Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 179
Перейти на страницу:

Абяцанне, якое Друцкі даў Бруніцкаму, ён сумленна трымаў. Штодзень ён бачыўся з паннай Лэнскай, катаў яе па гарадскіх ваколіцах, забіраў у «Аргенціну», стараўся зрабіць усё, каб яна забылася аб перажытай трагедыі. Ён яе вельмі палюбіў і бачыў, што сам выклікаў у яе сімпатыю. У гэтай сімпатыі, аднак, на сваю радасць, ён не мог разгледзець тых пачуццяў і жаданняў, якія так часта абуджаў у жанчынах. Наадварот, ён заўважыў, што панна Лэнска больш цікавіцца асобай Бруніцкага, што яна гадзінамі можа слухаць аповеды аб прафесару і не хавае радасці, калі яго сустрэне.

Сустрэчы гэтыя здараліся нярэдка, таму што Бруніцкі часам заходзіў у «Аргенціну» з намерам паназіраць, ці даюць вынікі яго метады лячэння.

Немата, праўда, не адступала, але ў настроі пацыенткі заўважаліся выразныя прыкметы паляпшэння.

У той жа час Друцкаму ўдалося даставіць яшчэ адну дзяўчыну ў «трусятнік» доктара Кунокі і Бруніцкага.

Гэта атрымалася цалкам выпадкова. Аднойчы Друцкаму патэлефанаваў Залкінд з пытаннем, ці не мог бы ён пазычыць яму аўто, таму што ён бы хацеў паехаць у Канстанцін, але апошні цягнік ужо адышоў. Друцкі выказаў гатоўнасць яго адвезці.

Было ўжо далёка за поўнач, калі, вяртаючыся ў горад, ён заехаў на найлепшы ўчастак шашы і даў поўны газ. Фары выдатна асвятлялі дарогу на вялікую адлегласць і таму ўжо здалёк ён заўважыў постаць, якая маячыла на краі шашы.

Яму прыйшло ў галаву, што гэта падстаўная жанчына, якая знаходзіцца ў змове з бандытамі, што схаваліся ў рове, альбо таксама магчыма, што гэта дзяўчына, якая хоча папрасіць падвезці яе ў Варшаву. У абодвух выпадках варта было б спыніцца, таму што будзе займальная прыгода ці ён знойдзе сабе кампанію на далейшую дарогу.

Друцкі вырашыў сцішыць ход аўтамабіля, і гэта ўратавала жыццё дзяўчыны. Менавіта ў момант, калі яна кінулася пад машыну, ён яшчэ здолеў рэзкім рыўком павярнуць руль убок і, нягледзячы на два моцныя штуршкі, выраўняць і затармазіць.

Ён у тую ж хвіліну выскачыў і падбег да дзяўчыны якраз тады, калі яна паднялася з зямлі і кінулася ўцякаць.

— Стой! — схапіў ён яе за рукаў. — Што гэта значыць?!

— Пусціце мяне, — спрабавала яна барукацца.

— Што гэта? Кроў? — усклікнуў Друцкі, адчуўшы пад пальцамі ліпкую вадкасць.

— Пусціце мяне, — маліла дзяўчына.

— Не, анёлак, ты пойдзеш са мной.

Нягледзячы на яе супраціўленне, Друцкі падвёў яе да фар машыны. Гэта была маладая сціпла апранутая дзяўчына. Яе шырокі жакет на плячах быў парваны, а адтуль моцна цякла кроў.

Ён адразу скеміў, што зачапіў яе крылом машыны.

— Дазвольце мне пайсці, — усім целам дрыжала дзяўчына.

— У нас ёсць час, мая дарагая. Найперш трэба спыніць кроў.

Не цырымонячыся, Друцкі зняў з яе жакет і блузку. Блузку ён разарваў на палосы і моцна перавязаў руку.

— Вельмі баліць? — спытаўся ён.

Дзяўчына маўчала, гледзячы ўніз. Яна бездапаможна стаяла перад ім, а яе голыя рукі дрыжалі, як у ліхаманцы.

Паколькі жакецік увесь быў у крыві і пыле, ён накінуў на плечы дзяўчыны свой пінжак, бо вечар быў даволі халодны. Яна не адпіралася, калі ён пасадзіў яе на прыступку аўтамабіля, і паслухмяна выпіла глыток каньяку.

— Ну, а цяпер пагутарым, — сеў ён побач з ёй. — Навошта вы хацелі ўчыніць гэтае глупства?

— Гэта было не глупства, — адказала яна шэптам.

— Ну, а хіба было самым разумным? Я не збіраюся чытаць вам тут маралі, таму што не знаёмы з гэтай прыгожай і карыснай справай. Але трэба мець шмат вады ў галоўцы, каб самазабойства лічыць у якім бы ні было выпадку, у якой бы ні было сітуацыі разумным уладжваннем справы.

На яе твары з’явілася хваравітая ўсмешка.

— Так, так, мая дарагая. Не трэба ўсміхацца са шкадаваннем, бо гэта цалкам перабольшаная саманадзейнасць. Што ж, вам, тысяча чарцей, здаецца, што вы разумнейшая за ўсіх на свеце, што сітуацыя, у якой вы апынуліся, цалкам выключная і ніколі ні з кім не здаралася? Мілая мая, калі б я расказаў вам гісторыю майго жыцця, вы б, напэўна, вырашылі, што я павінен быў бы разоў дваццаць скончыць жыццё самагубствам. Аднак я жыву і — тысяча чарцей — адчуваю сябе выдатна.

— Вы мужчына, — ціха сказала яна.

— Якая розніца? — не зразумеў ён.

— Ах, гэта проста… Зрэшты, мне ўжо ўсё роўна. Я ўпэўнена, што калі б вы ведалі… то не памянялі б кірунку сваёй машыны…

— Канечне! Калі б я ведаў, што ў вас няма грошай, — падхапіў ён з іроніяй, — што вы кахаеце без узаемнасці і што пасварыліся з цёткай, я пераехаў бы вас некалькі разоў туды і назад, а ў дадатак быў бы шчаслівы, што дапамог бліжняму пазбавіцца ад жыццёвай трагедыі…

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)