Юлькі з ровам хваль далёкіх мораў, з выццём віхру ў парусах, з топатам капытоў каўбойскіх коней, з салодкімі мелодыямі гавайскіх песень, з шумам некранутых пушчаў, поўных гукаў дзікіх звяроў, з грукатам гармат браняносцаў і трэскам страляніны ў партовых тавернах…

Ах, яго голас быў тады магутнай рапсодыяй, у якой адчувалася ўся веліч, буянне і прыгажосць свету!

Калі ён пачынаў гаварыць так проста, ясна і зразумела, яна нібыта ўпадала ў транс, быццам п’янела. Яна адчувала ў спіне незнаёмыя раней дрыжыкі, на вуснах смак салёнай вады, а ў маладых, яшчэ не развітых грудзях надакучлівае, дзіўнае пацягванне.

Друцкі вымаў папяросу з вуснаў, пазіраў у акно і пачынаў:

— На Філіпінах Ціхі акіян вясной спакойны і лагодны. Дробныя хвалі амаль бясшумна ліжуць плоскі бераг…

Альбо таксама:

— Пасля дня дарогі ад Форбс пачынаецца краіна кенгуру…

Юлька нерухома, падцягнуўшы пад сябе ногі, сядзела ў куце канапы, уся ператварыўшыся ў слых.

Калі падчас аповеду Друцкі часам пазіраў на яе, ён дадаваў словы «мая малышка», і былі яны прыгажэйшыя за ўсе словы, якія ўвогуле прыдумаў чалавек.

Якая ж шчаслівая Аліцыя, што будзе жонкай пана Янка! Што ён яе кахае! О, бо Юлька была ўпэўнена, што ён кахае і дабіваецца рукі Аліцыі. Зрэшты, Аліцыя цалкам заслугоўвае яго кахання. Цалкам. Можа, ніводная іншая ў цэлым свеце не вартая была б і мезенца пана Янка, аднак Аліцыя сама настолькі прыгожая, разумная, такая вартая! Юлька за сваё жыццё не сустракала жанчыны, якой — абстрагуючыся ад асабістых пачуццяў — яна б настолькі захаплялася.

Яна ёй ні ў чым не зайздросціла, не раўнавала нават да яе пана Янка. Наадварот! Усім сэрцам яна зычыла ёй гэтага шчасця, пра якое сама, дурнічка, простая і звычайная прыгожая дзяўчына, ні марыць, ні сніць не магла.

Можа, лёс так распарадзіцца, што і яна калі-небудзь, у далёкай будучыні спаткае мужчыну, які хоць нечым будзе падобны да пана Янка, і можа, ён захоча ажаніцца з ёю… І можа, таксама будзе гаварыць ёй «мая малышка»…

Насамрэч пан Янэк ніколі так да Аліцыі не звяртаецца. Ён кажа «пані Аль», але пасля шлюбу, натуральна, ён будзе ёй казаць «мая малышка».

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)