Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 125
Перейти на страницу:

Ёсьць і такія, хто працягвае жыць, быццам нічога не адбываецца. У кожнага свая жыцьцёвая прастора. Можна думаць, што ёсьць тыя, у каго яна не перасякаецца з падзеямі, што адбываюцца. Хоць яшчэ Фройд казаў: псыхіка ўяўляе сабой айсбэрг, вялікая частка якога (гэта значыць, несьвядомыя працэсы) пад вадой, і толькі верхавіна — гэта тое, што мы ўсьведамляем. Магчыма, гэтыя людзі проста пакуль не ўсьведамляюць, што зь імі нешта адбываецца.

Напрыклад, родныя затрыманых перажываюць тыя ж вельмі моцныя пачуцьці, што і тыя, хто быў затрыманы або пацярпеў. Плюс у іх дадаецца вялікі страх страты.

Ёсьць нямала гісторый, калі блізкія затрыманага, якія да арышту яго падтрымлівалі, пасьля пачынаюць вінаваціць. Тут шмат што залежыць ад ступені эмацыйнай залежнасьці адзін ад аднаго. Чым яна большая, тым мацнейшым пасьля будзе пачуцьцё страты, злосьць і абвінавачваньне. Тут добры прыклад — адносіны паміж сынам і бацькам, які пайшоў на фронт і загінуў. З аднаго боку, дзіця любіць бацьку, а з другога злуецца, што той выбраў барацьбу, а не сям’ю. Спатрэбіцца шмат часу, каб дзіця зразумела: тата ня мог іначай. Дарэчы, тут ёсьць і іншы момант. Напрыклад, бацька застаўся дома. Ня факт, што ў будучыні дзіця ў яго не спытае: „Чаму ўсе пайшлі, а ты не? Ты баязьлівец?“

Калі бацькі — прыхільнікі дзейнай улады, выклікаюць міліцыю на дзяцей, якія вешаюць на вокны БЧБ-шторы… Думаю, тут у іх першапачаткова была нейкая канфліктная сытуацыя, у якую ўпляліся новыя, палітычныя дачыненьні. Я абсалютна ўпэўнены, што гэтым бацькам ня ўсё роўна. Але адбываецца дзіўны перакрут: я ў табе маю патрэбу, але, раз ты не са мной, я буду цябе атакаваць. Аднаму з бацькоў важна, каб дзіця было ягоным працягам — такіх самых ідэй, поглядаў, але ў падобных сем’ях дзеці часта, наадварот, імкнуцца адарвацца, каб адчуць сябе індывідуальнымі і асобнымі. У выніку бацька ці маці ўспрымаюць гэта як атаку, нібыта сын або дачка забірае ў іх сябе.

Ахвяры (тыя, каго білі) і агрэсары (тыя, хто біў) па-рознаму перажываюць падзеі. Ахвяра адчувае боль — эмацыйны, фізычны. Гэты боль прымушае зважаць на тое, што баліць. Калі гэтую траўму прапрацоўваць (што можа заняць не адзін год), то з гэтага стану можна выйсьці безь вялікіх страт. Калі ж чалавек ня мае атачэньня, якое яго прымае, або няма куды зьвярнуцца па дапамогу, то боль ізалюецца ў псыхіцы.

Парадокс у тым, што празь нейкі час гэтая непрапрацаваная псыхічная траўма перадасца дзецям, наступнаму пакаленьню. Напрыклад, ахвяра будзе трансьляваць сыну або дачцэ: „Каб не было балюча, ты павінен сам стаць катам“.

З агрэсарамі ўсё інакш. У нейкі момант яны апынаюцца ў безвыходным становішчы. Калі яны зробяць нешта, каб адчуць боль (ці ўвогуле проста адчуць), гэта значыць, што ім давядзецца сутыкнуцца і з болем іншых людзей, гэта значыць зь незваротным жахам, які ўжо быў учынены. Перанесьці гэта вельмі складана. Таму псыхіка агрэсара працуе на тое, каб да канца заставацца на ранейшых рэйках. Каб ні на крок не пасунуцца да магчымасьці хоць нешта адчуць. Гэта трагедыя для ўсіх.

У выніку гвалтоўныя дзеяньні будуць утойвацца, але дзеці гэтых людзей адчуюць: у сям’і ёсьць нейкая забароненая тэма, пра якую нельга пытацца. Інакш вобраз добрага бацькі, якім дзіця яго ўяўляе, можа стаць не такім добрым. Усё гэта прыводзіць дзяцей да няздольнасьці жыць шчыра. Ня думаю, што такія хлопцы пойдуць па сьлядах бацькоў, хоць і гэта ня выключана. Хутчэй, зь іх вырастуць людзі, якім спатрэбіцца шмат часу, каб зразумець сябе. Магчыма, яны так і ня змогуць гэтага зрабіць.

Ёсьць вострыя рэакцыі, якія праяўляюцца ў першыя гадзіны і дні. Яны характарызуюцца моцнымі эмоцыямі — лютасьцю, злосьцю, моцнай трывогай. Чалавек можа ня спаць, знаходзіцца ў здранцьвеньні.

Ёсьць адтэрмінаваныя рэакцыі, гэта тое, што называецца посттраўматычным стрэсавым расстройствам. Яны могуць праяўляцца празь месяцы, паўгода. У чалавека можа паступова разьвівацца дэпрэсіўны стан, парушаецца сон. Калі, напрыклад, былі больш актыўныя падзеі, зьвязаныя з затрыманьнямі, чалавек мог, выкажам здагадку, ехаць міма ГЦ „Рыга“ ці мэтро „Пушкінская“ і аўтаматычна ўспамінаць: „Тут усё адбывалася“. І яго агортвала трывога або злосьць, або ўнутранае эмацыйнае здранцьвеньне. Усё гэта ў значнай ступені памяншае здольнасьць чалавека падтрымліваць стасункі, любіць і працаваць. Ён становіцца раздражняльным, зьяўляюцца праблемы ў блізкіх стасунках, у сям’і. Часам, дарэчы, чалавек нават сьвядома ня зьвязвае ўсё гэта з тым траўматычным досьведам, які ў яго ёсьць.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)