Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 379
Перейти на страницу:

Выбраў самыя прыгожыя – адзін у адзін, чырвонабокія, аж свяціліся на сонцы. Жанчына аб нечым размаўляла з мужчынам, не бачыла, што салдацік паклаў вока на яе яблыкі.

– Колькі просіце за яблыкі, шаноўная спадарыня? – не адрываў Віктар позірку ад ранета, выбіраў ўжо, якія пакладзе сабе ў пакет, такія ж самыя раслі і ў іх садзе.

Гандлярка перапыніла размову, адгукнулася на пытанне:

– Ды за так, сынок, амаль аддаю, поўны сад, а дзяваць няма куды... Бяры, за кіло па дзесяць тысячаў.

Віктар усміхнуўся, паглядзеў на гаспадыню:

– А ці не задорага, цётачка?

Ён не губляў надзеі старгавацца, угаварыць на меншую цану, а то і ніжэй, бо і яблыкі яму дужа спадабаліся.

– Авойечкі мне! – жанчына пачала ўжо і жартаваць з салдацікам. – Век гарую і смаку не чую!

– Калі ж дома няма куды дзяваць, то тут яны хіба залатымі стануць? Руб – не грошы, а мужык – не пан. Паспаць бы мне, ды падушка задужа мулкая!..

Мужчына ў шэрай кепачцы адразу насцярожыўся, падышоў бліжэй да прылаўка, пільна прыгледзеўся да вайскоўца:

– Скуль ты будзеш, хлопча? З якой мясцовасці?

– Я? З Мазыршчыны.

– Ці не з Замошша – во толькі цяпер успомніў назву вашай вёскі.

Віктар падзівіўся, паглядзеў на незнаёмца:

– З Замошша. А вы як здагадаліся?

– Ды па тваёй прымаўцы. І – па «падушцы». Чуў я такі выраз ад аднаго чалавека. Ад Антона Ўюнова. Мо чуў пра такога?

– Чуў. Мальвіна з Вінцуком ад нас праз пяць хатаў жывуць.

– А завуць цябе як?

– Віцька я. Барылін.

Незнаёмец нечаму абрадаваўся, замітусіўся:

– Слухай, Віцька! Бяры сабе яблыкаў колькі хочаш, гэта ж мая сястрыца, Таццяна Міхайлаўна, і сваім сябрам бяры, пачастуй іх, – сам набраў поўную сетку, нават і не пытаў згоды ў сястры. – І пайшлі мы з табою пасядзім-пагамонім, калі часу трошкі маеш, півам цябе пачастую. Ты ж мне цяпер як родны...

Віцька нічога не разумеў, але асабліва і не здзівіўся ад шчырасці гэтага невядомага чалавека – на прайдзісвета не падобны, вочы дабрачыя, даверлівыя...

– Я час маю.

Акурат у піўным бары і людзей было няшмат. Выбралі столік за калонай, дзе было зацішна і ніхто не мог угледзець салдата – каб патруль які не прычапіўся.

– Я ж і не назваўся – Адамам мяне маці назвала. От добра, што я цябе напаткаў, а то столькі гадоў прайшло, а я з-за дурной галавы...

Адам узяў два куфлі піва, на сподку прынёс вэнджаную скумбрыю, – і пацякла-палілася шчырая гутарка-бяседа, радуючы душу і вайскоўцу, і Адаму...

А каб Віктар не мучыўся сумненнямі, чаму захацелася чалавеку пагаварыць з невядомым саладатам, адразу ж прыступіў да асноўнай размовы...

Не заўважылі, як хутка праляцеў час.

Перакінуліся, здавалася, некалькімі словамі, а прайшло паўгадзіны ўжо. Адам і яшчэ прынёс па куфлю, і яшчэ...

Віцька забыўся пра час.

– За кароткі час ён стаў мне добрым сябрам. І на табе – такая трагедыя. Ты перадай, Віцька, Мальвіне ад незнаёмага Адама Камко прывітанне, а я потым ёй напішу пісямцо. З Кіева ўжо напішу – заўтра еду назад. Мальвіна выйшла замуж?

– Ды не, адна жыве. З Вінцуком. Сваталіся да яе, ведаю, але яна нечага адпрэчыла жаніхоў. Удавой так і засталася.

– Гм... Лёс у жанчыны – ворагу не пажадаеш. І мужа страціла, і сына. Вось што такое армія. Гэта ж не армія, а зброд дэбілаў і бандытаў, дзе генералы правяць свой баль... І на вайне, і ў мірны час. Цябе хоць не даймае там «дзедаўшчына»? – нечакана пацікавіўся ён у Барыліна, перавёўшы ўжо размову ў новае рэчышча.

– Даймаюць... Дык я аднаму табурэткай па галаве. У шпіталі вунь ляжыць. Ад яго і іду – праведваў... Але і прыпужнуў яго, каб на корч не лез...

– Аднак ты не з баязлівых, бачу, – ці то пахваліў, ці то адобрыў яго дзеянні субяседнік.

– Міжволі, дзядзька Адам, смелым станеш. Слабога сагнуць у дугу...

– У водпуску не быў?

– Пакуль не. Але камандзір за стрэльбы абвясціў падзяку і выдаў кароткі водпуск. Чакаю, калі выканае сваё абяцанне.

– Віншую. Выканае камандзір сваё абяцанне... Тады, як паедзеш, то і перадай Мальвіне і Вінцуку мой паклон. А я чыркану ім асобна пісямцо. Тады, танкіст, бывай! Мо і ўбачымся калі.

Абняліся, як свае.

Праз паўгадзіны Віктар Барылін быў ужо ў казарме, частаваў хлопцаў чырвонымі яблыкамі, нахвальваў гатунак, сам упіваўся маладымі зубамі ў чырвоныя бакі, пырскаў сокам...

Узялі па яблыку і «дзяды» – ім перадаў Барылін прывітанне ад Хвойнага, падкрэсліўшы тым самым, што з тым наладжаны нейкія стасункі. Яны моўчкі жавалі ранет, нічога не гаварылі.

Іх маўчанне і спадабалася Барыліну.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)