Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 125
Перейти на страницу:

У далейшым на ўзроўні цела гэта можа прыводзіць да хвароб, павышэньня рызыкі суіцыдаў, злоўжываньня алькаголем, гвалту ў сям’і і адзін над адным.

Калі праходзіць нямала часу, а чалавек застаецца спакойным, значыць, у яго не сфармавалася посттраўматычнага стрэсавага расстройства. Псыхіка — дзіўная сыстэма. Яна імкнецца да аднаўленьня, як рана да загойваньня. Пагадзіцеся, адзін чалавек паглядзіць фільм жахаў — і тыдзень ня зможа спаць, а другі падумае: „Што тут страшнага?“

У кожнага сваё ўспрыманьне. Плюс яно залежыць ад ступені сьвядомай уцягнутасьці: чым яна большая, тым ніжэйшая рызыка посттраўматычнага стрэсавага расстройства. Тыя, хто сьвядома сутыкаецца з чымсьці і гэта пражывае (калі актыўнасьць чалавека напоўненая энэргіяй яго сапраўдных перакананьняў і каштоўнасьцяў), лягчэй пераносяць тое, што адбываецца, чым тыя, хто, напрыклад, проста сочыць за навінамі ў тэлеграме. З агаворкай толькі, калі гэта не масіўная траўматычная падзея, зьвязаная з гвалтам. У гэтым выпадку закранае ўсіх.

Варта таксама ўлічваць, што турбулентнасьць працягваецца, а значыць, мы працягваем жыць з пачуцьцём эмацыйнай мабілізацыі. Пакуль гэта адбываецца, посттраўматычныя наступствы могуць не адчувацца. Часта бывае так, што, калі чалавек едзе ў бясьпечнае месца ці ўсё сканчаецца і, здавалася б, можна выдыхнуць, пачынаюцца псыхалягічныя або псыхічныя праблемы.

Пасьля траўматычных падзей толькі трэцяе пакаленьне можа быць больш-менш свабодным ад гэтага траўматычнага досьведу. Гэта значыць, вашы ўнукі.

Страх пры зьяўленьні міліцыі хутка ня пройдзе. Ёсьць прыказка: апёкся на малацэ, дзьмеш на ваду. Тое ж і з асаблівасьцю траўматычных перажываньняў. Пры траўме, нават калі чалавек быў проста сьведкам, псыхіка выразна вылоўлівае прыкметы таго, адкуль можа ісьці небясьпека. Стоячы на прыпынку, мы яшчэ доўга будзем узірацца: што гэта — маршрутка або бусік. Думаю, гэта інстынктыўная здольнасьць чалавека, якая дазваляе яму выжываць.

„Перагарнуць старонку“ не атрымаецца, псыхіка так не працуе. Да лекара, па віне якога адбылася трагедыя, наўрад ці будзе чарга на прыём. Каб стаўленьне памянялася, яму давядзецца адкрыта расказаць пра здарэньне. А потым зноўку даказаць свой прафэсіяналізм. Перайменаваньне міліцыі ў паліцыю, як гэта адбылося ў Расеі, стаўленьня да супрацоўнікаў не зьмяніла.

Ці ёсьць ува ўсіх гэтых падзеях нешта добрае для псыхікі? Часта кажуць, што беларусы ўбачылі адзін аднаго. Мы ўбачылі аднадумцаў, а таксама тых, хто думае інакш. І нам трэба навучыцца быць разам, нават калі мы думаем па-рознаму. Без таго, каб зьнішчаць. Гэта першае.

Другое: нам трэба навучыцца журыцца і смуткаваць. Гэта вельмі важна, бо той, хто добра журыцца, добра радуецца. Працэсы смуткаваньня спрыяюць разьвіцьцю. Калі ты тужыш па нечым каштоўным, што адышло, страчана або закончылася, яно застаецца ў табе як досьвед, зь якім ты ідзеш далей.

„У яго былі белыя вырачаныя вочы“

Анатоль:

— Па Багдановіча праехалі бусы, разьвярнуліся і перакрылі вуліцу. Нам варта было бегчы ім насустрач і сыходзіць у двары: пакуль калёна ня спыніцца, сілавікі з машын не выбягаюць. А мы забеглі ў тупіковы двор побач з вайсковым шпіталём.

Тут на мяне нясецца зь вялікай хуткасьцю двухмэтровы амбал-сілавік; падбягае, і я бачу, што ягоныя вочы поўныя страху. І ён мне напаўголасу кажа: „Ідзі адсюль, ідзі!“ — і адыходзіць ад мяне. А куды ісьці? Я потым ужо, задняй думкай зразумеў, што трэба было проста спакойна ісьці скрозь іх. Пяцьдзясят на пяцьдзясят, выйшаў бы ці не. А тое, што я схаваўся за дрэва, мне не дапамагло.

З буса перакінулі ў МАЗ для перавозкі сіла­вікоў — тое, што памылкова называюць аўтазакамі. У нашым „стакане“ нейкі хлапчук папрасіўся ў кут і там адціраў фарбу, якой яго пазначылі.

Усе іхныя размовы суправаджаліся матам-пераматам, а яшчэ яны называлі нас алоўкамі: „Там столькі алоўкаў“. У мяне брат служыў на мяжы і казаў, што там таксама так называлі затрыманых.

Нас прывезьлі ў Савецкае РУУС і паставілі ў двары ўздоўж плоту. Вось, праўда, крыўдна: яшчэ 15 хвілін таму ты проста ішоў па вуліцы, нічога не парушаў — а цяпер стаіш з задранымі рукамі. Добра, калі б затрымалі на маршы, — ну і халера зь ім. А тут проста так.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)