Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 114
Перейти на страницу:

— Я зрабіў так, каб Джыні, пакінуўшы на сцяне развітальны надпіс, прыйшла сюды. Яна змагалася са мной, крычала, яна зрабілася ТАКОЙ нудотнай. Але ў ёй было ўжо замала сілы, амаль усю сваю сілу Джыні аддала дзённіку. І гэтай сілы было дастаткова, каб у мяне атрымалася пакінуць свае старонкі. Ад таго моманту, як мы прыйшлі сюды, я чакаў, пакуль з’явішся ты. Я добра ведаў, што ты не ў стане зрабіць інакш. І я маю да цябе шмат пытанняў, Гары Потэр.

— Якія яшчэ пытанні?— выпаліў Гары, усё яшчэ працягваючы сціскаць кулакі.

— Ну, напрыклад такое, — вясёла ўсміхаючыся, сказаў Рэдл, — як у цябе, немаўляці, без аніякіх асаблівых магічных здольнасцяў, атрымалася перамагчы найвялікшага чарадзея ўсіх часоў? Як ТЫ абыйшоўся ўсяго толькі невялічкім шнарам, а Лорд Вальдэморт згубіў усю сваю моц?

У яго прагных вачах бліснуў чырвоны агеньчык.

— І чаму цябе гэта цікавіць?— павольна спытаўся Гары, — Вальдэморта не было ў твой час.

— Вальдэморт, — мягка прамовіў юнак, — маё мінулае, мая сучаснасць і будучыня, Гары...

Ён выцягнуў з кішэні гарыну палачку і паросту ў паветры напісаў:

“ТОМ ВАЛЬДОР РЭДЛ”

Махнуўшы палачкай, ён перамяшаў літары і тыя склаліся ў іншае імя:

“ЛОРД ВАЛЬДЭМОРТ”

— Разумееш, — прашапатаў ён, — гэтым імем я карыстаўся ўжо ў Хогвартсе, але яго, канечне, ведалі толькі самыя мае блізкія сябры. Ці ты думаеш, я усё жыццё збіраўся карыстацца брыдотным маглаўскім імем свайго бацькі? Я, той у чыіх жылах па матчынай лініі цячэ кроў самога Салазара Слізэрына, пакінуў бы сабе дурное імя простага магла, як да таго ж пакінуў маю маці яшчэ да майго нараджэння, толькі таму, што даведаўся, што яна вядзмарка? Не, Гары, не. Я стварыў сябе новае імя. І я дакладна ведаў, што аднойчы, калі я зраблюся найвялікшым чараўніком свету, яго будзе баяцца вымаўляць увесь чароўны люд!

Гары падалося, бы яго мозг хтосьці сціснуў. Ён вытарапіўся на Рэдла, звычайнага хлопчыка-сірату, які зрабіўшыся дарослым заб’е яго бацькоў і яшчэ шмат каго іншага... Нарэшце, Гары прымусіў сябе вымавіць:

— Гэта не ты, — гарын ціхі голас быў перапоўнены нянавісцю.

— Што, не я?— гыркнуў Рэдл.

— Не ты, найвялікшы чараўнік свету, — шпарка дыхаючы, заявіў хлопчык. — Вымушаны расчараваць цябе, але найвялікшы чараўнік свету — Альбус Дамблдор. Пра гэта ўсе кажуць. Больш таго, нават калі ты быў моцным ты не адважваўся напасці на Хогвартс. Дамблдор бачыў цябе наскрозь, яшчэ калі ты вучыўся ў школе і там, дзе ты зараз хаваешся,  ты па-ранейшаму баішся яго.

Усмешка знікла з рэдлава твару і ён зрабіўся вельмі брыдкім на выгляд.

— Дамблдора выгнаў з замку ўсяго толькі мой УСПАМІН!— прасыкаў ён.

— Ён не пакінуў замак так, як ты думаеш!— парыраваў Гары. Ён сказаў гэта наўздагад, толькі, каб напужаць Рэдла. Яму самому ня верылася, што гэта праўда.

Юнак ужо адчыніў была рота, але супыніўся.

Невядома адкуль у зале адчулася музыка. Рэдл закруціў галавою, азіраючы пусты пакой. Музыка рабілася ўсё грамчэй і грамчэй. Гэта тагасветная музыка выклікала страх, казытала нэрвы, ад яе на гарынай патыліцы ўздыбіліся валасы, хлопчыку падалося, што яго сэрца зрабілася ўдвая больш вялікім. І вось калі музыка дасягнула такой моцы, што Гары адчуў, як яна вібруе ўва ўсім яго целе, на вяршыні бліжэйшага слупа ўспыхнула святло.

Пад скляпеністай столлю аб’явілася малінавая, памерам з лебедзя птушка і дзіўная музыка была яе спевам. Птушка мела доўгі, як у паўліна, залаты хвост і ў залатых сваіх кіпцюрах несла нейкі пацыраваны скрутак.

Яна імкліва кінулася да Гары, кінула скрутак да яго ног і павольна апусцілася хлопчыку на плячо. Птушка склала свае доўгія крылы і Гары, азірнуўшыся, убачыў яе вострую залатую дзюбу і чорныя пацеркі вачэй.

Птушка больш не спявала, ціха і прыязна, яна сядзела ля гарынай шчакі, пазіраючы на Рэдла.

— Фенікс... — прамовіў юнак, уперыўшыся вачыма ў птушку.

— ФОЎКС?— шапнуў Гары, птушка далікатна сціснула яго плячо залатымі кіпцюрамі.

— А што ГЭТА..?— спытаўся Рэдл, пазіраючы на скрутак, які прынес фенікс. — Стары школьны сартавальны капялюш?

Так, гэта быў ён. Стары, зношаны і брудны, ля гарыных ног ляжаў сартавальны капялюш.

Рэдл зноў зарагатаў. Так моцна, што яго рогат адбіваючыся ад сценаў залы, прымушаў думаць, што смяяліся адразу дзесяць Рэдлаў.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)