Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 332
Перейти на страницу:

– Хорошо, сменим тактику сообразно вашему совету, – прамовілі палкоўнікі.

– И к вам, доктор Фавелин, обращаюсь. Вы ближе всех нас к его душе, боли, и страданиям. Обещайте ему что угодно, расположите его к себе. Прикиньтесь демократом, сочувствующим… Даю вам полный карт-бланш… Да, чуть не забыл… К городскому полицмейстеру полковнику Сарначеву обратилась некая вдова, дворянка Ядвига Мокрицкая. Многие в Вильно знают ее как известную филантропку. Она вручила тайно ему некоторую сумму денег, прося, чтобы он посодействовал встретиться с Калиновским, с целью передать ему чистое бельё, мыло, зеркало, гребешок… И кроме этого настоятельно просила и о другой встрече – с арестованной девицей Марией Ямонт.

Лосеў пераступіў з нагі на нагу, выказаў сваю дасведчанасць у гэтым пытанні:

– Ядвига Мокрицкая в самом деле благородная и чуткая душа, истинная христианка. Но проблема в том, что Мокрицкая родная сестра матери упомянутой Марии, которая является невестой Калиновского.

– В самом деле? – шчыра падзівіўся “ярыга” і на яго твары адбілася радасць. – Это вкорне меняет ситуацию, господа!

«Боже, и это стало известно Муравьёву! – з горыччу падумаў доктар Фавелін. – А это означает, что новые страдания будут придуманы ему...»

– Не знал, не знал, господа, об этом, – прызнаўся генерал-губернатар. – Поэтому мы можем наладить интереснейший спектакль, сыграть, так бы сказать, ораторию на чувствах влюблённых… Когда полицмейстер признался мне, что он взял деньги у Ядвиги Мокрицкой, я одобрил его действия. Посоветовал кроме устройства свидания, подтолкнуть арестанта Калиновского к переписке, чтобы он пообещал, что его письма сохранятся в строжайшей тайне… И как чувствует себя невеста, Александр Михайлович?

– Угнетена, ваше высокопревосходительство. Почти ни с кем не разговаривает.

Мураўёў усміхнуўся, пахадзіў па пакоі:

– В связи с этим мне думается вот что, Александр Михалыч. Нужно этой невесте создать условия, чтобы она начала метаться, взвыла, запросила пощады. Чтобы об этом стало известно ее жениху. Посмотрим, как он отреагирует на это. Если он действительно любит её.

«Это же бесчеловечно, – сціснуліся зубы ў доктара, – не гуманно и жестоко... Как же мне отыскать Людвику? Где она сейчас? Может, и ее арестовали?..»

– Ну, что, господа, на этом всё. Желаю успехов…

Мураўёў падышоў да акна. Глядзеў у цемру і думаў, што ж яму прынясе заўтрашні дзень.

Гульня з галоўным бунтаўшчыком абяцала быць цікавай.

7.

– Как вы сегодня себя чувствуете, Константин Семенович? – пацікавіўся старшыня Асобай следчай камісіі.

– Пакуль жывы.

– Ну и прекрасно. Не будем терять драгоценное время. Дворянин Калиновский, извещаю вас, что работает следственная комиссия в том же составе, что и перед этим. Вчера по состоянию здоровья вы не могли присутствовать на заседании комиссии, поэтому мы пошли навстречу доктору Фавелину, и дали вам однодневный отдых.

Вязень ледзь прыкметна ў знак падзякі схіліў галаву.

– Вопрос такой. Какие распоряжения, приказы или циркуляры осенью прошлого года вы лично отдавали бандитам…

– Палкоўнік, будзеце са мной так размаўляць, я адмоўлюся ўвогуле адказваць на вашы пытанні!

– Ладно, согласен… повстанцам… в плане их активизации.

Пачынала зноў кружыцца галава. Вялікім намаганнямі волі вязень пастараўся ўзяць сябе ў рукі, перамагчы слабасць і дрыготку ў нагах. Не хацелася перад катамі зноў паказацца слабым і бездапаможным.

– Пачыналіся халады, а з імі і зіма набліжалася. Я прыняў рашэнне перамяніць тактыку барацьбы. У нас не было цёплага адзення і абутку, і таму у лютыя маразы ніхто не мог вытрымаць, былі б чалавечыя ахвяры без баёў з царскімі акупантамі. Нам неабходна было сабраць звесткі пра стан паўстанцкіх атрадаў і злучэнняў. Акрамя гэтага нам неабходна было ведаць і аб настроі касінераў – ці вернуцца яны ў баявыя шэрагі, калі мы іх распусцім да вясны… І ўсё ж я распарадзіўся распусціць атрады, а кожнаму касінеру і іх камандзіру выдаць адпускныя білеты.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)