Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Вакол базіліскавай галавы кружляў Фоўкс, а той у адказ намагаўся хапнуць яго сваімі доўнімі і тонкімі, бы шаблі атрутнымі ікламі.
Фенікс кінуўся на базіліска. Яго залатая дзюба схавалася па-за межы зроку і тут нечакана на падлогу абрынулася плынь чорнай крыві. Пачвара тузанула хвастом, ледзь не зачапіўшы Гары і перш, чым хлопчык паспеў прыжмурыцца, павярнула да яго сваю галаву. Гары глядзеў базіліску прама ў пысу і бачыў, што ягоныя вочы, ягоныя агромістыя круглыя, жоўтыя вочы былі раздзерты феніксавай дзюбай, а з вачніц лілася кроў. Базіліск сыкаў у агоніі.
— Не!— загаласіў Рэдл. — Кінь птушку! Кінь яе! Хлопчык стаіць за тваёю спіной! Ты ўсё яшчэ можаш счуць яго! Знайдзі яго і забей!
Базіліск ківаў галавою, абязладжаны, але ўсё яшчэ смертаносны. Фоўкс, спяваючы жудасную песню, кідаўся на таго, сям-там дзюбаючы пачвару ў лускаты нос. З раздзертых базіліскавых вачэй працягвала хвастаць кроў.
— Дапамажыце, дапамажыце мне, — шалена мармытаў Гары. — Дапамажыце хто-небудзь!
Пачвара зноўку грукнула па падлозе хвастом. Гары адхістнуўся. І тут нешта мягкае трапіла яму ў твар.
Сваім хвастом базіліск кінуў ў гарыны рукі сартавальны капялюш. Гары паглядзеў на яго. Гэта быў апошні шанец, які ў хлопчыка яшчэ заставаўся. Ён нацягнуў капялюш на галаву і зноўку кінуўся на падлогу, калі па-над ім пранесся базіліскаў хвост.
— Дапамажы, дапамажы мне, — шалена думаў Гары, утаропіўшы вочы ў падкладку. — Калі ласка, дапамажы!
Капялюш не адказаў. Замест гэтага, Гары пачуў як той сціснуўся, як быццам яго моцна схапіла нябачная рука.
Потым у гарыну патыліцу стукнулася нешта цвёрдае і цяжкое, ледзь яго не аглушыўшы. Перад вачамі хлопчыка паплылі зорачкі, ён сцягнуў капялюш з галавы і адчуў усярэдзіне нешта цвёрдае.
У капелюшы ляжаў бліскучы срэбны меч, рукаяць якога была аздоблена лаламі велічынёй з яйка.
— Забі хлопца! Кінь птушку! Хлопец за тваёй спіною! Счуй... адшукай яго па паху!
Гары ўскочыў на ногі, гатовы да змагання. Базіліск, скручывачы ў кольцы сваё цела апускаў галаву, стукаючыся ёй па калонах. Хлопчык бачуў скрываўленыя вачніцы пачвары, яе пашчу, дастаткова вялізную, каб праглынуць яго цалкам., а ў пашчы іклы, доўгія, бы ягоны меч, тонкія, бліскучыя, атрутныя...
Базіліск кінуўся навослеп. Гары паспеў ухіліцца і пачвара трапіла ў сцяну залы. Базіліск кінуўся другі раз, шукаючы хлопчыка сваім падвоеным языком. Гары моцна схапіў меч абедзвума рукамі.
На гэты раз пачвара не прамахнулася. Націснуўшы ўсёй сваёй вагой на меч, Гары па рукаяць усадзіў яго ў змяіную пашчу.
Па гарынай зброё пацякла гарачая кроў і тут Гары адчуў пякучы боль вышэй локця. Адзін доўгі атрутны ікол глыбока глыбока ўвайшоў у ягоную руку і абламаўся, калі базіліск, торгаючыся, паваліўся на падлогу.
Па сцяне Гары споўз на падлогу. Моцна ўхапіўшыся, ён вырваў з рукі ікол, які працягваў распаўсюджваць атруту па яго крыві. Але хлопчык ведаў, што спазніўся. Пякучы боль павольна разліваўся па ўсяму яго целу. Гары адкінуў ікол у бок і зірнуў на сваю вымаклую ў крыві мантыю. Яго розум затуманіўся і ўся зала растварылася ў віры каляровых плям.
Пляма пунсовага колеру, апусцілася побач і Гары пачуў стук кіпцюроў па падлоге.
— Фоўкс, — ледзь рухаючы языком, прамармытаў Гары. — Сёння ты быў пышным, Фоўкс... — хлопчык пачуў, як фенікс апусціў сваю прыгожую галаву на ягоную руку, як раз ў тым месцы дзе яе працяў ікол базіліска.
Гары пачуў рэха крокаў і ўбачыў, як па-над ім схіліўся нечый чорны цень.
— Ты паміраеш, Гары Потэр, — прамовіў голаса Рэдла, — паміраеш. І нават даблдорава птушка ведае гэта. Здагадайся, Потэр, што яна цяпер робіць? Яна плача.
Гары міргнуў. Ён то мог то не мог бачыць галаву фенікса. З яго вачэй цяклі буйныя, жамчужныя слёзы.
— Я пасяджу тут і пагляджу, як ты паміраеш. І ня трэба спяшацца. Я маю досыць часу.
Гары адчуваў дрымотнасць. Перад яго вачыма ўсё круцілася.
— Вось і прыйшоў канец славутаму Гары Потэру, — як быццам здалёка, прамовіў Рэдл. — Ён адзін, тут ў патаемнай зале, без аніякіх сяброў, нарэшце пераможаны Цёмным Лордам, якому так неабачліва кінуў выклік. Хутка ты сустрэнешся, Гары, са сваёй маткай-глеекроўкай... Яна набыла дзеля цябе дванаццаць лішніх год... аднак у рэшце рэшт ты трапіў у рукі Лорду Вальдэморту і сам павінен быў разумець, што яно так і будзе.