Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 140
Перейти на страницу:

— Не дабяру ладу, чаму яго няма тут. Але паспрабую даведацца.

Гледзячы на старога хворага чалавека, Жывена адчувала, нібы яе прывязалі адначасна да двух канатаў і цягнуць у розныя бакі. Недзе плыве, штодзень кароцячы адлегласць да Рыма, карабель, на якім вязуць Святазара. Магчыма, адтуль паімчаць яго ў далёкі замак. І дзе шукаць сляды? І як адабраць назад? Рыцары патрэбныя паўсюдна — паўсюдна ідуць войны, цары і каралі прагна глядзяць на суседнія землі. І сын, Святазар — а Жывена і сапраўды палюбіла вясёлае, ласкавае дзіця, прывязалася да яго ўсім сэрцам — будзе выхаваны як рыцар, што лёгка гуляе з чалавечымі жыццямі і заўсёды гатовы праліць чужую кроў.

Не паспела дзяўчына загаварыць пра сваё, як яе выклікаў Георгій. Лекар быў хмурны — раненых было шмат, лекары працавалі ўдзень і ўначы.

— Ты можаш забраць коміта, — агаломшыў ён Жывену. — Яго стан палепшыўся, але цяпер патрэбны месяцы і нават гады, каб ён трохі ачомаўся. Але можа вось так жыць яшчэ колькі гадоў. Дык нашто яму ляжаць тут, сярод енкаў і крыку? Як бы мы ні зачынялі дзверы, нават манастырскія сцены не стрымліваюць усё гэтае мора пакут, якое мы, лекары, нібы вычэрпваем лыжкамі.

— Але дом амаль спалены, бэлькі нават у лепшых пакоях прагнуліся. Што, калі ён убачыць гэта і знерухомее яшчэ болей?

— Унясіце яго дадому ўначы. Я магу даць яму адвару з опіем, і ён прачнецца ў ложку. Няўжо ў вас не знойдзецца хоць аднаго пакоя, каб спакойна пакласці на ложак хворага і даглядаць яго як належыць?

І Жывена адчула — без яе дапамогі Нікіфару не выжыць. Але ёй трэба ехаць! Плыць на караблі, лічачы хвіліны! Конь Райнера сапраўды на гэты раз прыйшоў першым. Ён, мужчына, узяў верх, і цана таму дзіця, якое пакутуе сярод чужых людзей. Старалася не ўспамінаць малога — кожная думка апякала, як варам. Дбала цяпер пра Нікіфара.

…На другі ж дзень яго перавезлі дадому, па магчымасці прывёўшы спалены дом у адносны парадак. Тым часам Жывена паехала да Міхаіла — можа, ён падбадзёрыць хворага сябра. Да таго ж абяцаў пасадзейнічаць у будучым падарожжы.

Але Міхаіл ужо не змог ёй дапамагчы: па загадзе новага імператара ён, нягледзячы на хадайніцтвы, адпраўляўся ў ссылку разам з сям'ёй. І ўсё ж ён паспеў перадаць заёмны ліст, па якім яна магла атрымаць у Рыме дваццаць залатых намісмаў — суму, дастатковую для таго, каб дабрацца да Новагародчыны, і паслаў ганца ў Нікею, каб даведацца, што сталася з сынам Нікіфара.

Калі ж яна прыехала да былога друнгарыя віглы, Васіль нават не захацеў яе прыняць. Слуга перадаў, што гаспадар хворы, рыхтуецца да прыняцця манаскага сану і ўвогуле хоча адысці ад свету, кіруючыся промыслам Божым. Купец Гермаген, як яна даведалася, збег разам з лацінянамі.

З цяжкасцю, з намаганнямі брала Жывена ў свае рукі лейцы, якімі ўпраўляўся дом.

Яна заставалася адна з Нікіфарам, як прышытая да яго нябачнай, але надта адчувальнай ніткай. Рабы разбегліся, а вольнаадпушчанікам трэба было плаціць за ўсё, асабліва ж за тое, каб прывесці ў парадак сядзібу. Таму ўвесь нагляд за хворым давялося ўзяць на сябе. Прыглядаючыся да былога імператарскага канюшага, яна ўсё часцей успамінала дзяўчыну ў Новагародскім храме, чые рукі і ногі віселі гэтак жа, як і ў грэка, і якая стала на ўласныя ногі пасля ейнага лекавання.

Але ж тады сама яна была іншай, дух яе быў высокім. Цяпер, параўноўваючы сябе з той, колішняй, яна здавалася сама сабе скаламучанай сажалкай, адкуль ужо не напіцца гаючай вады. Трывогі і сумненні, жыццё тут, у гэтым распешчаным горадзе, — вось што брудам асела на душы. Абрады ў храме ачышчалі жрацоў ад штодзённага пылу жыцця, але вось ужо трэці год, як носіць яе па свеце, і ўсё, што яна можа, — спяваць гімны раніцай і праводзіць сонечную калясніцу дня малітвай увечары, і то не заўсёды. Дык ці зможа яна нават замахнуцца на тое, што і тады, у храме, было нялёгкім? І ці не пашкодзіць хвораму? Нездарма сказана: «Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам». Пагоршае Нікіфару альбо памрэ ён — век сабе не даруе.

А калі палепшае?

Кожны дзень сутыкаючыся з яго жаласным, згаслым позіркам, расціраючы худыя маслакаватыя ногі, камечачы сваімі моцнымі гнуткімі пальцамі вялую жаўтлявую скуру, Жывена згадвала словы Галдана Цэрэнхана аб тым, што коміт, у адрозненне ад жонкі, будзе жыць доўга. Той успамін надаваў імпэту. Карцела праверыць свае сілы. І яна, нарэшце, рашылася, выбрала Час.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)