Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Рон зрабіўся гэткага ж колеру, як локхартавы кветкі на валянцінаў дзень і закрыў рота.
— Аднак здаецца, што адзін чалавек дагэтуль не сказаў анічога пра свой удзел у гэтай небяспечнай прыгодзе, — здзівіўся дырэктар. — Чаму ты сёння гэткі маўклівы, Гільдэрой?
Гары ўздрыгануўся. Ён зусім забыўся аб Локхарце. Хлопчык развярнуўся і ўбачыў, што той ўсё яшчэ стаіць у кутку, не перастаючы цмяна ўсміхацца. Калі Дамблдор звярнуўся да яго, Локхарт паглядзеў праз плячо, цікавячыся з кім той размаўляе.
— Прафесар Дамблдор, — хутка прамовіў Рон. — Калі мы спускаліся ў патаемную залу, здарылася бяда. Прафесар Локхарт...
— Я прафесар?— з лёгкім здзіўленнем спытаўся Локхарт. — Шыкоўна. А я лічыў, што я звычайны паўдурак. Во як!
— Ён паспрабаваў накласці на нас забывальную замову, — Рон прыняўся спакойна тлумачыць усё Дамблдору, — але палачка спрацавала ня правільна.
— А, Божачкі, — хістаючы галавой, прамовіў дырэктар, яго вусы злёгку задрыжалі. — Што, пацярпеў паразу ад уласнай зброі, Гільдэрой?
— Зброя?— пераспытаў Локхарт. — Я ня маю зброі. Але вось у таго хлопчыка ёсць меч. — настаўнік паказаў пальцам на Гары. — Ён вам яго пазычыць...
— Ці ты не мог бы правесці прафесара Локхарта да шпітальнага крыла?— папросіў Дамблдор Рона. — А я хацеў бы сказаць Гары, яшчэ колькі слоў...
Перабіраючы нагамі, Локхарт пакінуў кабінэт. Рон здзіўлена пазірнуў на Гары і Дамблдора і зачыніў дзверы.
Дырэктар падыйшоў да фатэляў, што стаялі ля коміна.
— Прысядзь, Гары, — паказаўшы на адзін з іх прапанаваў дырэктар. Адчуваючы незразумелы непакой, хлопчык прысеў.
— Перш за ўсё, я хачу падзякваць табе, Гары. — прамовіў настаўнік і яго вочы ізноў пачалі мігцець. — Там унізе, у патаемнай зале, ты паказаў што па сапраўднаму верны мне. Інакш, Фоўкс ніколі не прыляцеў бы табе на дапамогу.
Ён пагладзіў фенікса, што прызямліўся на ягоныя калені, па галаве. Гары сарамліва ўсміхнуўся, калі сустрэўся з Дамблдорам вачамі.
— Такім чынам, ты сустрэўся з Томам Рэдлам, — задумліва сказаў дырэктар. — Магу сабе ўявіць, як МОЦНА ты яго цікавіў...
І тут нечакана, усё з чаго на працягу году пакутаваў Гары, палілося з ягоных вуснаў.
— Прафесар... Рэдл сказаў, што я падобны да яго... “Паміж намі дзіўнае падабенства...”
— ТАК і сказаў?— задумлена паглядзеўшы на Гары з пад сваіх густых брывей, спытаўся Дамблдор, — А ты сам, Гары, як лічыш?
— Не, я так не думаю!— крыху гучней, чым было патрэбна адказаў Гары. — То бок, я... я ж у ГРЫФІНДОРЫ, я...
І тут ён сціх, яго розум напоўнілі патаемныя сумненні, што мучылі яго апошнім часам.
— Прафесар, — пасля некаторай паўзы, прамовіў Гары, — сартавальны капялюш сказаў, што я найлепей паказаў бы сябе ў Слізэрыне. І мяне колькі часу лічылі яго нашчадкам... таму што я магу размаўляць парсельтонгам...
— Ты, Гары, можаш размаўляць парсельтонгам, — спакойна адказаў дырэктар, — таму што ім вольна валодаў Лорд Вальдэморт, апошні з нашчадкаў Слізэрына. І, калі я не памыляюся, той ноччу, калі ён пакінуў цябе гэты шнар, ён перадаў табе, крыху сваіх уласных сілаў. Хаця я ўпэўнены, Вальдэморт не збіраўся гэтага рабіць...
— Ён пакінуў ува мне частку сябе самога?— бы маланкай крануты, прамовіў Гары.
— Не сумняваюся, што гэта так.
— То бок, МАЁ месца ў слізэрынскім Доме?— з адчаем на твары пазіраючы на Дамблдора, спытаўся хлопчык. — Капялюш убачыў ува мне яго след і...
— Скіраваў цябе ў Грыфіндор, — мягка скончыў за хлопчыка, дырэктар. — Паслухай, Гары. Ты маеш шмат чаго з тых якасцях, якія цаніў у абіраемых для яго вучнях сам Салазар Слізэрын. Яго уласны і вельмі рэдкі дар — парсельмоўнасць... знаходлівасць... рашучасць... некаторае грэбаванне правіламі, — срэбныя вусы прафесара зноўку пачалі дрыжаць, — Тым ня меньш, капялюш скіраваў цябе ў Грыфіндор. Ведаеш чам? Падумай.
— Я трапіў у Грыфіндор, — з паразай у голасе, адказаў Гары, — таму што прасіў не накіроўваць мяне ў Слізэрын...
— МЕНАВІТА, — усё больш ззяючы, прамовіў Дамблдор. — Гэта моцна АДРОЗНІВАЕ цябе ад Тома Рэдла. І ўплывае на абіраемы намі шлях значна больш, чым нашыя ўласныя схільнасці, — Гары нерухома і ашаломлена сядзеў у сваім фатэлі. — А калі ты хочаш доказаў, што ты належыш да Грыфіндору, прапаную цябе зірнуць вось на ГЭТА.
Працягнуўшы руку да стала прафесаркі Макгонагал, дырэктар падняў з яго скрываўлены срэбны меч і паказаў яго Гары. Хлопчык абыякава пакруціў яго у руках, разглядаючы палаючыя ў святле коміна лалы. І тут, крыху ніжэй дзяржальні ён убачыў гравіроўку: