Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 140
Перейти на страницу:

У храме было проста — ля алтара выбітыя ўсе праявы свяціла, і кожны дзень звяздар абвяшчае якасці будучага дня, выглядае зоркі. Ёй жа зараз быў патрэбны дваццаць першы дзень Месяца, калі ветах вось-вось знікне з неба, той дзень, чый сімвал Калясніца і Конь. Гэта — яе час, час лячэння і сяброўства, ахвярнасці і нябеснага агню, які пераплаўляе ўсё нізкае ў чалавеку. Аднак не хапала ведання — у якім жа знаку стане ў той дзень Месяц? А калі ў чорным, небяспечным для Нікіфара? І яна, седзячы ў садзе, малявала на пяску знак за знакам, успамінаючы дні і месяцы. Усё сыходзілася. Справа была цяпер у ёй — ці хопіць моцы.

Тыдзень яна ела толькі па гронцы вінаграду і піла крынічную ваду. Адганяла думкі пра хлопчыка: жаль адбірае сілы, сумненні і туга падточваюць надзею. Кожную ноч аглядала Месяц — нельга памыліцца ні на дзень, іначай замест лячэння можна прынесці бяду.

Напярэдадні яна прыгатавала асабліва моцны настой кары вяза*, а таксама накарміла хворага печанымі каранямі лопуху, які ўмацоўвае сілы. Помніцца, лекар Георгій здзівіў яе тым, што назваў зеленавата-шэрыя чэпкія шарыкі дзядоўніка «лапай»** — так, па-грэчаску, называў гэтае зелле яе дзед Агапій.

* Бенедыкт Крысп, лекар VIII ст., пісаў пра адвар вяза ў вершах: «Калі сцягно чалавека крокі свае ж парушае, // З дрэва вяза вучыся кару дабываць асцярожна.»

** Лапа (грэч.) — чапляцца; адсюль слова «лопух».

Здавалася, усё гатовае да лячэння. Але патрэбен быў знак. Штосьці, што прадракае поспех — воранавы грай на досвітку, курлыканне журавоў ці звон кропель у вадзяным гадзінніку. А яшчэ лепей — радасны дзіцячы смех за акном, белая лілея, што расцвіла ў сажалцы ля сядзібы, ружовы сонечны прамень на світальным небе, які ўпадзе на твар хворага, пакуль ён спіць…

Ды знак аказаўся іншым.

Уначы Жывену разбудзіў пасыльны з Нікеі. Упраўляючы з дому Скліраў пісаў пра тое, што малады пан быў хворы, таму і не пайшоў з войскам на Цар-горад, але перадаў ліст бацьку. Магчыма, воіна таго паранілі альбо забілі, таму і не ведаюць нічога ў Цар-горадзе пра ўсе падзеі. Разам з гэтымі звесткамі быў і пергамент ад сына, запячатаны і абвязаны каляровай нітай.

І тады яна не стала будзіць Нікіфара, а ўзяла ліст з сабою, калі пайшла ў ягоны пакой.

Канюшы прачнуўся ад таго, што слугі ставілі па загадзе Жывены ва ўсіх кутках пакоя духмяныя свечкі — воск у іх быў змяшаны з алеямі ядлоўцу і хвоі.

— Што гэта ты, хаваць мяне ўздумала? — слаба пажартаваў ён. — Я яшчэ жывы. І што гэта ў цябе?

— Гэта ліст ад твайго сына. Тут нейкія важныя весткі. Вельмі важныя.

— Што з ім? Чаго ты маўчыш?

Яго погляд стаў амаль дзікім.

— Мой сын… Давай жа ліст! Хутчэй.

Тады яна загадала з усёй сілай, на якую была здольная:

— Сам устань і вазьмі яго з маіх рук.

— Ты… ты жартуеш ці здзекуешся? — паспрабаваў закрычаць коміт, але толькі няўцямнае шыпенне вырвалася з ягоных вуснаў.

Дзяўчына глядзела на яго і скрозь яго.

Сем абалонак у чалавека, і ў Нікіфара ў адной з іх бачылася цёмная пляма, праз якую прагна смакталі зіхоткае цяпло чорныя слугі Лядашчыка. І яна ахінула сваім цяплом, сваёй гарачынёй тую бяздонную адтуліну і ўсё гэтае перапакутаванае цела. Яна шаптала старую замову, адганяючы прагных нячысцікаў, аддаючы ўсю сябе гэтаму змаганню; адчувала, як белы яе хітон драпаюць раз'юшаныя кіпцюры, каб разарваць яго і ўпіцца ў яе безабароннае цяпер цела… Яны кінуліся на яе — цэлая зграя сабралася вакол, аднак Нікіфар не бачыў гэтага. Ён глядзеў у вочы жрыцы, у пашыраныя зрэнкі, што нібы цягнулі яго да сябе, вусны ж яе загадна вымавілі:

- Ідзі! Хутчэй!

Тады ён узняўся на ложку, і, як зачараваны, не міргаючы, спусціў уніз адну нагу, другую…

Кіпцюры ўжо рвалі яе скуру, тонкае, як іголка, джала ўпілося ў бок. І тады яна зноў узмалілася, толькі цяпер да тых, каго прасіла цэлую ноч не пакідаць яе сёння ні на хвіліну, — да Ашвінаў.

І расхінулася само сабой акно, парыўным ранішнім ветрам уварвалася ў пакой жменя залатога лісця, ударылася аб мазаічную падлогу, асыпала і Нікіфара, і Жывену.

Пырснулі ва ўсе бакі аскабалкі чорнай амфары, што стаяла ля парога недалёка ад Жывены, калыхнулася цяжкая завеса за яе спіной, адзін жа з аскабалкаў на ляту чыркнуў па яе плячы так, што праступіла кроў.

Нікіфар ішоў да яе, працягнуўшы рукі. Сказаў выразна, не заікаючыся:

— Давай ліст!

Яна аддала ліст і адчула, што сама правальваецца ў шэры калыхлівы туман.

Калі на крык коміта ўбеглі слугі, яны ўбачылі, што гаспадар у белай доўгай кашулі хістаецца ля парога, а ля ног яго ляжыць Жывена ў белай туніцы, па якой распаўзаецца крывавая пляма. Яны жахнуліся, але схапілі дзяўчыну і панеслі на лаву, што стаяла ля акна. Ды яна тут жа расплюшчыла вочы, загаварыла на незнаёмай мове. І тады ўпершыню пабачылі слугі, як гаспадар іх плача…

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)