Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 179
Перейти на страницу:

— Тады да пабачэння!

Друцкі выехаў з варот з выключанымі фарамі. Вуліца была пустая. Ён націснуў на газ і рушыў на значнай хуткасці ў бок «Аргенціны». Толькі праязджаючы цераз добра асветленую Тэатральную плошчу ён заўважыў на рукаве пінжака вялікую пляму крыві.

— Халера, трэба пераапрануцца! — канстатаваў ён і звярнуў на праспект Шуха.

Ужо пры пад’ездзе ён заўважыў святло ў вокнах сваёй кватэры. Яго гэта здзівіла, але вартавы растлумачыў, што гэта Зоська засцілае ложак.

— Так позна? — спытаўся Друцкі.

— Дык жа ж вы ніколі рана не вяртаецеся, а яна да гэтага часу адчыняла вароты, а зараз разбудзіла мяне і пайшла ў вас прыбіраць.

Зоська павітала яго з характэрнымі для яе бестурботнасцю і свабодай, што было так незвычайна для вясковай дзяўчыны, і не спыніла сваёй працы.

— Вы ўжо будзеце спаць? Сёння рана!

— Не, мне трэба пераапрануцца, — заявіў ён.

Дзяўчына акінула яго поглядам і ўсклікнула:

— О, Божа! Вы ўвесь у крыві!

Друцкі зняў пінжак. Сапраўды, у многіх месцах віднеліся вялікія плямы.

— Што з вамі? Вы параніліся?

— Не, — коратка адказаў ён.

Дзяўчына ўзяла пінжак у руку і спыталася:

— А адкуль столькі крыві?

— Дождж такі чырвоны ішоў, — пажартаваў Друцкі.

Раптам Зоська зрабілася вельмі сур’ёзная і моўчкі стала да яго прыглядацца.

— Ну, і што ты ўперылася, малая? — смяяўся ён. — Дастань з шафы чорны касцюм і ідзі спаць.

Дзяўчына выканала яго даручэнне, але затрымалася ў дзвярах:

— Скажыце, — спыталася яна нейкім таямнічым голасам, — а можа, лепей зараз замыць?

— А ці атрымаецца?

— Пакуль свежае, атрымаецца. І следу не будзе… А ці не бачыў толькі бацька?

Друцкі адвярнуўся ад яе. Дзяўчына стаяла з пінжаком у руцэ, а засяроджаная таямнічасць на твары была надзвычай забаўная.

— Ты што, Зоська, думаеш, я некага забіў?

Яна нават не паварушыла вуснамі, але было зразумела, што яна ў гэтым не сумнявалася.

— Не бойся! Усе жывыя і здаровыя. А пінжак можна памыць і праз два дні.

— А можа, лепей зараз, — не паверыла дзяўчына, — хто сябе сцеражэ, таго й Бог беражэ!

— Эх, ты! Што ж ты, малая, думаеш, што Бог беражэ забойцаў? — засмяяўся ён.

— Я не ведаю… Але я лепей памыю. Заўсёды лепей, каб не засталося следу.

— Якая табе розніца? — пацікавіўся Друцкі.

— Ну, бо вас могуць накрыць, — сказала яна проста.

— А ты ведаеш, што калі дазнаюцца, што мыла мне гэты пінжак ты, то і цябе пасадзяць?

— За што гэта?

— За тое, што дапамагала схаваць злачынства.

Дзяўчына хвіліну павагалася і нарэшце паціснула плячыма:

— Ну і няхай!

Друцкага гэта ўзрушыла, і ён адчуваў непераадольнае жаданне выказаць сваю сімпатыю і ўдзячнасць, але ж такога роду пачуцці ён не ўмеў выражаць іначай, як прыціснуць яе да сябе, падняць яе падбародак і пацалаваць у вусны.

Вусны былі гарачыя і сакавітыя, а скура пахла малаком.

Дзяўчына стаяла нерухома. Яна ні аддалася пацалунку, ні супраціўлялася. Толькі апусціла вочы і дыхала крыху хутчэй, а яе вялікія, пукатыя грудзі паднімаліся ў хуткім рытме пад ружовым паркалем блузкі.

Друцкі скрыгатнуў зубамі і няшчыра засмяяўся:

— Ну, Зоська, ты да мяне вельмі добрая. Дзякуй табе, а гэта на цукеркі.

Ён працягнуў ёй банкнот, але яна паматала галавой.

— Не хачу.

— Бяры, бяры, не строй з сябе графіню.

— А калі я не люблю цукеркі. І не думайце, што я да вас добразычлівая, бо вы мне плаціце!.. Я так… па дружбе.

— Ну і я табе даю па дружбе.

— Я і так нікому не скажу.

Друцкі сеў на тахту, закурыў і загадаў ёй падысці.

— Слухай, малая. Не забівай сабе галаву глупствамі. Кроў ад таго, што я пераехаў аднаго чалавека. Ты мне верыш?

— Веру.

— Ну дык не трэба мыць, а пінжак варта аддаць у хімічную чыстку. Разумееш?

— Разумею.

— Мне тут няма чаго хаваць. А раз ты мне адкрыла сваё добрае сэрца, то дазволь і я табе адкрыю, і вазьмі гэта на цукеркі.

Дзяўчына секунду павагалася і паматала галавой:

— Не.

— Чаму не? — раздражніўся Друцкі.

— Бо і вы мне таксама адкрылі добрае сэрца, — зачырванелася Зоська, — вось мы і квіты.

Яна павярнулася на абцасах і выбегла.

Друцкі сядзеў і курыў. У скронях ён адчуваў моцныя ўдары пульсу, а ў ноздрах пах скуры, свежай, гладкай скуры з водарам малака.

— Можа, яшчэ не спіць, — сказаў ён уголас.

Устаў, узяў тэлефонную трубку і назваў нумар Аліцыі, але, кінуўшы погляд на гадзіннік, усклікнуў:

— Не, шаноўная, не! Калі ласка, не злучайце! Я памыліўся!

— А які нумар вам трэба? — спыталася тэлефаністка.

— Я памыліўся не з нумарам, а з часам! — засмяяўся ён.

— Ага, што так позна?

— Менавіта. Я вельмі позна падумаў.

Тэлефаністка гулліва засмяялася:

— А вы жанчыне званілі?

— Так, мая дарагая. Аднак ужо чацвёртая гадзіна, яна, напэўна, спіць і будзе злавацца, што я яе буджу.

— Не бойцеся. Не будзе злавацца. Ніводная жанчына за такое не раззлуецца. Хіба…

— Хіба калі той, хто звоніць, — стары і брыдкі? — падхапіў Друцкі.

— Ну, так, — засмяялася тэлефаністка.

— Вось бачыце! Я якраз вельмі брыдкі, і ў мяне вялікая сівая барада.

— Ну дык пагаліцеся! — весела адказала жанчына і выключыла апарат.

— Шэльма, — уздыхнуў Друцкі і пачаў пераапранацца.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)