Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 179
Перейти на страницу:

— Не, пане, — запярэчыла дзяўчына дрыжачым голасам, — але калі б вы ведалі, што пазбаўляеце ад цяжару жыцця дзяўчыну, якая здыхае ад голаду, цяжарную і заражаную венерычнай хваробай, якую выгналі з дому і якая не можа нікому паказацца на вочы… Што б вы зрабілі?

Друцкі анямеў ад гэтых слоў.

— Набярыцеся смеласці і адкажыце мне шчыра, — настойвала дзяўчына, — што б вы зрабілі?

Друцкі ўсё яшчэ маўчаў.

— Так, вы перашкодзілі майму самазабойству, а самі павінны прызнаць, што ў мяне няма іншага выйсця. Вы толькі прадоўжылі мае пакуты.

Дзяўчына засмяялася.

— І самі недарэчна аказаліся ўцягнутым у клопатную сітуацыю…

Яна ўстала, скінула яго пінжак і збіралася сысці.

— Пачакайце, — рашыўся Друцкі.

— Чаго?

— У мяне да вас прапанова.

— Вы мне хочаце даць міласціну?

— Не. Я ніколі не даю міласціну.

— Такім чынам?

— Я магу вас змясціць пад апеку дактароў, дзе вы знойдзеце цішыню, утульнасць і добразычлівасць.

— Прытулак для распусных дзевак?! О, не, дзякуй пану.

— Зусім не. Прыватная клініка.

— Адкуль такая філантропія? — недаверліва спыталася дзяўчына.

— Там праводзяць навуковыя эксперыменты. Клініка тайная і нелегальная. Але вас ніяк не пакрыўдзяць. Наадварот, вылечаць, будуць дбаць, каб дзіця з’явілася на свет у самых спрыяльных умовах і забяспечаць ваша далейшае існаванне. Гэтым, зрэшты, я і сам магу заняцца. Што вы ўмееце?

— Я настаўніца.

— Тут, у Варшаве?

— Не, далёка адсюль, на Валыні.

— І сям’я ваша жыве там?

— Там. Сюды я прыехала ў надзеі, што знайду якую-небудзь установу або доктара, які бясплатна пазбавіў бы мяне ад цяжарнасці. Я чытала, што ўрачы робяць гэта задарма… Я наведала паўтара дзясятка ўрачоў, але ўсе з мяне пасмяяліся. Я думала таксама, што мне ўдасца якім-небудзь чынам зарабляць на жыццё…

— Значыць, вы прымаеце маю прапанову? Я даю вам слова гонару, што да вас будуць адносіцца з поўнай павагай і добразычлівым клопатам. А ўрачы, у рукі якіх я аддаю вас, — гэта два вялікія вучоныя з сусветнай славай. Мне нельга агучваць іх імёны, але я прашу мне паверыць, што ніякай крыўды яны вам не ўчыняць.

— Як жа мяне яшчэ можна пакрыўдзіць!

— Дык вы згодныя?

— Добра.

— Ну, дык брава! Яшчэ глыток алкаголю, для куражу.

Друцкі падаў дзяўчыне дарожны кубачак з каньяком.

— І сядайце.

Не прайшло і дваццаці хвілін як ён званіў у вароты вілы прафесара Бруніцкага.

— Хутчэй адчыняй! — загадаў Друцкі барадачу, набліжаючы свой твар да штыкецін, каб той яго мог пазнаць.

Машына заехала ў двор.

Дзяўчына абыякава азіралася.

— Нешта ёсць? — пачуўся прыглушаны голас прафесара, які выйшаў у халаце.

— Так, — коратка адказаў Друцкі.

— Антоні, — звярнуўся прафесар да служкі. — Разбудзі пана доктара. Мы самі перанясём.

— Гэта лішняе, — сказаў Друцкі. — Яна прытомная.

— Як гэта? — спужаўся Бруніцкі.

— Праз хвіліну я табе ўсё раскажу. Калі ласка, пані.

— Друцкі дапамог дзяўчыне выйсці з машыны, узяў яе пад руку і праводзіў цёмным калідорам прама ў ванную.

У гэты момант з’явіўся доктар Кунокі.

— Доктар, — павітаўся з ім Друцкі, — пані трэба зрабіць новую перавязку.

— Рана? Агнястрэльная?

— Не, невялікая драпіна, але моцна крывавіцца.

— Ну, дык доктар сам ужо дасць рады, — не цярпелася прафесару, — хадзем.

Яны перайшлі ў хол, і Друцкі падрабязна расказаў, як усё было.

— Яна зусім не ведае Варшавы, — скончыў ён, — акрамя таго, з выгляду прыстойная.

— Але я крыху ўстрывожыўся, — з палёгкай выдыхнуў Бруніцкі. — Табе не падаецца, што ты надта легкадумны.

— Ты хочаш сказаць, што я дурань, Караль?

— Не, але гэта магла быць, дапусцім, агент паліцыі.

— Немагчыма. Паліцыю, дарагі мой, я адчуваю на адлегласці, як такса ліса. Я б хацеў яшчэ развітацца з гэтай малышкай, бо мне пара ехаць у клуб.

— Што за сантыменты! — засмяяўся Бруніцкі, але праводзіў яго ў пакой, куды змясцілі новага «трусіка».

— Да пабачэння, пані, — пацалаваў Друцкі яе ў руку, — і прашу пра мяне памятаць. Мяне завуць Вінклер, Ян Вінклер. Пасля выздараўлення завітайце, калі ласка, да мяне. Паны дактары ведаюць мой адрас.

Дзяўчына развіталася з ім поўным удзячнасці поглядам.

Прафесару і японцу, якія праводзілі яго да машыны, Друцкі сказаў:

— Памятайце, шаноўныя, што я даў ёй слова гонару, гарантуючы вашу добразычлівасць і прыязнасць!

— Не хвалюйся.

— Доктар, а як з гэтай хваробай? А?

— Хутка вылечым, дробязь.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)